Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Современная русская и зарубежная проза » Воляй абраны. Дамова на спакусу
Воляй абраны. Дамова на спакусу - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Воляй абраны. Дамова на спакусу

Электронная книга - «Воляй абраны. Дамова на спакусу». Краткое содержание книги:

У першую кнігу аўтар уключыў два раманы – “Воляй абраны” і “Дамова на спакусу”. Першы раман – пра падзеі 1863-га года, пра вызвольнае паўстанне супраць расійскага царызму, якое ўзначаліў Кастусь Каліноўскі. Пра каханне кіраўніка паўстання і яго нарачонай – Марыі Ямант. Аўтар паспрабаваў з вышыні сённяшняга часу паглядзець на супярэчлівую і выбітную асобу Вікенція Канстанціна Каліноўскага, спроба разабрацца ў тым, чаму паўстанню з самага пачатку была наканаваная параза... І чаму духоўны подзвіг дыктатара Каліноўскага застанецца ў памяці нашчадкаў на вякі. “Дамова на спакусу” – раман-фантасмагорыя. Пра тое, што побач з намі штодзённа крочыць спакуса, патойбаковыя сілы падсцерагаюць нас, калі мы “паслізнемся”, калі захочам атрымаць прывідную асалоду жыцця, спакусіцца на багацце. Пра тое, што для чалавека азначае Біблія і вера ў Бога. Як пазбегнуць спакусы, як разабрацца ў тым, якой дарогай мы павінны крочыць у заўтра і ад каго чакаць дапамогу, калі нас нечакана засмокча багна хлусні і падману, – аўтар паспрабаваў адказаць на гэтыя і іншыя пытанні. Кніга разлічана для чытачоў рознага ўзросту.
1 ... 234 235 236 237 238 239 240 241 242 ... 332
Перейти на страницу:

Мне зручна маўчаць, не выказваць сваіх патаемных думак, тлуміць розум паўсядзённым. Адчуў сябе разбітым, прыгнечаным фактамі і довадамі капітана карабля.

– Калі ў нас з табой, Анатас, наступны сеанс?

– Сёння. Пасля таго, як ты паснедаеш... Цяпер раніца... Для цябе дзевяць гадзінаў. Аўторак... Яніна чакае цябе са сняданкам. Я ж чакаю цябе ў майстэрні Як такі расклад?

– Падыходзіць, мой капітан! Падыходзіць! Даруй за мае выбрыкі. Я ж адзін тут – ні жонкі, ні каханкі...

– Хочаш сюды жонку ці каханку паклічу? – ухапіўся Ной за апошнія словы.

– Не, не, я проста пажартаваў... У гэтай справе жанчыны толькі перашкодзяць, будуць замінаць... Не, мой капітан, не...

Нэма крутануў галавой, хмыкнуў:

– І жонка яму не трэба, і палюбоўніцы не хоча, ад Яніны адварочваецца... Ці не ў манахі ты запісаўся?

Анатас расплыўся ва ўсмешцы:

– Чаму ты Яніну ігнаруеш, не магу зразумець... Я ж бачу, што табе яна да спадобы, як і ты ёй. Дык чаму ж не адказваеш узаемнасцю? На нашым караблі так сябе не паводзяць, дарагі мой мастак... Для жанчыны гэта абраза. Чаму аббягаеш яе?

Ён заспеў мяне знянацку, – адчуў, як загарэліся ў мяне шчокі. Выпадкова спытаў пра яе, ці з нейкім прыцэлам? Каб праверыць мяне? Нас? Пераканацца ў нечым? У нашай духоўнай сувязі?

– Не ведаю...

– Усё ты ведаеш... Яна ж дзеля цябе гатова ўсім ахвяраваць, а ты... Але то не мой клопат...

Мне прыйшлося толькі паціснуць плячыма.

– Праз гадзіну я ў майстэрні.

…Пагаліўся, памыўся, спаласнуўся пад душам. І бадзёрым, абноўленым чалавекам, з’явіўся перад усмешлівым і пяшчотным поглядам спадарыні Яніны.

