Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Современная русская и зарубежная проза » Практычны дапаможнік па руйнаваньні гарадоў
Практычны дапаможнік па руйнаваньні гарадоў - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Практычны дапаможнік па руйнаваньні гарадоў

Электронная книга - «Практычны дапаможнік па руйнаваньні гарадоў». Краткое содержание книги:

Бегаў, зварыў мярзотную каву, кашляў, глытаў макроту, паліў без супынку. Потым пачаліся мэтамарфозы: шафа стала дзьвярмі, у якіх намалявалася бабулька з зашмальцаваным рушніком і прадрапала: „Калі ноччу захочаце ў туалет, дзевушка, рабіце проста ў вядро, я на раніцу вынесу”. Метамарфозы працягваліся. „Ня трэба, траляля Пятровіч”. Кветкавы гаршчок стаў попелкаю, тэлевізар — сталом, цьмяная лямпачка ўверсе — загадкавым сталактытам, ён — заснулым на маіх каленях алкаголікам. Іспанскі мастак і канкістадор Хасэ Мануэль Дасьвіданья маркотна глядзеў на мяне са сьцяны.
1 ... 17 18 19 20 21 22 23 24 25 ... 40
Перейти на страницу:

— Рэдкія чыноўнікі цікавяцца лёсам гэтых...

Яна падаецца знаёмай, гэтая жанчына — воўк перад камэрай. Але гэта не Сястра, не, не Сястра падымае з падлогі сшытак і чытае: „Паўтарэнне Аднаго Руху Дзеяньні Памкненьні Варыянты Аднаго Руху”. Гэты тэкст, згадзіцеся...

У сшытак адразу ж зазірнула тэлекамэра.

Дыктатар сядзеў на раскладанцы й дзівіўся, чаму гэтая жанчына бязгучна адкрывае рот. Калі напраўду, дык краіна ня знішчаная. Сяляне й гандляры, інваліды й злачынцы, азёры скарбы, могілкі, Сястра, зборшчыкі падаткаў, гісторыя — усё скруцілася ў вадзін тугі клубок на шыі голага чалавека, які шырока расставіў ногі й расьцягнуў губы ў непрыгожай усмешцы.

Раптоўнае здранцьвеньне застала мяне ў куце пакою. Сёньня кут прыцягвае як ніколі моцна, хочацца прысланіцца да яго, уціснуцца ў павуцінне, адчуць, як захлопваюцца сьцены кута, нібы старонкі кнігі, стаць засохлым матылём паміж гэтымі сьценамі, усьвядоміць уласную плоскасьць, бяспеку, бескарыснасць, марнасьць, недатыкальнасць. Быць захлопнутым у кнізе, якую ніхто не разгарне. І няхай на кнігу ляжа суровы нямы камень, тады я стану яшчэ больш тонкім, амаль нябачным. А вы рыпіце, дзьверы гэтага гулкага пад'езду, рыпіце, бы заіка, што шукае словы апраўдання. Рыпіце.

Зіма-вясна 2001 г.

ГЮНТЭР ВАЛЬДХОФ і ЯГО КРЭДЫТОРЫ

Drei Wochen war der Frosch so krank! Jetzt raucht er wieder. Gott sei Dahk!

W. Busch.

1

— А мы думали, водку, — гучна сказала Алена Анатольевна. — В холодильнике водка есть, наша, „Кристалл”, не хотите?

Гюнтэр зьдзіўлена прыўзьняў бровы й нахіліўся да Жэні за тлумачэньнямі:

— Что ест: водку думать? Как это: водку думать?

У парцалянавай місе халоднай горкай узвышалася салата, побач чатыры рыбіны прытаіліся за шклом доўгай і вузкай, як прабірка, пасудзіны. У бліскучым баку напоўненай сонцам супніцы адбівалася нешта шэра-чорнае, гюнтэрападобнае. Рука Алены Анатольеўны імгненна цапнула з-пад носу ў Гюнтэра хлеб, пакінуўшы пах дарагога крэму і вельмі слабы, але значна больш натуральны дух звонкай, шумнай, белай запырсканай мойкі. Трэба было што-небудзь сказаць...

