Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Современная русская и зарубежная проза » Воляй абраны. Дамова на спакусу
Воляй абраны. Дамова на спакусу - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Воляй абраны. Дамова на спакусу

Электронная книга - «Воляй абраны. Дамова на спакусу». Краткое содержание книги:

У першую кнігу аўтар уключыў два раманы – “Воляй абраны” і “Дамова на спакусу”. Першы раман – пра падзеі 1863-га года, пра вызвольнае паўстанне супраць расійскага царызму, якое ўзначаліў Кастусь Каліноўскі. Пра каханне кіраўніка паўстання і яго нарачонай – Марыі Ямант. Аўтар паспрабаваў з вышыні сённяшняга часу паглядзець на супярэчлівую і выбітную асобу Вікенція Канстанціна Каліноўскага, спроба разабрацца ў тым, чаму паўстанню з самага пачатку была наканаваная параза... І чаму духоўны подзвіг дыктатара Каліноўскага застанецца ў памяці нашчадкаў на вякі. “Дамова на спакусу” – раман-фантасмагорыя. Пра тое, што побач з намі штодзённа крочыць спакуса, патойбаковыя сілы падсцерагаюць нас, калі мы “паслізнемся”, калі захочам атрымаць прывідную асалоду жыцця, спакусіцца на багацце. Пра тое, што для чалавека азначае Біблія і вера ў Бога. Як пазбегнуць спакусы, як разабрацца ў тым, якой дарогай мы павінны крочыць у заўтра і ад каго чакаць дапамогу, калі нас нечакана засмокча багна хлусні і падману, – аўтар паспрабаваў адказаць на гэтыя і іншыя пытанні. Кніга разлічана для чытачоў рознага ўзросту.
1 ... 238 239 240 241 242 243 244 245 246 ... 332
Перейти на страницу:

У голасе нечакана гучаў боль і крыўда на нешта ці на кагосьці.

– Чаму менавіта мне, мой капітан? – у мяне чамусьці ўсё пахаладзела ўсярэдзіне, быццам у прыступе гарачкі адкусіў лядзяш і праглынуў яго. – Чым заваяваў такі гонар?

– Анічым. Проста ты, сам таго не заўважаючы, малюючы мяне, стаў мною... Наблізіўся да парога сваёй мяжы, стаў як брат мне.

Мяне ахапіла напачатку здзіўленне, а потым сполах, страх. Куды мне з ім братацца, баяўся пераступіць парог.

– Ты ж таксама шыфруеш свет і сусвет, кадзіруеш яго, – працягваў капітан Нэма. – І, гледзячы на твае тварэнні, кожны бачыць сваё, бо ты выкрыў іх сутнасць. Але гэта адначасова іх і не іх. Гэта глыбінна тваё… Вось ты зрабіў мой партрэт. І кожны, хто ўбачыць яго, скажа, што гэта я і не я... Бо гэта мы абодва ў ім. Пабратаныя.

– Што праўда, то праўда, – горка ўсміхнуўся я, адыходзячы ад партрэта, крытычным позіркам ацэньваючы зробленае. – Сённяшні дзень у нашай працы як бы пераломны, сапраўды парогавы… Толькі вось адно хіба…

– Што – не так? – пацікавіўся Анатас, гледзячы на мяне.

Я падышоў да яго. Пільна пачаў углядацца ў твар. Патлумачыў, быццам апраўдваючыся:

– Вочы, мой капітан, вочы нейкія патаемныя і дзіўныя ў цябе.

Няўлоўныя, незразумелыя.

Ён усміхаўся, дазваляў агледаць сябе, адначасова ўглядаўся і ў мяне. Нашыя позіркі сышліся, мы глядзелі нібыта ў люстэрка, у чужых зрэнках бачылі сябе.

Адзначыў: вочы ў Анатаса розныя па колеры. Адзін, левы, – светла-карычневы, звычайны, а другі, правы, – як перламутравы гузічак, з чорнай, маленечкай, кропачкай ў цэнтры. “Гузічак”, мне падалося, круціўся, не вельмі хутка, але круціўся: супраць ходу гадзіннікавай стрэлкі.

