Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Современная русская и зарубежная проза » Воляй абраны. Дамова на спакусу
Воляй абраны. Дамова на спакусу - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Воляй абраны. Дамова на спакусу

Электронная книга - «Воляй абраны. Дамова на спакусу». Краткое содержание книги:

У першую кнігу аўтар уключыў два раманы – “Воляй абраны” і “Дамова на спакусу”. Першы раман – пра падзеі 1863-га года, пра вызвольнае паўстанне супраць расійскага царызму, якое ўзначаліў Кастусь Каліноўскі. Пра каханне кіраўніка паўстання і яго нарачонай – Марыі Ямант. Аўтар паспрабаваў з вышыні сённяшняга часу паглядзець на супярэчлівую і выбітную асобу Вікенція Канстанціна Каліноўскага, спроба разабрацца ў тым, чаму паўстанню з самага пачатку была наканаваная параза... І чаму духоўны подзвіг дыктатара Каліноўскага застанецца ў памяці нашчадкаў на вякі. “Дамова на спакусу” – раман-фантасмагорыя. Пра тое, што побач з намі штодзённа крочыць спакуса, патойбаковыя сілы падсцерагаюць нас, калі мы “паслізнемся”, калі захочам атрымаць прывідную асалоду жыцця, спакусіцца на багацце. Пра тое, што для чалавека азначае Біблія і вера ў Бога. Як пазбегнуць спакусы, як разабрацца ў тым, якой дарогай мы павінны крочыць у заўтра і ад каго чакаць дапамогу, калі нас нечакана засмокча багна хлусні і падману, – аўтар паспрабаваў адказаць на гэтыя і іншыя пытанні. Кніга разлічана для чытачоў рознага ўзросту.
1 ... 236 237 238 239 240 241 242 243 244 ... 332
Перейти на страницу:

Ужо выпісаў падбароддзе, рот, а вось нос і вочы ніяк не паддаваліся мне.

Накладваў на палатно фарбу, зноў яе сашкрабаў. Пачынаў спачатку, але нешта перашкаджала і замінала, – як нябачны шлагбаўм нехта паставіў перада мною... Злаваў ад бездапаможнасці.

– Мой капітан, выбачай за надакучлівасць: а навошта табе ўсё гэта трэба? Жаданне славы? Лаўры першаадкрывальніка? Ці тут што іншае, чаго я ніяк не магу зразумець сваім, як ты кажаш, варварскім розумам?

Нэма ўцягнуў у сябе паветра, пакрысе выдыхнуў яго.

– Я ж табе тлумачыў, што не толькі я адзін працую над Бібліяй. Нас шмат. І мы хочам напісаць нешта накшталт не Антыбібліі, не раскрытыкаваць яе, звёўшы ўсё да звычайных міфаў ці казак, а зрабіць пераклад яе на адзіную, зразумелай для ўсіх, мову – мову сучаснай навукі. І гэтую, расшыфраваную кнігу, здольны будуць прачытаць усе... Перакананы – прыйшла пара на свае вочы ўбачыць кожнаму тую тэлеграму ад Вышняга, адумацца, стаць іншымі, каб прадоўжыць жыццё не толькі сабе, а і Планеце Зямля... Зло не заўсёды ёсць зло, і Грэх – не заўсёды ёсць грэх. Праз грэх трэба ісці да ачышчэння, праз жорсткасць, прагу авалодаць сусветам... Я таксама хачу адцягнуць надалей канец свету, як і людзі. Але чалавек патанае ў граху і прыбліжае яго, а мая задача перанесці тыя тэрміны на мільён гадоў…

– І такое магчыма?

– Цвёрда перакананы: магчыма. Адно толькі хіба непакоіць – каб не было задужа позна. Каб не здарылася ўсё адначасова – і адкрыццё ісціны, раскрыццё сэнсу папярэджання, і жах таго няшчасця, якое можа абрынуцца на галовы – грэшнікаў і праведнікаў, дурных і разумных...

– Ты маеш на ўвазе канец свету, пра які папярэджвае Пісанне?

