Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Современная русская и зарубежная проза » Воляй абраны. Дамова на спакусу
Воляй абраны. Дамова на спакусу - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Воляй абраны. Дамова на спакусу

Электронная книга - «Воляй абраны. Дамова на спакусу». Краткое содержание книги:

У першую кнігу аўтар уключыў два раманы – “Воляй абраны” і “Дамова на спакусу”. Першы раман – пра падзеі 1863-га года, пра вызвольнае паўстанне супраць расійскага царызму, якое ўзначаліў Кастусь Каліноўскі. Пра каханне кіраўніка паўстання і яго нарачонай – Марыі Ямант. Аўтар паспрабаваў з вышыні сённяшняга часу паглядзець на супярэчлівую і выбітную асобу Вікенція Канстанціна Каліноўскага, спроба разабрацца ў тым, чаму паўстанню з самага пачатку была наканаваная параза... І чаму духоўны подзвіг дыктатара Каліноўскага застанецца ў памяці нашчадкаў на вякі. “Дамова на спакусу” – раман-фантасмагорыя. Пра тое, што побач з намі штодзённа крочыць спакуса, патойбаковыя сілы падсцерагаюць нас, калі мы “паслізнемся”, калі захочам атрымаць прывідную асалоду жыцця, спакусіцца на багацце. Пра тое, што для чалавека азначае Біблія і вера ў Бога. Як пазбегнуць спакусы, як разабрацца ў тым, якой дарогай мы павінны крочыць у заўтра і ад каго чакаць дапамогу, калі нас нечакана засмокча багна хлусні і падману, – аўтар паспрабаваў адказаць на гэтыя і іншыя пытанні. Кніга разлічана для чытачоў рознага ўзросту.
1 ... 233 234 235 236 237 238 239 240 241 ... 332
Перейти на страницу:

– ?

– Чаго, скажы, табе тут не хапае? Бруду, блуду, гразі, ці мала плачу?.. Зноў у зямное жабрацтва захацелася?

Ён працягваў здзеквацца нада мной, іграў на ўсіх маіх слабасцях, хібах, бедах. І я не вытрымаў:

– Ды не ў гэта ўсё ўпіраецца, Анатас! Сам жа выдатна ведаеш, што не гэта! Проста я не разумею сваёй ролі, месца свайго не бачу.

– Вечныя пакуты творчай асобы: ах я бедны, ах я няшчасны… Мы дамаўляліся з табой на пяць сеансаў?

– Іх ужо адбылося пяць.

– Чаму не скончыў работу, чаму не выканаў заказ? Я ж не накладваю штрафных санцый, не адымаю ў цябе ганарар. Проста цікаўлюся, чаму марудна ідзе праца.

– Я...

– Лянівы ўтрая!.. – здзекліва падхапіў мае словы Нэма. – Хто табе вінен, скажы? На мяне віну ўскладваеш? Усе, каго я запрасіў сюды, усе хочуць застацца тут. А ты... Я яго ў рай пасяліў, а ён зноў у пекла...

– Я ж тлумачыў табе...

– Да цябе жонка дазванілася?

– Пагаварылі...

– Ну, во, а ты кажаш, што адарваны... Ты ж ёй можаш і сам званіць – і гаварыць хоць цэлую гадзіну. Ды што гадзіну, тыднямі гавары з ёю, месяцамі... За ўвесь час ты колькі разоў ёй званіў? Ніводнага разу. Чаму?

Ной папракаў ужо мяне. І справядліва папракаў.

– Не ведаю, – разгубленым голасам адказаў яму. – Усё збіраўся, ды не сабраўся...

– Не сабраўся... А мяне вінаваціш... Прычына ў табе табе самім. Ці не так, прызнайся шчыра?

– Даруй. Заклініла нешта ў маіх мазгах...

– Дарую, што з табой паробіш. Якія яшчэ ў цябе пытанні да мяне? Выкладвай. Каб усё раскласці па палічках, і не вяртацца больш да іх.

