Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Вужык. Голуб на плячы. Дак - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Вужык. Голуб на плячы. Дак

Электронная книга - «Вужык. Голуб на плячы. Дак». Краткое содержание книги:

Другі том выдання складаюць аповесці, апавяданні і нарыс пра родны горад Мазыр. Перапляценне розных жанраў – прытчы і казкі, фантасмагорыя і фантазія... Усё пераплецена і ўзаемазвязана, і ўсе творы пранізаны дабрынёй і шчырасцю, клопатам і занепакоенасцю будучым лёсам роднага краю; характары герояў выпісаны праўдзіва і дасканала, яны кранаюць, пакідаюць добрае ўражанне, прымушаюць задумацца над тым, куды мы ідзем, да чаго імкнемся... Аповесці “Вужык”, “Муха”, “Ахутавана”, прытча “ІХ”, казка “Начное падарожжа” – выклікаюць у душы чытача замілаванне і здзіўленне, радасць і трывогу за будучыню, адначасова нараджаючы ў душы гонар і радасць за родны край, родныя мясціны, за тое, што было ў нас гераічнае мінулае, якім мы можам ганарыцца, раўняцца на тых слынных людзей, якія жылі да нас, якія пракладвалі нам шлях у заўтрашні дзень. Кнігу з цікавасцю прачытаюць людзі розных узростаў, але найбольш аўтар хацеў бы, каб яе прачытала моладзь, бо асноўны лейтматыў кнігі – каханне і любоў, дабрыня і шчырасць юначых памкненняў... 
1 ... 238 239 240 241 242 243 244 245 246 ... 379
Перейти на страницу:

Трошкі адпачыла, з цягам часу павесялела. Са Святланай гаварыць не хацелася.

– Тарасаўна, паклічце наступнага! – папрасіла медсястру, што мыла кюветкі ля ўмывальніка.

Палагея Тарасаўна няспешна падышла да дзвярэй, прачыніла іх, прамовіла:

– Хто да Шарамецьевай?

Жанчына ўляцела ў лячэбны пакой як віхор. Бэзавы плашчык расхрыстаны, у руках чорная сумачка. Гадоў ёй можна было даць і пяцьдзесят, а мо і болей. Яна нядобра бліснула вачыма, шукаючы некага, звярнулася да Святланы, якая корпалася ў роце пацыента:

– Скажыце мне, а дзе гэта ваш доктар Шарамецьеў?

– Пайшоў да галоўнага ўрача. А што ў вас? Можа хто іншы заменіць яго?

– Заменіць? – перапытала злосна жанчына, і ў яе голасе зазвінелі металічныя ноткі. – Ён ужо замяніў мне, тваю маць... Савецкая медыцына, называецца. Бясплатная і самая лепшая ў свеце.

– А што, собственна, здарылася?

Жанчына нічога не адказала, крутанулася на месцы, рэзка адчыніла дзверы і вылецела з пакоя. Прафсаюзны важак недаўменна заўсміхалася, пакруціла галавой, падазраючы, што Алаччын муж зноў нарваўся на нейкую непрыемнасць. Будзе зноў пра што пачасаць язык.

І трэба ж – у калідоры грудзі ў грудзі пакрыўджаная сутыкнулася з доктарам. Віктар ішоў з радасным настроем, пасміхаўся з нечага, задумаўся.

– Ой, даруйце, – сумеўся Шарамецьеў, папраўляючы белую шапачку на галаве. – Не трэба ж так спяшацца.

– Не трэба? – яна яшчэ больш пачала наступаць на яго, свідравала помслівым позіркам. – Не трэба, кажаце? А як бедную жанчыну ганяць па дзесяць разоў за аднымі і тымі ж зубамі, за якія заплочана ўтрая больш, дык гэта можна, га? Можна, скажыце?

