Вужык. Голуб на плячы. Дак
- Автор: Бароўскі Анатоль
- Год: 2012
- Язык: белорусский
- Год: Палесдрук
- Жанр: Современная русская и зарубежная проза
Электронная книга - «Вужык. Голуб на плячы. Дак». Краткое содержание книги:
Не кожны горад мог пахваліцца такой будынінай – і басейн, і душы, і пакойчык для адпачынку – з магнітафонам і тэлевізарамі. А рабочыя сталы! Імпартныя бормашыны, якія свідруюць хворы зуб без болю, а айчынныя, савецкія, працуюць як адбойныя малаткі шахцёраў. А доктару працаваць з імпартнымі інструментамі адно задавальненне.
Адзінае, што зубныя тэхнікі, як іх яшчэ называюць дантыстамі, якія выконвалі ювелірную работу, не было аніякай палёгкі – той жа “Самсон” для працяжкі гільзаў, той жа нязменны малаток, тыя ж злепкі-адбіткі з гіпсу, каляровая пластмаса, пылоту ад якой і пару, калі вараць, глытаць прыходзіцца штодня. І ніводная экалагічная служба, ніводная санстанцыя ніколі не наклала вета на шкоднасць здароўю ад кіслаты і той жа пластмасы, якія свідруюць лёгкія і пячонку...
Зуй пра ўсё ведае, але нічога змяніць не можа. Не ў яго ўладзе тое змяніць, перарабіць, ні ў сілах ягоных. Паліклініку некалі абсталявалі на першым паверсе пяціпавярховага дома – жылога дома. Зубныя тэхнікі працавалі ў адным пакоі, адзін супраць аднаго і спіной да суседа ззаду, набілася, як селядцоў у бочцы, і разам глыталі адну і тую ж кіслату і пылоту. Гармідар штодзённа... Калі ж заспрачаюцца пра нешта, ад гаманы ў кожнага баліць галава, і пасля ўжо не хочацца ні думаць, ні гаварыць. У пакойчыку, дзе на агні прапальваюць гільзы, заўсёдны бруд, разліты на падлозе бензін і кіслата... Каб дзе ў іншым гарадку прапанавалі пасаду галоўнага, не паехаў бы пад расстрэлам, думаючы, што там адсталасць і цемра, а тут жа абласны горад – прэстыжна, ганарова, а ў выніку... За год загадчык абласнога аддзела упраўлення аховы здароўя Трутнеў паабяцаў памагчы з выдзяленнем кватэры. Слова стрымаў. Атрымаў Зуй два пакоі, хаця ў яго было двое дзяцей. Ён і таму рады.
Першыя ночы не браў сон. Непакоіла тое, што не ведаў, як працаваць далей – ніякай перспектывы не праглядвалася. Тое найбольш і палохала. Затое ж праблемаў і недахопаў – з коптурам...
Смешна, але не хапала бораў. Адным і тым жа зубы свідравалі дзесяткам людзей. Пайшла пагалоска пра снід, выказвалі дактары апасенне, што лёгка будзе так “узнагародзіць” гэтай страшнай хваробай сотні людзей, ды што сотні – цэлы горад і вобласць. Прасіў, падаў на калені – не давалі, адказвалі, што краіна бедная, няма дзе браць.
Зуй не антысіміт, але ж яго раздражняла, што паліклініка стала вотчынай Віленскіх і Файнштэйнаў. Яны ж пасля ўладкоўвалі ў паліклініку сваіх дзяцей, а потым і ўнукаў, знаёмых і родзічаў. Галоўны ў іх кагорце Ізя Файнберг. Увайшло ў правіла – калі ж прыязджаў селянін з далёкай ці блізкай вёскі ставіць звычайную металічную каронку ці лячыць зуб, то ехаў абвязкова з двума кошыкамі прысмакаў і вяндліны, бо ведаў, што не падмажаш – без зубоў вернешся дадому. Правільней, не даб’ешся нічога ў паліклініцы, Пагалоска такая пайшла, што да іх трэба ехаць не з пустымі рукамі. А што паробіш? Хоць і сказана было ў савецкай канстытуцыі, што савецкая медыцына – самая бясплатная і гуманная, то на тое яшчэ трэба было б паглядзець. Не заплаціш дзяржаве, то аддасі Іцку...
Гэта пасля ўжо ўзялі на працу дачку работніка абкама партыі Паліну Прахарэнку. На развод узялі, як яна жартавала і смяялася. І цяпер працуе – зубным тэхнікам, да пенсіі засталося колькі гадоў. А пасля яе Веру Навінскую ўзялі. Бацька ў аблвыканкаме працаваў. У кантрольна-рэвізійнай камісіі. Ведалі, каго браць у сваю кагорту. Алена і Вера былі партыйнымі. І ганарыліся гэтым. Ого, толькі дай ім слова на партыйным сходзе – столькі нагавораць, наплятуць, што і ў мех не ўбярэш... Любілі ліць ваду, як і ўсе, хто насіў у кішэні партыйны білет...
А якія былі неахайныя прадстаўнікі іярданскай даліны! Абрам Майсеевіч ніколі не мыў рукі – калі вымаў з роту хворага пацыента каронку ці запускаў яе туды, каб пасадзіць ці зняць адбітак. Яму рабілі ўрачы заўвагу, а ён у адказ на поўным сур’ёзе: “Калі часта мыць рукі, то яны сівераюць. Яшчэ больш шкоды будзе хвораму...”
Зуй памятае, як прыязджалі і заходзілі да іх амерыканцы. Не спецыяльна там з нейкім візітам, а ў іх былі свае клопаты – вывучалі радыяцыйную абстаноўку ў вобласці на другім годзе пасля катастрофы на атамнай станцыі. У аднаго з гасцей нечакана заныў зуб. Спыталі ў Зуя, ці можна будзе палячыць. Таго хацелі адвезці ў спецпаліклініку, а амерыканец чамусьці заўпарціўся:
– Не, я хачу там палячыцца, дзе радавыя бальшавікі і просты народ лечыцца, мне б там, дзе ўсе...
Вось і на табе.... Пераступіў парог, а далей ісці баіцца. Шмарганулі ўсе яго сябры носам – атрутай патыхае. Дасталі з кішэняў датчыкі зялененькага колеру, націснулі кнопачкі, а яны і запіпікалі чырвоным агеньчыкам: “Экалагічная абстаноўка небяспечная для здароўя”.