– І гэта таксама. Да нашага перыяду было ўжо не меней чатырох канцоў свету. Гэта калі на планету абрыньваўся метэарытны дождж, калі гінула ў гіене вогненнай усё жывое... І такое працягвалася амаль рэгулярна – праз некалькі мільярдаў гадоў... Я назіраў за гэтым, я непасрэдны сведка. І не хачу зноў бачыць тое.

– Цывілізацыі гінулі, а потым зноў нараджаліся? – не звярнуў я ўвагі на яго апошнія словы. – І Ньютан табе расказаў пра тое.

– Адкуль ведаеш, маэстра?

У яго нядобра неяк загарэліся вочы.

– Бо і я там знаходзіўся, і чытаў яго даследванні. І цябе бачыў, як ты ішоў следам за мною...

– То ж я і адаслаў цябе туды. Каб ты ведаў, што канец свету не так ужо і далёка. Але я магу яго перенесці на больш позні тэрмін.

– Цывілізацыі дасягнулі найвышэйшага росквіту ў навуцы і духоўнасці. І ведалі, што іх спасцігне канец. Апакаліпсіс. І яны папярэджвалі наступных, як можна пазбегнуць іх памылак... Ну, няхай не памылак, бо іх розум бездакорны, а той наканаванасці, якую прыгатавалі яны для сваіх наступнікаў, – гэтага ўжо яны пазбегнуць не маглі... Мусіць жа, яны не здольныя змяніць арбіту руху зямлі, каб ухіліцца і пазбегнуць метэарытнага камняпаду...

Зноў маўчым. Пэндзаль ужо не топчацца на месцы, а спакваля праторвае дарогу да галоўнага мазка...

– Анатас, а як ты растлумачыш тое, чаму ў Іісуса было дванаццаць апосталаў? Не адзінаццаць, не трынаццаць ці пятнаццаць?

– Ты не ведаеш? Ці ведаеш, ды мяне праверыць хочаш? Іісус задоўга да ўсіх падзей спазнаў, хто няверуючы, і хто здрадзіць яму. І таму сказаў: “Для таго і казаў Я вам, што ніхто не можа прыйсці да мяне, калі на тое не будзе дазвол яму ад Айца Майго... Але прыдзе час, і ён наступіў ужо, калі шчырыя прыхільнікі будуць пакланяцца Айцу Майму ў духу і ісціне, таму што такіх прыхільнікаў Айцец шукае Сабе. Бог – ёсць дух, і тыя, хто пакланяецца Яму, павінны пакланяцца ў духу і ісціне...” З таго часу многія з вучняў Яго адышлі ад Яго і ўжо не хадзілі з ім... Тады Ісус сказаў дванаццаці: “Ці не хочаце і вы адысці?” Лічба дванаццаць. Накладзем сэнс сказанага на “функцыі 12 пар чэрапна-мазгавых нерваў”.

– І што атрымаецца?

– Атрымліваецца наступнае. Працаваць з тэкстамі Пісання нельга з халоднай галавой і цвярозым розумам.

– А што – лепш п’яным? – я як бы пасміхаўся над ім, ведаючы, што злавацца ён не будзе – сам жа выклікаў мяне на дыскусію. – Ці...

– Каб увайсці ў вобраз, каб падключыцца да патрэбнай частаты – герцаў, кілагерцаў, – неабходна самому знаходзіцца ў стане калі не шаленства, то ў непрытомнасці, на мяжы жывога і нежывога. Тэксты Пісання заключаны ў «перасоленыя», усёабдымныя фармуліроўкі, якія развіваюць ад установак і лагічнае мысленне. Гэтым займаецца левае паўшар’е. І аб’ёмнае ўяўленне. За гэта адказвае правае паўшар’е. Гэта гармонія, што ўласціва прасторы і часу... Вось гэтыя дванаццаць і праігрываюць гульнёвую сітуацыю для абодвух паўшар’яў галаўнога мозгу. І мая гульня ўяўлення, з падказкай розуму, плюс яшчэ нейкія невядомыя і вядомыя мне сілы, і навучылі мяне чытаць даслоўна – даслоўна! – тэксты Бібліі. І напачатку было Слова і Слова было Бог. Значыць, не літара, а слова... А слова – гэта сімвал. Гэта – формула. Гэта – нота. Гэта – указанне, код, шыфр...

1 ... 236 237 238 239 240 241 242 243 244 ... 332
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)