Вужык. Голуб на плячы. Дак
- Автор: Бароўскі Анатоль
- Год: 2012
- Язык: белорусский
- Год: Палесдрук
- Жанр: Современная русская и зарубежная проза
Электронная книга - «Вужык. Голуб на плячы. Дак». Краткое содержание книги:
– А як жа інакш?
У калідоры стаяў галоўны урач, чакаў іх.
– Хлопцы, зазірніце да мяне. Размова ёсць.
У голасе галоўнага абыякавасць і спакой. Значыць, нешта звычайнае і абыдзеннае. А мо і не? Галоўны ўмее і прытварацца, лагодную ўсмешачку можа на твары намаляваць, а потым нечакана шандарахнуць словам-пытаннем, што і ведаць не будзеш, куды ўцякаць ад яго ласкі.
Хлопцы дакурылі цыгарэты, і праз колькі хвілінаў падаліся за ім следам.
...Калі што намерыцца Алачка зрабіць, то свайго абавязкова даможацца. Усе перашкоды паломіць, што перашкаджаць будуць, напралом пойдзе, але даб’ецца намечанага, чаго б тое ні каштавала. Такі ўжо ў яе характар, так ужо выхаваў яе бацька і жыццё.
“Сто тысяч, сто тысяч...” Не выходзіла з галавы лічба, вярэдзіла душу, спаць не давала. У сне ноччу прыснілася, што ў яе кватэры шмат сабак. Калі ж яна пераступіла парог, то кожны трымаў у зубах па купюры па пятнаццаць тысячаў, – аддана глядзелі на яе, чакалі.
Яна, здзіўленая, спынілася каля парога. І тады кожны падыходзіў да яе і клаў каля ног грошы. Пакладзе адзін цюцька, адыходзіць, за ім наступны – схіляе галаву, раззаўляе пашчу і купюры кладуцца адна на адну, роўненька ў стосік. Здзівілася яшчэ – здаецца ж, купюры з такой вартасцю не прыдумалі, не выпускалі, але тут жа супакоіла сама сябе: “Значыць, я проста пра тое не ведала...”
Алачка сабрала тыя грошы, паклала на стол. Прыгледзелася да адной соценнай і жахнулася: замест Уладзіміра Ільіча на паперцы быў нейкі другі чалавек, і падобны ён быў на яе Віктара – графа Шарамецьева. Граф ледзь прыкметна пасміхаўся – мо з яе, Алачкі? Падміргваў яшчэ і гаварыў: “Ну, што, жоначка, любіш грошыкі? Любіш. Цяпер іх у цябе будзе вельмі шмат – сто тысяч, сто тысяч...” І пачаў чамусьці рагатаць.
Дзіўна, але стосік грошай быў ужо болей за той, які яна падняла з падлогі. Ці не ўтрая больш. У Алачкі соладка на душы, і яна пачала нават спяваць: “Сто тысяч, сто тыся-яяяч!..”
Новае дзіва – за спіной у яе вырастаюць крылы, і яна пачынае адчуваць іх дужасць, яны ўжо просяць пругкасці паветра, і яна ўжо не вытрымлівае, выходзіць на балкон. Каля ног круцяцца аддана сабакі, чакаюць нейкае каманды. Толькі цяпер яна заўважае, што яны рознай масці і колеру, нават памеру -– маленькія і вялікія, чорныя і карычневыя, нават адзін быў у палосачку, як зебра, што выклікала ў яе ўсмешку.
“Вось такога выгадую і павязу на варшаўскі рынак – не адзін мільён адхаплю...”
Але крылы за спіной пачынаюць варушыцца, і яна ўжо ўзмахвае імі, адрываецца ад падлогі балкона. Не, яна не палохаецца, не ўскрыквае ад страху, адно хіба што замірае душа – але ці то ад радасці, што яна ў палёце, што яна ўжо незямная, дзівосная птушка, непадобная на ўсіх астатніх, асаблівая і ўнікальная, ці ад прадчування, што яна зведае хутка нешта новае і непрадказальнае... З вышыні свайго палёту яна здолее ўбачыць цэлы свет. Адразу ж і падумала: “Вось такім жа макарам можна і за мяжу злётаць – ні табе мытняў, ні ў чарзе стаяць перад прапускным пунктам...”
Радасна на душы, узнёсла. Так лёгка, што спяваць хочацца. І – танцаваць. Але дзе тут патанцуеш – на воблаках хіба, але да іх яшчэ ляцець і ляцець. А спяваць, дык і словы ўсе пазабываліся, толькі і прыйшлі на памяць тыя, што пра коней. Дык тут і не трэба сунімаць хуткасць, няхай нясуць яе крылы ў бязмежжа – яна любіла лётаць, не першы раз лётае, і ў дзяцінстве некалі лётала, і пазней, калі Віціка прыбірала да рук...
Вунь яе родны горад, вунь вулачка яе. Людзі ходзяць, у яе бок пальцам паказваюць, нешта гавораць. А яна ўжо і рэчку бачыць, луг, кветкі на ім... А дыхаецца вольна, лёгка, ледзь толькі паколвае ў скроні, але яна ведае, што тое ўсё ад чыстага кіслароду – на зямлі такой чысціні няма, як тут...
Непадалёк ад яе пачуўся нейкі незразумелы посвіст. Яна азірнулася: побач ляцеў бусел. Ён павольна ўзмахваў крыламі і паглядаў на яе. Недаўменна паглядаў – як быццам пытаўся ў яе, як сюды занесла і што парабляе на такой вышыні жанчына. Яна паціснула плечуком, адказваючы, што і сама не ведае, чаму тут апынулася. Бусел скіраваў рэзка ўправа, а пасля спікіраваў уніз – да свае буслянкі, якая прымасцілася на вільчыку ссохлага дуба. Там і дзеці былі – клекаталі, чакалі бусліху, клікалі да сябе, раззявіўшы дзюбы...
А ёй хацелася падняцца яшчэ вышэй, каб больш чаго ўбачыць. Але тут нехта катурхнуў яе за плячо. Яна азірнулася незадаволена, не разумеючы, хто гэта мог яе патрывожыць у такі прыемны момант палёту, але нікога не ўбачыла.
– Мама, уставай. Я есці хачу...