Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Современная русская и зарубежная проза » Воляй абраны. Дамова на спакусу
Воляй абраны. Дамова на спакусу - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Воляй абраны. Дамова на спакусу

Электронная книга - «Воляй абраны. Дамова на спакусу». Краткое содержание книги:

У першую кнігу аўтар уключыў два раманы – “Воляй абраны” і “Дамова на спакусу”. Першы раман – пра падзеі 1863-га года, пра вызвольнае паўстанне супраць расійскага царызму, якое ўзначаліў Кастусь Каліноўскі. Пра каханне кіраўніка паўстання і яго нарачонай – Марыі Ямант. Аўтар паспрабаваў з вышыні сённяшняга часу паглядзець на супярэчлівую і выбітную асобу Вікенція Канстанціна Каліноўскага, спроба разабрацца ў тым, чаму паўстанню з самага пачатку была наканаваная параза... І чаму духоўны подзвіг дыктатара Каліноўскага застанецца ў памяці нашчадкаў на вякі. “Дамова на спакусу” – раман-фантасмагорыя. Пра тое, што побач з намі штодзённа крочыць спакуса, патойбаковыя сілы падсцерагаюць нас, калі мы “паслізнемся”, калі захочам атрымаць прывідную асалоду жыцця, спакусіцца на багацце. Пра тое, што для чалавека азначае Біблія і вера ў Бога. Як пазбегнуць спакусы, як разабрацца ў тым, якой дарогай мы павінны крочыць у заўтра і ад каго чакаць дапамогу, калі нас нечакана засмокча багна хлусні і падману, – аўтар паспрабаваў адказаць на гэтыя і іншыя пытанні. Кніга разлічана для чытачоў рознага ўзросту.
1 ... 239 240 241 242 243 244 245 246 247 ... 332
Перейти на страницу:

– А, вось яно што... Разумею. Але ж гэта харошыя людзі. Ты можаш з імі сустрэцца тут.

– З імі? Тут?!

– А чаму б і не? Тут і Брэжнеў, і Сталін, і Ленін, Троцкі і Берыя, Гітлер і цар Ірад… Усё яшчэ здзіўляешся? Не Антон, а Фама Няверуючы... Так, і яны тут, і шмат іншых. І гены ад іх узяты, і ў школе клонаў іх паслядоўнікі... Зноў запусцім на зямлю, так сказаць, адправім у масы... Нам без іх ніяк нельга. Гэта ж касцяк нашай ідэалогіі. Так сказаць, касцянізацыя чалавечых душаў.

“Гузічак” у Ноя закруціўся хутка-хутка, і ён прыкрыў яго чорным брывом, як схаваў усё роўна, потым заўсміхаўся, быццам абдумваў наступныя словы, што збіраўся сказаць мне...

– Чуй сюды, хлопча... А мы тое можам паправіць.

– Што – паправіць? – перапытаў, не падазраючы нічога – ні кепскага, ні добрага.

– Адпачынак твой, водпуск. Ты ж, можна сказаць, у мяне на службе, так? І не лянуешся, працуеш выдатна, не шкадуючы рук і галавы. І – ног. І сэрца сваё аддаў мне, і душу прадаў. Дык я, як камандзір, твой Бог і вайсковы начальнік, проста вымушаны аб’явіць табе кароткатэрміновы адпачынак.

– Як гэта? – у мяне соладка зашчымела ў грудзях, мройная млявасць падступіла да “дванаццаці”.

– А так гэта, Антон... Ты хочаш пабыць, хаця б паўсутак, там, дома, у сваёй Навабеліцы? У рэальным тваім, зямным, свеце? Каб параўнаць плюсы і мінусы таго і гэтага жыцця?

– А ці магчыма тое, мой капітан? – затоена, з прыдыхам спытаў я, паспеўшы падумаць, што, мусіць, здзекваецца ён з мяне. – Жартуеш, так?