– Вочы, як вочы... Цябе бачу, усіх бачу, свет бачу...

– Ведаю... Але мне якія маляваць? Калі зблізку глядзець, то яны выглядаюць аднолькавымі, калі за некалькі крокаў, як ад мальберта, то яны падаюцца іншымі – рознымі... А калі адысці далёка? Якія ж яны на самай справе?

Пазіроўшчык зарагатаў, адкінуўшы галаву, і на шыі яго заскакаў востры кадык.

– А ты сумленна адрабляеш свой ганарар, скажу табе.

– Мне інакш нельга.

Не спыняў угладванне да тае пары, пакуль не зафіксаваў усё, што хацеў. Ляпнуў сябе па каленях, абвясціў:

– Усё! Вывучэнне твайго твару скончылася. Цяпер я ведаю, як трэба завяршыць працу – твой партрэт, як ты кажаш, абраз.

Ной заківаў галавой, згаджаючыся:

– Гэта добра, калі ведаеш. Але, паслухай, дружа, мо на сёння дастаткова? Мы ж абодва стаміліся, здаецца... Хаця я даў слова, што будзем сёння працаваць да знямогі, мы абодва ўжо вычарпаліся...

Прызнацца, рабіць перапынак мне дужа не хацелася, бо ведаў, што заўтра твар яго і вочы будуць зноў інакшымі, – і ўсё прыдзецца перарабляць нанова. І тое магло працягвацца бясконца. Але я не запрацівіўся яго жаданню, пагадзіўся:

– Што ж, дастаткова, дык дастаткова! Будзем адпачываць! Сеанс сёння сапраўды адбыўся доўгі і напружаны.

Ён падняўся з седайла, пацягнуўся, сашчапіўшы рукі, падняў іх угору, крактануў:

– А нялёгкая, аказваецца, гэта задача – пазіраваць. Разумею цяпер натуршчыц, якія сядзяць гадзінамі перад вамі, мастакамі. Ды яшчэ калі негаваркі мастак пападзецца... З глузду з’ехаць можна... А так мы з табой сумяшчаем і працу, і гутарку-дыспут... Цікава, а колькі ў цябе было натуршчыц? Мусіць жа, усе гожанькія-прыгожанькія? Не з адной, думаю, пераспаў?

Але, ўбачыўшы выраз майго твару, замахаў рукамі, пачаў прасіць прабачэння.

“Ці не Жану ён меў на ўвазе? -– кальнула думка. – Садамазахіст”.

12.

– Слухай, браце Антон, прапанова ёсць, – пасля перакусу і чарачкі каньяку звярнуўся да мяне капітан – быў, відаць, у гуморы. – Ты служыў у войску?

– А як жа. Двойчы. Салдатам – у Нямеччыне, у ГСВГ. У Ордруфе – паміж Дрэзденам і Ляйпцыгам. А афіцэрам, начальнікам клуба, без клуба, у Полацку... Па прымусе. Мазырскі ваенкам Бескаравайны вырваў мяне нават з райкама партыі (а мо той райкам сам і загадаў ваенкаму, каб мяне адправілі далей ад іх), – падалося яму, што я яго жонцы перашкодзіў атрымаць нейкую грамату ад яе бальнічнага начальства… А я нават не ведаў пра яе існаванне.

– Зразумеў. Тады адкажы на такое пытанне. Калі салдат добра служыць, якое ён атрымлівае заахвочванне ад камандзіра?

Доўга не думаючы, адказваю, нават не ведаючы, куды ён хіліць размову:

– Кароткатэрміновы водпуск! Праўда, за час службы, за тры гады, мне так і не ўдалося пакарыстацца такім правам.

– Чаму, браце Антон? Сам не хацеў, ці...

– ... ці... ленаваўся служыць. Не быў выдатнікам баявой і палітычнай падрыхтоўкі. Не жадаў ім быць. Страляў і бегаў добра, а вось пра паслядоўнікаў Леніна-Сталіна няскладна гаварыў. Няправільна, так сказаць, разумеў палітыку роднай партыі і ўрада.

1 ... 238 239 240 241 242 243 244 245 246 ... 332
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)