Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Вужык. Голуб на плячы. Дак - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Вужык. Голуб на плячы. Дак

Электронная книга - «Вужык. Голуб на плячы. Дак». Краткое содержание книги:

Другі том выдання складаюць аповесці, апавяданні і нарыс пра родны горад Мазыр. Перапляценне розных жанраў – прытчы і казкі, фантасмагорыя і фантазія... Усё пераплецена і ўзаемазвязана, і ўсе творы пранізаны дабрынёй і шчырасцю, клопатам і занепакоенасцю будучым лёсам роднага краю; характары герояў выпісаны праўдзіва і дасканала, яны кранаюць, пакідаюць добрае ўражанне, прымушаюць задумацца над тым, куды мы ідзем, да чаго імкнемся... Аповесці “Вужык”, “Муха”, “Ахутавана”, прытча “ІХ”, казка “Начное падарожжа” – выклікаюць у душы чытача замілаванне і здзіўленне, радасць і трывогу за будучыню, адначасова нараджаючы ў душы гонар і радасць за родны край, родныя мясціны, за тое, што было ў нас гераічнае мінулае, якім мы можам ганарыцца, раўняцца на тых слынных людзей, якія жылі да нас, якія пракладвалі нам шлях у заўтрашні дзень. Кнігу з цікавасцю прачытаюць людзі розных узростаў, але найбольш аўтар хацеў бы, каб яе прачытала моладзь, бо асноўны лейтматыў кнігі – каханне і любоў, дабрыня і шчырасць юначых памкненняў... 
1 ... 241 242 243 244 245 246 247 248 249 ... 379
Перейти на страницу:

– Колькі? – у Алачкі нешта перахапіла ў горле. – Каля ста?

– Так, так, – паўшэптам пацвердзіла жанчына. – Тут без брахні ўжо. Але трэба аддаць сябе гэтай задумцы сябе поўнасцю. Тады, даражэнькая, і поспех не прымусіць чакаць.

– Ведаю. Само нічога ў рукі не прыходзіць. Але хто мяне навучыць усяму гэтаму? – у голасе была тайная надзея і спадзяванне на падтрымку. Не ведала чаго, але сэрцам адчувала, што гэтая жанчына пойдзе ёй насустрач, паможа. І яна ж, Алачка, канечне ж, не застанецца ў даўгу, аддзячыць, чым можа.

Жанчына прыхільна ўсміхнулася.

– Я і памагу вам, калі зразумеем адна адну, – адгукнулася на покліч незнаёмай субяседніцы і, мусіць, пакупніцы.

– Я думаю, што зразумеем. Я працую зубным урачом у паліклініцы. Думаю, што і вам спатрэблюся. Бачу, што з зубамі вам даўно трэба завітаць да нас...

– Так, так, але на ўсё часу не хапае. Даўно збіралася, правільна кажаце. Так што самі бачыце, як мы адно аднаму патрэбны. Я згодна быць вашым кансультантам.

Алачка агледзела ўсё навокал. Рынак гудзеў бы патрывожаны вулей. Людзі спяшаліся, як не піхалі адзін аднаго, недзе за спіной мужчынскім басавітым голасам жанчына прапаноўвала: “Пирожки горяченькие, пирожки с мясом, капустой, картошкой!..”

Рынак жыў сваім жыццём, сваімі клопатамі, сваім рытмам – бязладным, напружаным, крыклівым...

– А дзе вы жывяце? Я хацела б запісаць ваш адрас і прыехаць да вас.

– Адрас вельмі просты – завулак Зялёны, пяць. Дваццаць пятым аўтобусам – і да самага канца. Мой дом крайні. Кватэра сорак пяць. Антанінай Кірылаўнай мяне завуць. Тэлефона толькі няма. А вас як зваць-велічаць, даражэнькая?

– Ала Антонаўна. Калі да вас можна будзе прыехаць?

