Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Вужык. Голуб на плячы. Дак - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Вужык. Голуб на плячы. Дак

Электронная книга - «Вужык. Голуб на плячы. Дак». Краткое содержание книги:

Другі том выдання складаюць аповесці, апавяданні і нарыс пра родны горад Мазыр. Перапляценне розных жанраў – прытчы і казкі, фантасмагорыя і фантазія... Усё пераплецена і ўзаемазвязана, і ўсе творы пранізаны дабрынёй і шчырасцю, клопатам і занепакоенасцю будучым лёсам роднага краю; характары герояў выпісаны праўдзіва і дасканала, яны кранаюць, пакідаюць добрае ўражанне, прымушаюць задумацца над тым, куды мы ідзем, да чаго імкнемся... Аповесці “Вужык”, “Муха”, “Ахутавана”, прытча “ІХ”, казка “Начное падарожжа” – выклікаюць у душы чытача замілаванне і здзіўленне, радасць і трывогу за будучыню, адначасова нараджаючы ў душы гонар і радасць за родны край, родныя мясціны, за тое, што было ў нас гераічнае мінулае, якім мы можам ганарыцца, раўняцца на тых слынных людзей, якія жылі да нас, якія пракладвалі нам шлях у заўтрашні дзень. Кнігу з цікавасцю прачытаюць людзі розных узростаў, але найбольш аўтар хацеў бы, каб яе прачытала моладзь, бо асноўны лейтматыў кнігі – каханне і любоў, дабрыня і шчырасць юначых памкненняў... 
1 ... 235 236 237 238 239 240 241 242 243 ... 379
Перейти на страницу:

– Гэта, мусіць, склад бруду, а дзе вашая паліклініка? – дапытваўся Артур Кларк – так назваўся госць з-за акіяна.

– Вы і знаходзіцеся ў паліклініцы, – чырванеў Зуй, гатовы быў скрозь зямлю праваліцца ад сораму. – Вам тут і падлечаць зуб.

Артур здзівіўся адкрыццю. Акругліў вочы, прамовіў:

– Бальшавікі адсталі ад нас на сто гадоў. У вас жа – каменны век.

Той здзіўлены пагляд найчасцей і ўспамінаўся, і ён пакутваў ад тых успамінаў. Адчуваў не толькі сваю нікчэмнасць, а і сваёй краіны, кіраўнікі і ідэолагі якой збіраліся пабудаваць у ёй камунізм...

Сцвярджалі ў Савецкім саюзе – у нас ўсё бясплатна, а ў Амерыцы трэба аддаваць за лячэнне не адну тысячу даляраў.

Амерыканец адмовіўся лячыцца нават за бясплатна. Паклаў ватку на зуб, якую змачыў у нейкім жоўтым растворы, што насіў з сабою, і боль адразу сціх.

Больш за ўсё баяўся, каб янкі не папрасіўся ў туалет. Тады ўжо сапраўды трэба было павесіцца. Туалет адзін на ўсіх – жанчын і мужчын. Ды такі вузенькі і нязручны, такі ванючы і абшарпаны, што... Яны, мусіць, здагадаліся пра астатняе. А мо і не жадалася яму ў той “кабінет”, хто ведае. Галоўны ўрач ведаў, што сцены ў туалеце выпэцканы фекаліямі – выціралі аб сценку пальцы. Ведалі, чые то былі сляды. Бо і санітарка Кацярына, паддавальшчыца, але ж і працаўніца, не вытрымала, падала заяву на звальненне, прызналася:

– Мо б я і працавала ў вас, але выціраць са сцяны жыдоўскія пархі не ў маіх сілах.

Віленскі, калі яму гаварылі пра тое, даказваў, што ўжываць туалетную паперу шкодна для здароўя. І ў ізраільскіх, і ў амерыканскіх часопісах, ён быццам бы вычытаў пра тое. Як здзекваўся над імі ўсімі...

Зуй не мог забыць прыход амерыканца, а ў памяці ўсплываў анекдот пра старшыню калгаса, да якога таксама прыехалі амерыканцы на ферму. У райкаме партыі малады інструктар пераблытаў калгас і прывёз гасцей у самы бедны і жабрацкі, каб паказаць перадавую ферму. А старшыня не спалохаўся, не хаваўся нават, калі тыя клацалі затворамі “Ніканаў”, здымалі кінакамеры, як каровы з пазападалымі бакамі ад голаду ледзьве стаялі на нагах. У калгасе было некалькі фермаў. Была і ніштаватая – на яго погляд, з механічным даеннем, чыстая і ўтульная. А ён, старшыня Міцін, знарок на горшую павёў, як развесяліць усё роўна хацеў гасцей з-за акіяна.

Вечарам па тэлефоне першы сакратар Бязлепкін уперамежку з мацюкамі пагражаў зняць з працы за тое, што ён замест перадавой фермы на горшую турыстаў павёў. Старшыня слухаў, слухаў, а потым абыякава прамовіў:

–А пускай клявешчуць, Пётр Міхайлавіч, усё роўна ім ніхто не паверыць, што ў нас горш, чым у іх. А з намі нічога не стане...

У адказ было доўгае маўчанне, а потым пачуліся кароткія гудкі.

Калі галоўны ўрач збіраўся пазваніць у абласны аддзел аховы здароўя і падняў слухаўку, каб набраць нумар, у дзверы ўвалілася старшыня мясцовага камітэта Святлана Свянціцкая – мажная, пад сукенкай калыхаліся грудзі, на высокіх ацасах. З твару строгая, голас як і ў ва ўсіх прафактывістаў, – патрабавальны, зычны. Яна гэпнулася ў крэсла, і яно тоненька піснула.

– Іван Мінавіч, у нас чэпэ.

Галоўны паклаў слухаўку, паглядзеў на дакторку. Ведаў, што з ёю гаварыць трэба асцярожна, спакойна. Бо калі ёй патрапіць пад настрой, паддакнуць, то яна так разыйдзецца, што і не супакоіш.

Тады прыдзецца слухаць, які кепскі ў яе муж, з кім гуляе, якія ў яе разумныя дзеці, якіх яна, лічы, і выгадавала адна.

– Нехта аддаў усю зарплату ў фонд міру?

То некалі такое граф Шарамецьеў такое ўтварыў. Сказаў, што калі галоўны ўрач лічыць яго заробак зарплатай, то ён аддае яе ў фонд міру. Смеху тады было на ўсю паліклініку. А ў райкаме партыі Зую наківалі пальцам, сказалі, што ён распусціў калектыў, а тое азначала, што ў калектыве нездаровая атмасфера, што фонд міру арганізацыя ўплывовая і з ёю жартаваць нельга...

– Кіньце смяяцца, Іван Мінавіч. Тут не да смеху. Неабходна збіраць тэрмінова паседжанне прафсаюзнага камітэта.

– Будзем прамываць нечыя косці?

– Будзем. І вельмі. Па ўсёй строгасці.

Іван Мінавіч у душы вылаяў сябе, што ўзяў спачатку такі тон размовы, пачасаў грудзіну. Трэба было абсекчы яе адразу і паставіць усё на месца. Свянціцкая заўсёды любіла збіраць плёткі, абгаворвала ўсіх і ўсё, хлебам не кармі, а дай носам парыцца ў чужых пасцелях.

А тут ёй і карты, так бы мовіць, у рукі – прафсаюзны дзеяч на варце павінен стаяць, строга караць за дурныя выбрыкі. Яна ж і на варце маральнага клімату ў калектыве.

1 ... 235 236 237 238 239 240 241 242 243 ... 379
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)