Маўчанне травы: Паэма лёсу
- Автор: Зуёнак Васіль
- Год: 1980
- Язык: белорусский
- Год: Мастацкая літаратура
- Жанр: Прочая поэзия
Электронная книга - «Маўчанне травы: Паэма лёсу». Краткое содержание книги:
Гэты твор пра лёс чалавека, селяніна, які праз усё жыццё нясе праўду сваёй мірнай працы, праўду хлеба. Нялёгкі і няпросты шлях героя, як нялёгкая і няпростая сама гісторыя, на скрыжаваннях якой — часцінкай народа — жыве невялікая беларуская вёсачка Ўзбор'е.
Перейти на страницу:
Што прапусціць — нібы жалеза ў целе —
Не мог ад лямпы ценяў ружаватых.
I меркаваў Васіль сабе паціху:
«Які буржуй з яго, калі спіною
Ён сонца толькі й бачыць: без аддыху
Гарбее, покуль выпраміць труною».
А камандзір здавацца і не думаў:
— Нутро тваё я вось як разумею:
Абы ў трыбух, абы паменей шуму,—
За жменьку гною прадасі ідэю.
А беднякам — пара зграмадзіць сілы,
І шлях цяпер адзіны ёсць — камуна,—
Каб зацвіло ў ix ды закаласіла,
Каб трохі і ў цябе пратросся шлунак.
— Я жыць хачу, і вы жывіце з богам.
Я чалавек такі: араў ды сеяў.
Карміў людзей. І не забіў нікога.
А ты мне ўсё «ідэя», «за ідэю».
А што яна? З якім заморскім смакам?
І з чым ядуць ідэю, мне скажы ты?..
Бяжы за ёй — а выйдзе кукіш з макам:
Патопчаш лапці, не пасееш жыта...
Стварыць тады не выпала камуну:
Атрад пайшоў далей высмальваць банды.
Прыціх Сямён, Абром лавіў фартуну,
I пеніўся ў карчме вясёлы гандаль.
Але прабыў тут камандзір не госцем —
Зярнятка ў сэрца кожнае пасеяў:
Каму — пачварнай і зацятай злосці,
Каму — трывогі, а каму — надзеі.
А перад маршам Васіля ўгаворваў
Пад штык ізноў з куросання вярнуцца,
Змахнуць з душы разгубленасць і змору
Сусветным палыханнем рэвалюцый.
Што адказаць? Васіль, як цень, хістаўся:
Аж пяць гадоў — акопы, лазарэты,
А бомба ўсё ляцела і гула ўсё,
I выбух поўз услед яшчэ й дагэтуль.
Кантужаны, да дзедаўскіх завалін —
Абараніў цара, адваяваўся —
Прыйшоў — даведацца, што жонку пахавалі,
Што з дзіцем на руках ён тут застаўся...
Даводзіў камандзір:
— У нас — праграма.
А ты прыліп тут да палоскі задам.
Сказаў Васіль:
— Зямлю араць таксама
Камусьці ж трэба... І карміць уладу.
— Я знаю ваша племя земляное:
Хто з печы сцягне — рады ці не рады,—
А з тым і пойдзеш і стаіш сцяною,
Той для цябе і ўлада і парадак.
— Улада? Можа й праўда. Але прагну
Парадку іншага, што праз вякі — галоўны:
Ну хто, скажы, мяне за крыссе цягне
Вясной у поле, восенню да ёўні?
Не толькі, брат, кішка, не толькі голад.
Ёсць нешта і такое, што не знаю...
Вось ты глядзеў, як тоненька і квола
Расток зямную тоўшчу працінае
І ўсё грабецца — да вясны, да неба?..
Дык знай тады: я — не сваяк гаротны,
Я з полем звязан не кавалкам хлеба —
Тут і жыццё, і смерць, і бессмяротнасць.
— Ну, а зямля, дзе б сеяў і араў ты?
— Зямля ўжо ёсць, дык што па свеце гойсаць...
— А хто ж усё аберажэ, каб заўтра
Ў парабках не быў ні твой, ні мой сын?
Ці, думаеш, і бітва адшугала
З тым, калі скінуў царскія пагоны?
— Я думаю: а як бы ўсё трывала,
Каб не мужык і каб не хлеб ягоны?
Вось наша праўда: жыта сей паболей,
Яно для ўлад — някепская затычка.
Махнуў рукою камандзір:
— Даволі!
Тут з Сёмкам у цябе, па-мойму, змычка.
Было — сплыло. Улеглася, асела.
Даўно ў Сібіры Сёмка парыць косці.
Было — сплыло... Ды новая прыспела
Мітрэнга на парог нязваным госцем.
Нібыта ўзняўся белы свет на ногі:
З пажыткам — бежанцы, ваенныя — з віною —
На ўсход, на ўсход — забіты ўсе дарогі,
Запоўнены пакутамі, вайною.
Свае даўно знядужаныя сілы
Камбат глухімі сцежкамі адводзіў:
«Пад самы корань каб не падкасіла,
А прыйдзе час — і скажам немцу: «Годзе!»
На ферме ўжо людзей стаяла купка,
Калі Васіль прывёў туды камбата.
Бычок-трацяк бакамі ўздрыгваў цупка
I пазіраў на свет, як вінаваты.
Адпасвіўся на поплаве, адзыкаў,
Адгульбаваў сваё мычун падласы
I паступіў да старшыны ў разлікі —
Вайсковыя папоўніць харчзапасы.
Бо як бы ні даводзілася крута,
Знаў старшына — карміцель усявышні:
Пры ўсім пры тым, што сказана статутам,
Абед байцу таксама не залішні...
I ўжо агонь ператухаў памалу,
I ўжо з катла бычок укропам дыхаў,
I ўжо пяхота лыжкі рыхтавала,—
Узмылены, прыбег да фермы Трыхан.
— З бычкамі тут, гляджу, у вас геройства! —
Аж прасіпеў, як Васіля прыкмеціў.—
А ці не пахне гэта самавольствам —
Дабро чужое выкідаць на вецер?
— Дык ці чужое ж тут? Бычок арцельны.
І ўсё законна: грамадой рашалі.
— А ён чыёй каровай быў ацелен —
Бычок вось гэты — вы ў таго спыталі?
Не помніце? Дык я скажу: мой бацька
Перейти на страницу: