Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Вужык. Голуб на плячы. Дак - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Вужык. Голуб на плячы. Дак

Электронная книга - «Вужык. Голуб на плячы. Дак». Краткое содержание книги:

Другі том выдання складаюць аповесці, апавяданні і нарыс пра родны горад Мазыр. Перапляценне розных жанраў – прытчы і казкі, фантасмагорыя і фантазія... Усё пераплецена і ўзаемазвязана, і ўсе творы пранізаны дабрынёй і шчырасцю, клопатам і занепакоенасцю будучым лёсам роднага краю; характары герояў выпісаны праўдзіва і дасканала, яны кранаюць, пакідаюць добрае ўражанне, прымушаюць задумацца над тым, куды мы ідзем, да чаго імкнемся... Аповесці “Вужык”, “Муха”, “Ахутавана”, прытча “ІХ”, казка “Начное падарожжа” – выклікаюць у душы чытача замілаванне і здзіўленне, радасць і трывогу за будучыню, адначасова нараджаючы ў душы гонар і радасць за родны край, родныя мясціны, за тое, што было ў нас гераічнае мінулае, якім мы можам ганарыцца, раўняцца на тых слынных людзей, якія жылі да нас, якія пракладвалі нам шлях у заўтрашні дзень. Кнігу з цікавасцю прачытаюць людзі розных узростаў, але найбольш аўтар хацеў бы, каб яе прачытала моладзь, бо асноўны лейтматыў кнігі – каханне і любоў, дабрыня і шчырасць юначых памкненняў... 
1 ... 240 241 242 243 244 245 246 247 248 ... 379
Перейти на страницу:

– Валерка, а колькі ў цябе дзяцей?

– Двое. Сын і дачка.

– А жонка дзе працуе?

– На заводзе. Тэхнолагам.

– Ты кахаеш яе?

– Так, як можа кахаць муж жонку.

– Як гэта?

– Каб нам было добра абодвум...

Назад, у родны горад, вярталіся ранічкай. А сёмай гадзіне.

Многіх сустракалі родзічы і знаёмыя. Маёра чакала жонка і дзеці – з кветкамі. Валеры кінуўся абдымаць іх, цалаваць. Жонку абняў, прытуліў да сябе. Алачку як усё роўна апякла ўбачаная сустрэча – яна ўжо як бы адчула нейкія правы на маёра, хацела распараджацца ім поўнасцю, дыктаваць сваю волю, як ён дыктаваў ёй у ложку сваю...

А пра жонку, агледзеўшы падслепаватым позіркам, змераўшы з галавы да ног, адзначыла з прыкрасцю: “Карова! І як толькі ён кладзецца з такою ў ложак? Жах...”

Таксіст, калі яна села моўчкі на пярэдняе сядзенне і не зірнула ў яго бок, пацікавіўся:

– Вам куды?

– На Жукава.

– Даставім. А ў вас выдатны настрой і прыгожа выглядаеце. Жадаю быць такой кожны дзень.

І ўзяўся за ключ запальвання, што тырчэў у шчылінцы.

Дома яна прыняла душ, вымылася, выйшла з ваннай і пачала прычэсвацца перад люстэркам. Глядзела на свае грудзі, гладзіла іх, адзначала, што яны яшчэ прыцягваюць мужчынскія позіркі, і нават маладых, во як і міліцэйскага маёра. І заўсміхалася задаволена. А потым блазотна набрала адразу ж нумар тэлефона, доўга чакала, калі хто адгукнецца на другім канцы дрота.

– Алё, – пачуўся ў трубцы жаночы голас, – слухаю вас.

– Добры дзень. Паклічце мне, калі ласка, Аксану, вельмі трэба.

Незадаволены голас, як і чакала Алачка, абвясціў:

– У нас ніякай Аксаны няма, вы пераблыталі нумар тэлефона.

На маёра ўзяло зло: “Не мог сам падысці, дык карову сваю падаслаў...”

