Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Современная русская и зарубежная проза » Воляй абраны. Дамова на спакусу
Воляй абраны. Дамова на спакусу - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Воляй абраны. Дамова на спакусу

Электронная книга - «Воляй абраны. Дамова на спакусу». Краткое содержание книги:

У першую кнігу аўтар уключыў два раманы – “Воляй абраны” і “Дамова на спакусу”. Першы раман – пра падзеі 1863-га года, пра вызвольнае паўстанне супраць расійскага царызму, якое ўзначаліў Кастусь Каліноўскі. Пра каханне кіраўніка паўстання і яго нарачонай – Марыі Ямант. Аўтар паспрабаваў з вышыні сённяшняга часу паглядзець на супярэчлівую і выбітную асобу Вікенція Канстанціна Каліноўскага, спроба разабрацца ў тым, чаму паўстанню з самага пачатку была наканаваная параза... І чаму духоўны подзвіг дыктатара Каліноўскага застанецца ў памяці нашчадкаў на вякі. “Дамова на спакусу” – раман-фантасмагорыя. Пра тое, што побач з намі штодзённа крочыць спакуса, патойбаковыя сілы падсцерагаюць нас, калі мы “паслізнемся”, калі захочам атрымаць прывідную асалоду жыцця, спакусіцца на багацце. Пра тое, што для чалавека азначае Біблія і вера ў Бога. Як пазбегнуць спакусы, як разабрацца ў тым, якой дарогай мы павінны крочыць у заўтра і ад каго чакаць дапамогу, калі нас нечакана засмокча багна хлусні і падману, – аўтар паспрабаваў адказаць на гэтыя і іншыя пытанні. Кніга разлічана для чытачоў рознага ўзросту.
1 ... 244 245 246 247 248 249 250 251 252 ... 332
Перейти на страницу:

– Здала, Ленка?

– Ой, здала... Я спаднічку кароткую задрала да самай..., а ў яго і вочы на лоб... Паставіў.

Засмяяліся абое.

– Гэта нашы кадры, – кіўнуў у іх бок Нэма, – вось ім і належыць будучае...

Якое будучае, я не ўдакладняў, не тое мяне хвалявала ў той момант.

Падышла “адзінка” – тралейбус. На ім мне льга даехаць да вакзала, а потым перасесці на сваю “пяцёрку”, якая і давязе мяне да патрэбнага прыпынку ў Навабеліцы.

– Ну, што, табе пара?

– Выходзіць, што так.

– Тады – да сустрэчы? – падаў руку.

Падалася яна мне халоднай і цвёрдай, як каменнай, што капыт.

Лёгка ўскочыў у тралейбус, стаў на заднюю пляцоўку, памахаў Анатасу, усміхнуўся. Увабраў наздрынамі новага, сапраўднага і натуральнага паветра, па якім засумаваў, з якім зжыўся за доўгія гады. І гэты пах, перамешаны на бензіне і салярцы, на атрутных дымах з трубаў хімзавода, кабельнага і іншых прадпрыемстваў, што тонамі выкідвалі атрутныя рэчывы на нашыя галовы, на едкіх вятрах, што лізалі мокры брук і запаўзалі ў нашыя лёгкія, – усё гэта мне падалося такім блізкім і такім родным, што ад расчуленасці ледзьве не пусціў слязу...

І не захацелася ні з кім гаварыць, – адвярнуўся ад усіх і глядзеў праз дажджавыя падцёкі на шкле на дарогу, па якой, пырскаючы бруднымі калюжынамі ў абодва бакі, імчалі, абганяючы тралейбус, легкавікі – і ў асноўным інамаркі.

Гулка тахкала сэрца, гатовае вырвацца з грудзей, а адна думка тачыла мяне, непакоіла: “Жонка, як там мая жонка?.. Ці не кінулася ў гулі за гэты час, ці не адказала ўзаемнасцю на дамаганні свайго завуча?..”