– Яшчэ? Апошняе пытанне – як тут працякае час? Нейкія незразумелыя гадзіннікі – і стрэлкі ідуць у адваротным кірунку, і цыферблаты нейкія пагнутыя...

Анатас сціснуў губы, раскрыў іх, правёў языком, цмокнуў, абдумваючы адказ. Выбіраў, мусіць, тыя словы, якімі змог бы мне даступна раскрыць тайну ці простую сутнасць існавання на яго “Алкепе”.

– Так, тут у мяне, усё інакш, чым у тваім рэальным жыцці... Я так жыву, мне так зручна, мне так падабаецца… Тут – маё вымярэнне жыцця. Адсутнічаеш год? Дык столькі ж ты працаваў і ў сваёй майстэрні, калі быў у запале. І жонка не шукала цябе, бо разумела. Ты маляваў, піў, быў у забыцці, але не абураўся, што ты ў палоне Бахуса і Мельпамены... Тут я стварыў для цябе ўсе ўмовы, каб ты рэалізаваў сябе як мастак, як асоба, а ты на дыбкі. Няма ў руках пэндзля? Няма падрамніка? Мо гарэлкі няма, каб ты напіваўся да беспамяцтва? Ці фарбаў няма патрэбных?! Усё ў цябе ёсць, толькі працуй! У маім часе сапраўдная воля і свабода.

Я маўчаў, слухаў плынь яго слоў, з якімі згаджаўся і не згаджаўся. Казаў сабе словамі апосталаў: “І якое тут дзіва: бо сам Сатана выдае сябе за анёла святла, а таму не вялікі клопат, калі і слугі ягоныя ўдаюць з сябе слугаў праўды; але канец іхны будзе паводле дзеяў іхных...”

– У мяне тут хаос? Ну і што? Я так жыву, мне так зручна. І не толькі мне, а і ўсім, хто побач са мной. Так, ты палоннік у сваім жыцці і нявольнік. Але гэта не мая віна. Ты збег на мой карабель, каб уцячы ад зямнога свайго палону. Ты сам падсвядома хацеў, прагнуў гэтага. Ці не так?

– Увогуле так, але…

– Так увогуле… Увогуле жыццё – гэта вечныя бегі-уцёкі ад жыцця. Прага свабоды і адмаўленне аде яе, цяпер жа ты павінен спыніцца і агледзецца на вялікай працы. Працуй на здароўе!

– А я і працую. Без цябе працаваў.

– Чаго ж ты тады бунтаваў, і тут цяпер бунтуеш? Чаго табе не хапае? Скажы – я дам.

– Не, таго, што мне трэба – ты тое не дасі мне.

– Чаго – не дам? Чаго ў мяне няма? Таго не можа быць, каб я нечага не меў.

“Во, урэшце-рэшт, “грашы, грашы але не кайся”. Зусім не благімі намерамі вымашчана галоўная дарога, а пакаяннем. Запомні тое, Антон…”

“Запомню, дзякую, мой Голас…”

Анатас дзівіўся з маёй упартасці, але не злаваў, цярпліва дапытваўся ў мяне пра тое, што я хацеў бы мець галоўнае ў сваім жыцці...

– Хіба я не магу табе даць тое, што ты жадаеш?

– У творчага чалавека алергія на падачкі.

– Паче гордости?

– Не ведаю, можа, і паче…

Мне прыходзілася хлусіць, хітраваць, выкручвацца і выварочвацца, каб ён не ўведаў маіх патаемных думак: “Так, я вольны, але ці вольная мая душа? Яна ў ланцугах, я падобны на стрыножанага, ды зацуглянага яшчэ, каня. Спутанага Пегаса…”

– Я толькі адно табе скажу, як было сказана ў Пасланні – устань і ідзі. І пасля гэтага я не буду трымаць цябе тут. Толькі скончы працу, і першае тваё слова – для мяне будзе законам.

1 ... 233 234 235 236 237 238 239 240 241 ... 332
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)