— А вы из какого города... ну там, в Германии?

Гюнтэр страпянуўся:

— Простите, йа...

— Он из Кёльна, правда, Гюнтер, — Жэня загаварыла гэтак хутка, быццам карысталася чужым сотавым тэлефонам. — Мам, ты же не думай, что он по-русски говорит как Толстой!

Трэба было глядзець кудысьці яшчэ, акрамя гэтых двух вострых конусаў пад Жэнінай майкай. Гюнтэр выбраў карціну на сьцяне: да агіды чыстая хатка, жарабяты, пастушок, азярцо з пошлым навязьлівым сонцам...

— Суп очэн вкусно, — сказаў ён і выцер сурвэткаю губы.

2

Іпалітыч — perpetuum mobile, ён заўсёды ў руху: вось і цяпер у яго торгаецца нага, нібы ціснучы на нейкую сапсаваную пэдаль — не заводзіцца, не заводзіцца! Іпалітыч сядзіць насупраць Гюнтэра, стол ягоны гэткі ж, як Гюнтэраў, і тэлефон на стале гэткі ж, і толькі плякат над галавою — з лягатыпам Канторы, а за Гюнтэрам — голая аблупленая сьцяна. Сівыя валасы мокра ўюцца па тоўстай шыі. Іпалітыч. Саныч. Філіпыч. Slawishe Schweinrei. Гюнтэр уздыхнуў і абвёў гэтыя два словы яшчэ раз, потым надаў ім аб'ёмнасьці, заштрыхаваў — літары вырасьлі ў памерах амаль удвая. Чысты аркуш, над якім Гюнтэр сядзеў з ранку, напоўніўся сэнсам. Гюнтэр глядзеў на Іпалітыча, і рука ягоная сама, як калі б яна мясіла плястылін, пачала вастрыць у літарах вуглы, прымацоўваць куточкі й загіны — гатычны шрыфт урачыста праступаў на паперы. Які ўсё ж азіяцкі ў Іпалітыча твар... Фрыдрых Барбароса на белым кані ўваходзіў у ліфт, беглі ў прыбіральню кур'еркі, кайзэр Вільгельм у чорным ландо чакаў Гюнтэ'ра ля пад'езду Канторы, Конрад Адэнаўэр пасунуў па мармуровай дошцы ферзя на Ф 5.

— Феденька, вы не забыли, сегодня ко мне в гости...

Гюнтэр інстыктыўна прыкрыў аркуш рукой.

— В семь, и не опаздывайте. Вы ещё не знаете, какую штрафную наливает Ипполитыч!

Іпалітыч закашляўся сухім старэчым сьмехам, нарадзіў яблык і кінуў яго — Лови-оп! — у Гюнтэра. Яблык трапіў Гюнтэру ў кадык, у роце зьявілася дзіўная церпкасьць і сьліна праглынулася неяк зашумна.

— Угощайтесь, Феденька, дачные. А у вас (Есть, — глуха сказаў Гюнтэр) Дача есть?

„Ненавіджу (— Что вы сказали? — Зарплата, говорю, ниже и ниже) Загадившая славянская душа. Упоительные вечера. Раздолье”. Іпалітыч ужо другі год выведваў, дзе ў Гюнтэра лецішча. Напачатку Гюнтэр адказаў чыстую праўду, Іпалітыч забываў яе тут жа, і допыты працягваліся. Гюнтэру, не асабліваму знаўцы навакольнай геаграфіі, даводзілася ўсё цяжэй, мейсцазнаходжаньне лецішча пасоўвалася ўсё далей на поўнач і —

1 ... 17 18 19 20 21 22 23 24 25 ... 40
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)