Да графа сэнс выстраляных слоў не даходзіў – яму з адной тэмы пераключыцца адразу на другую было цяжка, ды яшчэ галава гудзела пасля ўчарашняга, толькі-толькі пачынала праясняцца. Ён ужо марыў збегаць да піўнога бара, каўцянуць яшчэ пару куфляў і паправіць канчаткова здароўе і настрой. А тут проза жыцця – нейкія зубы...

– Пры чым тут зубы? У каго? Хто бегае дзесяткі разоў?

– Я бегаю. Я зараз жа пайду да галоўнага ўрача, раскажу, якія вы грошы здзіраеце з бедных людзей, а пасля і здзеквайцеся з іх жа... Вы мне вырвалі здаровы зуб мудрасці, а замест яго зрабілі нешта незразумелае, што і ў роце не трымаецца...

Да графа нешта дайшло. Адчуў, што гэты канфлікт неабходна ўладзіць адразу і тут жа, каб не нарабіла жанчына якой бяды. Толькі што была размова з Зуем. Пра пісьмо, што настрачыла Алачка са сваім штурмавіком-бацькам і нейкім яшчэ памагатым. Даў слова, што не будзе нараканняў на рабоце, а тут прынёс нячысцік гэтую жанчыну...

– Пачакайце. Давайце спакойна разбярэмся, а пасля ідзіце, куды і да каго хочаце – хоць да галоўнага, хоць ў аблздраў. Што ў вас, раскажыце? Толькі спакойна, разважліва. Давайце адыйдзем трошкі, каб не замінаць іншым. І вашую бяду мы паправім. Толькі скажыце, у чым вашыя прэтэнзіі.

Яны адышлі ад хворых, што сядзелі на лаўках у чаканні выкліку. Граф павёў яе ў калідор, дзе мала хадзілі людзі, дзе за шклянымі перагародкамі, да столі, працавалі ў пакоі зубныя тэхнікі.

– Слухаю вас.

– Што слухаць. Вось яны... Панасіла з тыдзень, і самі вываліліся з роту. Скажыце, гэта нармальна?

– Не, гэта не нармальна. Які ж партач вам іх рабіў?

– Вы ж і рабілі. То вы і ёсць той галоўны партач.

Граф пракаўтнуў пілюлю, дакараючы сябе: “Дурань, куды спяшаешся? Чаму выдаеш сам сябе? Не праспаўся, дурота, не праспаўся...” Як аплявуху сам сабе падараваў. Нізашто. Нехаця прызнаўся:

– Значыць, і я партач. Але ж хіба я вінаваты? На той час не было японскай пластмасы, і прыпой быў наш, айчынны. Зубны тэхнік рабіла індывідуальна, старался, я ж прасіў яе. Вось што значыць рабіць айчыннымі інструментамі і матэрыяламі...

Ён зазірнуў у прачыненыя дзверы, пагукаў:

– Алеся Карэнаўна, можна вас на хвіліначку?

Да іх падышла невясокага росту, чарнявая жанчына, ветліва ўсміхнулася, паглядзела запытальна на графа. Куточкі вуснаў злёгку ўздрыгвалі – чакала ад Віктара нейкай смешнай падначкі.

– Тут такая справа, Алеся. Гэтая жанчына атрымала два тыдні таму зубы. І яны ў яе вываліліся. Вось прыйшла са скаргай. І правільна. Трэба памагчы. Я растлумачыў, што ты, як самы лепшы тэхнік, зрабіла немагчымае, але падвялі айчынныя матэрыялы, якія нічога не каштуюць. Мы паступім так... Ты возьмеш табулятар, праверыш усё, як трэба, выпішы японскую пластмасу і якасны прыпой. Зробіш новыя зубы, і пры тым па новай тэхналогіі, каб жанчына радавалася ад нашай работы. Каб выглядала прыгожа і ўсмешка была прываблівай. Праз колькі ёй можна будзе прыйсці?

1 ... 238 239 240 241 242 243 244 245 246 ... 379
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)