– Не, на поўным сур’ёзе, – адказаў Анатас. – З сябрамі, ці, дакладней, з братам, так не жартуюць.

– Калі сур’ёзна, то вельмі хачу пабыць дома. Ты ж сказаў, што ў цябе немагчымага нічога няма...

– Во-во, няма... Добра, што гэта памятаеш... Ладна, адпраўлю цябе на пагулянку... Але толькі з адной маленечкай умовай.

У мяне перахапіла дыханне:

– Якой – ўмовай?

– Каб ты там не здзіўляўся з таго, што будзеш чуць і бачыць.

– А што я там магу ўбачыць дзіўнага і страшнага? Што там перамянілася? Рэвалюцыя адбылася? Пазьняк уладу захапіў? Ці мы далучыліся да Эміратаў?

– Ні тое, ні другое, ні трэцяе... Нічога... Таму ўсё там будзе натуральным, толькі вось ты сам...

– Сам – што?

– На месцы разбярэшся, – не пажадаў тлумачыць мне Ной.

Далей пра што-кольвечы пытацца ў яго баяўся ўжо. А папытацца хацелася хіба пра адно – калі можа тое адбыцца, і пры якіх абставінах.

Алкепаў, унурыўшыся ў нейкія свае думкі, маўчаў, схіліў зноў галаву на грудзі – як знясілеў усё роўна пасля абвяшчэння мне прыемнай весткі. Мне адно толькі заставалася чакаць, аддаць сябе на міласць майго заказчыка.

– Ты атрымаў ад мяне дзве прапановы. Першая – пабыць у маім самым запаветным сакрэтным пункце. Другое – у якасці заахвочвання аб’явіў табе кароткатэрміновы адпачынак. Так бы мовіць, выправіў памылку камандзіраў савецкай арміі. Табе цяпер даецца права выбару. Што на першым месцы, выбірай сам...

Вытрымаўшы паўзу, як быццам вагаўся, як мага спакойна адказаў:

– Дома найперш пабыць хачу... А сакрэтны пункт – пасля вяртання. Нікуды ён ад мяне не падзенецца. Мне і сапраўды цікава паглядзець на тое, да чаго ты даўмеўся ў сваіх даследваннях. Геніяльных даследваннях.

– Дома, дык дома, – пагадзіўся Анатас. Правільны выбар, хвалю... Без дому нам нельга... Дом – гэта ўсё, гэта – прыстань, гавань, абіцель… Я не ведаў, што ты можаш быць яшчэ і падхалімам. Ты ж ім ніколі не быў.

– А тут стаў, – заўсміхаўся я. – Хіба ж нельга пахваліць тваю геніяльнасць? Ты мяне хваліш, а мне цябе нельга?

На маё пытанне адказаў рогатам:

– Тады – што? Рыхтуйся.

– А як рыхтавацца? Што можна браць з сабой?

– Усё, што тваё, што табе належыць. Ганарар, напрыклад. Бяры дарожную сумку. Грузі туды, колькі хочаш, валюту. Занясі дадому. Ці ў банк пакладзі на працэнты. Можаш катэдж на беразе Сажа ці Чорнага мора купіць. Фарбаў набраць самых неабходных.

– А калі... калі я змагу адправіцца?

– Неўзабаве. Я дам табе сігнал. І тое будзе хутка. Вельмі хутка…

13.

…Зноў рука пацягнулася да паперы. Нехта прымушаў мяне тое рабіць. Я не працівіўся, падпарадкоўваўся ці то поклічу, ці то прымусу. Але гэта не прыгнятала мяне. Мне трэба было апынуцца ў бязводнай пустыні, убачыць Марыю…

“… Стамілася Марыя Магдалена ад уцехаў і юрлівай асалоды.

Стамілася і расчаравалася. Перастала адчуваць на язык віно і хлеб, соль і цукар... Не магла на смак адрозніць адно ад другога...

1 ... 239 240 241 242 243 244 245 246 247 ... 332
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)