Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Вужык. Голуб на плячы. Дак - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Вужык. Голуб на плячы. Дак

Электронная книга - «Вужык. Голуб на плячы. Дак». Краткое содержание книги:

Другі том выдання складаюць аповесці, апавяданні і нарыс пра родны горад Мазыр. Перапляценне розных жанраў – прытчы і казкі, фантасмагорыя і фантазія... Усё пераплецена і ўзаемазвязана, і ўсе творы пранізаны дабрынёй і шчырасцю, клопатам і занепакоенасцю будучым лёсам роднага краю; характары герояў выпісаны праўдзіва і дасканала, яны кранаюць, пакідаюць добрае ўражанне, прымушаюць задумацца над тым, куды мы ідзем, да чаго імкнемся... Аповесці “Вужык”, “Муха”, “Ахутавана”, прытча “ІХ”, казка “Начное падарожжа” – выклікаюць у душы чытача замілаванне і здзіўленне, радасць і трывогу за будучыню, адначасова нараджаючы ў душы гонар і радасць за родны край, родныя мясціны, за тое, што было ў нас гераічнае мінулае, якім мы можам ганарыцца, раўняцца на тых слынных людзей, якія жылі да нас, якія пракладвалі нам шлях у заўтрашні дзень. Кнігу з цікавасцю прачытаюць людзі розных узростаў, але найбольш аўтар хацеў бы, каб яе прачытала моладзь, бо асноўны лейтматыў кнігі – каханне і любоў, дабрыня і шчырасць юначых памкненняў... 
1 ... 239 240 241 242 243 244 245 246 247 ... 379
Перейти на страницу:

Алеся пасур’ёзнела. Але нічога не зразумела з размовы. Які табулятар? Што гэта за апарат такі? Якая японская пластмаса і прыпой? Ён непрыкметна міргануў ёй.

– Ну, праз тыдзень, напэўна. Так, праз тыдзень.

– Не, не, Алеся. Пажадана раней. Можаш паслязаўтра? Акурат пятніца, перад выхаднымі? Трэба ўважыць жанчыну.

– Ну, добра, я пастараюся. Толькі пасля абеду.

– Добра, няхай пасля абеду, – абрадвалася жанчына, пасвятлела тварам, радая была, што дамаглася свайго, што ёй пайшлі насустрач. – Няхай будзе так. Я падыйду да канца рабочага дня. У гадзін пяць, добра?

– Да пяці зраблю. Усё? – Алеся павярнулася да графа, адчуваючы яго задаволенасць, заўважаючы на яго твары радасць.

– Усё. Дзякую. І даруй, што адарваў ад працы.

Калі яны засталіся адны, жанчына хуценька ўсунула ў кішэню графа дваццацьпятку, шапнула:

– Дзякую. І прабачце, што я так напачатку накінулася на вас. Зло ўзяло, самі разумееце. Як жа ў маім узросце без зубоў?

– Нічога, нічога, – кланяўся Віктар, радуючыся, што так лёгка выйшаў з сітуацыі, ды яшчэ на дзве пляшкі хабар усунула.

Пазней ужо, калі на калідоры зноў сустрэўся з Алесяй, папрасіў у яе прабачэння.

Яна ж пацікавілася, што за такі табулятар ён прыплёў.

– І сам не ведаю. На язык ускочыў. А што – прыгожае слова, таямнічае. Та-бу-ля-тар! Здорава!

– Табе не доктарам быць, а ў тэатры працаваць, – заўважыла з усмешкай, пакідаючы яго, зразумеўшы, што ён цырк наладзіў перад жанчынай. – А зубы сапраўды перарабляць будзем?

– Ды не. Проста пасадзіць іх трэба добра. Цэмент быў кепскі.