– Смачна есці, спадар Антон Клімовіч!

– Дзякую, Яніна Альшанская!

Яна сумелася, паглядзела здзіўлена на мяне:

– А адкуль табе вядома маё прозвішча?

– А я яго і не ведаў, – смяюся я, – проста ўгадаў, Я люблю ўгадваць прозвішчы.

– Ты – фокуснік?

– Угадала. Мяне толькі што папракнуў капітан, што я да цябе холадна адношуся, – паглядзеў я ёй у вочы. – Кажа, што я табе падабаюся, і што ігнарую цябе, аббягаю...

– Так і сказаў? – засмяялася яна, не адводзячы позірк.

– Слова ў слова.

– Можа ён у сваты набіваецца? – вясёла праказала Яніна, наліваючы мне мінералку ў фужэр, на нагу тым часам наступіла... – Ён тут каго хочаш ажэніць і выдасць замуж, і пасаг выдзеліць каралеўскі... Тут вяселлі часта бываюць, і дзеці нараджаюцца...

– Як і на зямлі?

– Ты ж бачыш, што тут нашмат цікавей, чым на зямлі, – ухіліўшыся ад канкрэтнага адказу, прамовіла афіцыянтка іншае, што да спадобы вуху Анатаса.

– Бачу. Пераканаўся.

Мною апанаваў дураслівы і вясёлы настрой. Я згаладала ўмінаў бульбу з грыбамі, верачы, што грыбы збіраліся не ў чарнобыльскай зоне, запіваў кефірам. Да пляшкі каньяку, якая стаяла на стале, не дакрануўся.

11.

Нэма, як і абяцаў, знаходзіўся на месцы – сядзеў у крэсле як дысцыплінаваны пазіроўшчык, якому заплацілі за гэта грошы. Трымаў у руках кнігу, гартаў. Настроены, бачна па ўсім, лагодна і добразычліва.

– Сёння доўга будзем працаваць? – спытаў у яго.

– У майстэрні ты камандзір, тут ты кіруеш мною.

– Але ўсё ж пажадана было б пэўнасці.

– Пэўнасць, як спадзяюся, ты зразумеў, тут умоўная. Хвіліна, суткі, двое… А хоць і тыдзень. У мастакоў, творчых людзей, усё ўмоўна. Час не мае значэння. Толькі вынік, імгненне, пакуль гарыць агонь. Пякельны агонь сапраўднага жыцця. Згарання да тла.

У мяне нешта заныла ў грудзях. Як быццам хто вырваў душу, апустошыў мяне, – і я ператварыўся ў паслухмянага робата... У зомбі...

Ной замоўк, як усё роўна збіраўся з думкамі. Уздыхнуў, як выпхнуў з сябе унутраны цяжар; паглядзеў на вокны, за якімі па-ранейшаму стаяла шэрань, агледзеў уважліва пакой майстэрні, нібыта знаходзіўся тут упершыню...

Пэндзаль ужо ўпэўнена скакаў па палатне, вадзіў маю руку.

– Чаму не пытаеш, Антон, куды мяне чэрці насілі? Хіба не цікава табе пра тое даведацца?

– Цікава, але чакаю, калі сам скажаш. Меней ведаеш – лепей спіш.

Анатас зарагатаў:

– Мудра кажаш! Хвалю! А я ў гэты час знаходзіўся ў Іерусаліме. Звяраў тэксты Свяшчэннага Пісання з усімі мовамі свету.

“І ён быў там, у Іерусаліме? Можа, гэта яго і бачыў побач з Ньютанам? А перад гэтым пракрадаўся Шляхам Пакут Хрыста...”

– З усімі мовамі? – удакладніў, не адрываючыся ад мальберта.

– З усімі, на якія перакладзена Біблія.

– І ты разумееш усе мовы?

– Усе да адной.

– Хм... цікава. Ты – суперпаліглот?

– Ага...

– І што ж дало табе тое супастаўленне?

1 ... 234 235 236 237 238 239 240 241 242 ... 332
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)