Настрой быў сапсаваны. Не хацелася глядзець тэлевізар, слухаць музыку. Наліла сабе чарачку каньяку. Каўцянула колькі разоў. Прыкусіла кавалачкам сыру.

Адчула: паступова вяртаецца лагодны настрой.

“Нічога, нічога, цярплівасцю бяры, цярплівасцю. Не падганяй падзеі... Як спяваў Высоцкі: “Чуть помедленнее, коні...” Ведала, што гэтую песню любіў Віцік.

Пачала рыхтаваць вячэру. Хутка павінны прыйсці дзеці са школы, Віцік з працы. Бацька недзе швэндаецца па горадзе, абы каб не сядзець дома.

Успомніла, як сустракала жонка маёра на вакзале, падумала чамусьці пра Віціка: “А мог бы і ты сустрэць мяне. Ды з абярэмкам кветак, хай бы пазайздросціў Валера, убачыўшы, як сустракае мяне мой каханы...”

11.

Алачка палічыла, што тых грошай, якія яна атрымлівала на дзяржаўнай рабоце ў савецкай медыцыне, было занадта мала, і што на іх не дужа разгонішся – не купіць сабе абноўкі, ні смачна паесці. Жабрацкае існаванне.

І надумалася Алачка кінуцца ў бізнес. Цяпер жа ўсё дазвалялася, ніякіх нікому перашкод – абы толькі твая галава варыла, хоць чорта лысага бяры сабе ў памагатыя і кляпай сабе рублікі.

Чорта не чорта, а нешта блізкае каля гэтага ёй спатрэбілася. Ніколі не звяртала ўвагі асаблівай на сабак, а тут раптоўна на рынку ў мажнай цёткі папыталася:

– А колькі ж, цётачка, ваш шчанючок каштуе?

Жанчына прыцэлілася вокам да незнаёмкі, прыцэньвала – цікавіцца проста так, ці нейкі інтарэс да сабак мае? Палавінчата і адказала:

– А гэта каму як. Вы купляць будзеце, ці проста пачасаць языком захацелася? Алачка разгубілася – не чакала, што так жанчына пачне весці з ёю размову, адразу пераключылася на патрэбную танальнасць, каб цётка не паслала яе куды далей...

Нейкая аднак цікавасць і настырнасць авалодалі ёю, таму затоена прамовіла:

– Набыць хачу і развесці дома. Грошай не хапае, таму думаю гэтай справай заняцца... Парайце, падкажыце, ці след мне ісці па гэтай дарозе...

Жанчына рассмяялася, але не зларадна, наадварот, зычліва, паправіла на сабе джынсавую спадніцу:

– Тады ты, даражэнькая, на тую і патрапіла. Магу даць табе карысную параду. За майго я прашу пяць тысяч. Для таго, каб развесці дома сабак, трэба найперш выбраць пароду, якая дае добры прыплод і, канечне ж, ад гэтага і прыбытак. Для гэтага, даражэнькая, трэба экстэр’еры ці ньюфаленды, лэссі ці арбітыны... На тое трэба шмат грошай – коры дарагія. Штодня трэба купляць свежае мяса, гародніну, яблыкі і грушы, штораніцы выгул – процьма чаго трэба яшчэ, каб дабіцца поспеху ў гэтай справе...

– І колькі ж можна мець за год ад усёй працы? Калі ўсё, канечне ж, пойдзе на лад?

– Колькі? – жанчына перакрывілася, няўцямна паказваючы, што тут не ўгадаеш, што ўсё залежыць шмат ад якіх фактараў. – А як пашанцуе, як будзеш душу і здароўе ўкладваць у такую справу. А можна і прагарэць, што, праўда, малаверагодна, але ўсё ж... А так за год можна займець каля ста тысячаў.

1 ... 240 241 242 243 244 245 246 247 248 ... 379
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)