Рэўнасць. Але яна не такая балючая, як раней, а з адценнем сваёй вінаватасці. Папытаўся ў самога сябе: “Дык і ці маю я права раўнаваць да некага, калі сам адправіўся ў сваё незразумелае, і дужа доўгае, па часе, падарожжа?!?”

Па маіх разліках жонка павінна знаходзіцца яшчэ у школе.

Сышоўшы з тралейбуса, пакіраваў да трохпавярховага будынка, што знаходзіўся ў канцы завулка “Школьны”.

Насустрач мне, выруліўшы з завулка, праставаў мой калега – мастак Генадзь Ровар. Ён нейкі заклапочаны, унураны ў сябе. А мо і рыфмы шукаў (быў ён яшчэ і рыфмаплётам) па дарозе – у паветры вадзіў рукою. Ці накіды рабіў для будучай карціны, а можа вылічваў, пераводзіў на галаўным кампутары беларускія “зялёныя” у амерыканскія драўляныя.

Дзівак Генадзь. Не выбіўшыся ў знакамітыя мастакі, імкнуўся ў пасрэдныя паэты.

– Здароў быў, Генадзь! – выгукнуў весела, не дайшоўшы да яго крокаў з пяць.

Ровар нават і не зірнуў у мой бок. Прасунуўся паўз мяне як паўз пустое месца... Свіння і тая рохкае, калі паўз яе праходзяць, а тут... Так казаў некалі Пушкар пра такіх, якія сунуцца міма і не вітаюцца. Побач з ім тэпаў і Васіль Ткачоў, аўтар ста дваццаці пяці п’ес, слухаў, пра што баяў яму рыфмач-графамач. І ён не звярнуў на мяне ўвагі – браў прыклад з Говара.

Ну, Ровар то ладна, у мой бок ніколі прыхільна не глядзеў, а Ткачоў… Можа, пакрыўдзіўся, што я пад час апошняй сустрэчы не наліў яму шкалік? Дык ён жа сам сказаў мне, што “завязаў”…

Ну, ладна, ідзіце, ідзіце сваёй дарогай. Мы яшчэ сустрэнемся, тады і пагаворым…

У школе акурат пачаўся перапынак. І дзеці, распранутыя ужо, без куртак і палітонаў, гулялі ў двары.

Перад уваходам у школу, над дзвярыма, вісеў плакат з надпісам “Сардэчна запрашаем”. А між дзвярэй прыцягваў увагу намаляваны каляндар з вялікімі лічбамі.

Спачатку я анямеў, а потым пакрыўся ўвесь халодным потам.

Розум мой адмаўляўся разумець убачанае. Я ж памятаў, калі, у які дзень, спусціўся да берага Сажа, каб ступіць на палубу “Алкепа”, – у дзень бальшавіцкага перавароту – сёмага лістапада... Бо запомніў, як смешна і анекдатычна глядзеліся дзядулі і бабулі, якія, прычапіўшы да грудзей чырвоныя стужкі, сабраліся на плошчы Сатаны і пратэпалі калонай перад бронзавым істуканам... Нейкі дзядок, на мыліцах, схуднелы ад недаядання і вечнага недаўмення, чаго так з ім абышліся партыйныя і дзяржаўныя правіцелі, паклаў да падножжа кветкі, потым апусціўся на калені – яшчэ і памаліўся дыктатару...

Малюючы каляндар, мастак, мусіць, памыліўся. Мне заблажэла: “А раптам то і не памылка? Я пайшоў на карабель сёмага лістапада 1998 года, а на гэтым календары быў абазначаны... 2001-шы год! Значыць, адсутнічаў ні многа ні мала, амаль тры гады?!? У галаве такое не ўкладвалася. Такога проста не магло быць. Я ж не заўважыў, як пераступіў з аднаго тысячагоддзя ў другое – з дваццатага ў дваццаць першае! Лічыў, што адсутнічаў трошкі больш, як паўгода, ну, няхай дзевяць месяцаў... Мы ж толькі пяць сеансаў з заказчыкам правялі...

1 ... 244 245 246 247 248 249 250 251 252 ... 332
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)