– Калі? – зморшчыла лоб Антаніна. – А можаце і ў суботу. Я цэлы дзень буду дома. Пакажу і раскажу, як усё робіцца. Буду чакаць вас, прыязджайце.

Алачка паклала ў сумачку паперку з адрасам Антаніны, пагладзіла шчанюка па галаве, заўсміхалася:

– Добра, Антаніна Кірылаўна. У суботу і пад’еду. Пад вечар – у гадзін пяць. Так добра для вас?

– Ага, – заківала жанчына галавой, абрадвалася, што адбылося нечаканае і патрэбнае знаёмства, – акурат нармальна. Чакаю вас.

“Каля ста тысяч, каля ста тысяч...– свідравала неадступна думка пасля таго, як яна развіталася з Антанінай. – Гэта ж харошыя грошы... І занятак цікавы... Каля ста тысяч, каля ста тысяч...”

То не заробак, што яна атрымлівала акрамя зарплаты, што давалі ўдзячныя пацыенты, а так, ну, так бы мовіць, для падтрымкі штаноў ці спадніцы. А вось тут дык можна разгарнуцца, абы было жаданне. А жаданне ёсць, калі такія магчымасці адкрываюцца. Потым жа тыя шчанюкі ў Польшчу. А там, кажуць, яны ідуць па мільёну і больш... А паездкі для яе цяпер будуць наладжаны рэгулярна. Улад Ляскоўскі, даўні яе знаёмы, цяпер увесь пры ўладзе, любое яе жаданне – для яго закон. Так ён і сказаў, і дадаў, што для яе не будзе аніякіх перашкод ні з пашпартам, ні з візай, ні з графікам. Адно яе слова – і ўсе мытні будуць падаць перад ёю на калені. Лысы, лысы, а які ўсёмагутны – нездарма ж працаваў перад гэтым у апараце абкама партыі. Нябачныя пружыны падтрымліваюць іх – яны ўсё яшчэ могуць, усё ўмеюць, перад імі, як і раней, усюды расчыняюцца дзверы.

Ведала Алачка, каго выбіраць сабе ў палюбоўнікі.

“Каля ста тысяч, каля ста тысяч... А што?..”

Граф узяў спіс на зарплату, знайшоў сваё прозвішча, распісаўся.

– І шмат там табе налічылі драўляных, Еўстратавіч?

Віктар усміхнуўся кісла, уздыхнуў:

– Так шмат, што не ведаю, куды і на што патраціць іх. На скрутак туалетнай паперы мо і хопіць.

Ліцейшчык Абламейка, беручы тую ведамасць у рукі, дадаў:

– Так, у нашай краіне дзяржава медыкаў не лашчыць. Спадзяецца, мусіць, што доктар і сам сабе зарплату зробіць. З чалавека, які прыйшоў зрабіць каронку, дзяржава бярэ сто пяцьдзесят рублёў. А зубны тэхнік з тае сумы бярэ ўсяго тры з паловай капейкі. Абсурд.

– Тое ж і пра сябе магу сказаць, – адгукнуўся Шарамецьеў, калі Абламейка распісаўся і атрымаў грошы, паклаў іх у кішэню – таксама не густа, аж смешна, што так не густа. – Стаю цэлы дзень на нагах, корпаюся ў роце, невядома яшчэ і ў якім роце – можа там і снід падцікоўвае мяне, во палец парэзаў, не гоіцца, але каму пра тое скажаш... Гэта ж сорам і ганьба – мець вышэйшую адукацыю, сушыць мазгі столькі гадоў за навукай, а атрымліваць сто сорак рублёў... Наша Ліда, прыбіральшчыца, больш атрымлівае...

– Калі ж, братка, дзяржава думае, што яна мяне робіць шчаслівым, выдзяляючы такі заробак, то няхай хворыя думаюць, што я ім раблю харошыя зубы. Так ты гаворыш, граф?

1 ... 241 242 243 244 245 246 247 248 249 ... 379
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)