Яна толькі паківала галавой, здзіўляючыся яго ўменню выблытвацца з розных сітуацый, абміноўваць вытворчыя падводныя рыфы. Штукар ды і толькі. Так ён і з Алачкай, пэўна, іграе ўсё жыццё, а яна верыць, прымае ўсё за чыстую манету. Як і гэтая жанчына, пачуўшы загадкавае слова табулятар. Як і яна нават, Алеся.

Віктар стаяў каля калоны, курыў, усміхаўся.

А потым не вытрымаў, пабег на вуліцу – да піўнога бара.

10.

Сустрэла яна яго ў той дзень, калі ехалі разам ў турыстычную паездку ў Прыбалтыку. Малады, дужы, маладзей яе на гады два-тры, а мо і болей. Ім выпала спаць у адным купэ вагона – ляжалі на верхніх паліцах. У цемры знайшоў яе руку і сціснуў. Яна адказала такім жа поціскам.

Калі ж праз нейкі час пад імі засаплі іх спадарожнікі, адразу перабраўся да яе. Яна чакала яго. Абвіла рукамі шыю, упілася вуснамі ў яго – гарэла, сілячыся знішчыць у сабе дрыготку. Перад гэтым скінула з сябе ўсё лішняе, каб не валаводзіцца і не разубудзіць двух жанчын.

Алачка ведала, што яго звалі Валерам, што працаваў у міліцыі, што меў званне маёра. Падсвядома прыкінула, што ў дальнейшым ён можа ёй спатрэбіцца, у нечым і памагчы. У чым, яшчэ дакладна не ведала, але адчула, што маёр хлопец не з ціхмяных. Калі добра прыбраць да рук, то ён будзе здольны на многае.

Рыга ёй спадабалася.Спадабалася не толькі Домскім саборам, куды яны хадзілі слухаць арганную музыку, а і ціхімі вулачкамі і ўтульнымі кавярнямі на заходні манер, дзе можна было ціхенька пасядзець за кубкам кавы і паразмаўляць пра ўсё на свеце. Прыемна ўразіла і гасцініца, дзе былі створаны ўсе ўмовы, каб людзі маглі правесці цікава не толькі вечар, а і ноч.

Яе пакойчык з Вікай Лашковай, прадаўшчыцай з “Бярозкі”, быў у самым канцы калідора. Віка таксама знайшла сабе часовага спадарожніка, які спецыяльна і пасяліўся з маёрам міліцыі.

Чатыры ночы, што яны правялі ў Рызе, былі аддадзены інтыму. Маёр яшчэ аказаўся і ненасытным у каханні. Можа ўпершыню ў жыцці здзівілася, што можа быць такое шчасце ў жанчыны. Успамінала графа, і яе агортвала агіда ад адных толькі ўспамінаў, тут гадзіны, а там тры хвіліны яна прымала за асалоду...

Яна плакала, ліла слёзы, і яны капалі маёру на валасатую грудзіну.

– Што з табой, Алачка? Пакрыўдзіў чым-небудзь? – папытаў, абдымаючы.

– Не-не, наадварот, я не была ніколі такой шчаслівай, як з табой. Можаш не верыць, але такой асалоды і шчасьця я не адчувала за ўсё жыццё... Сорамна прызнацца, але гэта так. Столькі гадоў прайшло без гэтага. Без адчування асалоды і наталення унутранай смагі.

Ён маўчаў, курыў, потым прамовіў:

– Калі так, то я вельмі рады, што ты тое адчула, што стала сапраўднаю жанчынай. А я можа ўпершыню адчуў сапраўдную жанчыну. Ты фантастычная жанчына. Мо ад таго, што не зведала гэтага, і расцвіла ва ўсёй красе. Бачыш, я пачынаю ўжо гаварыць паэтычным стылем. Смешна.

– Цяпер я зразумела, чаму на зямлі шмат няшчасных жанчын. Менавіта з-за гэтага, што не могуць нарадзіць у сабе шчасце.

Праз колькі хвілінаў яна зноў прашаптала яму на вуха:

1 ... 239 240 241 242 243 244 245 246 247 ... 379
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)