Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне

Электронная книга - «Мясцовы час». Краткое содержание книги:

Падзеі ў другім рамане Алеся Аркуша «Мясцовы час» адбываюцца на Полаччыне прыканцы 80-х – пачатку 90-х гадоў. Наваполацкае літаратурнае аб’яднаньне «Крыніцы», рок-гурт «Мясцовы час», Таварыства Вольных Літаратараў – знакавыя культурніцкія зьявы Полаччыны канца ХХ ст., зь якімі аўтар быў зьвязаны.
1 ... 17 18 19 20 21 22 23 24 25 ... 43
Перейти на страницу:

Па вяртаньні ў Наваполацак я напісаў ліст Гуменюку, маўляў, усё, чакаць больш ня мае сэнсу, ствараем арганізацыю з таго, што маем.

Яшчэ раней, пасьля непрацяглай дыскусіі, мы вырашылі, што нашая суполка будзе называцца Таварыства Вольных Літаратараў.

* * *

Прывітаньне, Алесь!

Вось атрымаў твой ліст. Так, я чакаў, пакуль ты адгукнесься пасьля падарожжа ў Вільню і распавядзеш аб усім больш падрабязна. Ведаеш, у Вільню зараз тэлефанаваць накладна. Так што выбачай, што я быў вельмі «кароткі» ці «ляканічны» падчас апошняй размовы. У студзені наразмаўляў з Алегам Мінкіным амаль на 920 р! Дык Алег ня будзе ўдзельнічаць у ТВЛ? Раней я зразумеў, што ён ня супраць, бо плянуе ў «Полацкай лядзе» выдаць кнігу прозы. А слова — вольных — трэба абавязкова захаваць, бо інакш губляецца ўвесь смак назвы ды і сэнс нашай дзейнасьці і згуртаваньня. Так, зараз, калі не «нашумець», то аніхто ня зьверне ўвагі. Адзіная перашкода — вялікая адлегласьць (у геаграфічным сэнсе, не ў духоўным) спаміж намі...

Безумоўна, трэба сур’ёзна папрацаваць над паперамі. Толькі я не арыентуюся, што ты маеш на ўвазе пад словам «статут». Над чым яшчэ трэба папрацаваць? Думаю, што жорсткія «маніхвэсты» і стропя «канцэпцыі» нам не адпавядаюць, хаця нейкая нонканфармісцкая канцэпцыя павінна быць, нейкая тэорыя заўсёды не зашкодзіць. Твой артыкул «Без надрыву, роўным голасам» не зьяўляецца літаратуразнаўчай працай. Гэта таксама ня крытыка, як напісалі ў «ЛіМе». Карацей — публіцыстыка. Мы з Пацюпам троху глыбей займаемся тэорыяй літ-ры і крытыкай. Але трэба неяк разам вызначыць канцэпцыю. Можа, ты накідаеш прыкладны статут і дашлеш? Мо мы ўнясем якія карэктывы. Зрэшты, напішы, якія ты маеш на ўвазе «паперы» ўвогуле...

Ты вось пытаўся пра Пацюпу. Зараз ён у Менску на нейкай канфэрэнцыі. Аднак Анэля (Анэля Дабравольская — тадышняя жонка Юрася Пацюпы. — А.А.) ужо падрыхтавала ўласны зборнік і нават перадрукавала. Я, відаць, вазьму пачытаць, каб мець нейкае цалкавітае ўражаньне. Мо прапануем у «Полацкую ляду». Зараз я працую над уласнай кніжачкай «Тэксты пірамідаў». Мо заплянуеш мяне на пачатак 1994-га? Рукапіс прывязу альбо на «кангрэс», альбо пазьней дашлю ўлетку. Увогуле, у ліпені я еду ў Польшчу на цэлы месяц. Зрэшты, каб не губляць час, пачынаю перадрукоўваць. Тым больш ужо неяк дамаўляліся наконт гэтага па тэлефоне...

А калі ты дакладна зьбіраесься пад’ехаць у Менск? Мо й я туды пад’еду напрыканцы сакавіка. Якраз нагода для сустрэчы. Ведаеш, я б прыехаў у Вільню, калі б слухаўку тэлефона падняў Алег, а не ягоная жонка. Зь ім бы я дамовіўся, тым больш ты ўжо ў гэты час прыехаў. Вы б мяне сустрэлі і г.д. Як наконт Менску? Праўда, дзе ж бы нам сустрэцца? У каго ты спыняесься ў Менску? У Арлова? Зрэшты, трэба загадзя дамовіцца.

Зараз чытаю «Лабиринт/Эксцэнтр (современное творчество и культура)» №3. Можна толькі пазайздросьціць, як наладжана справа выданьня незалежных часопісаў у Расеі. «Л/Э», зразумела, выданьне супэрмадэрновае з адмысловым мастацкім аздабленьнем у колеры і файным зьместам. Яны друкуюць і пераклады замежнага авангарду, і спадчыну (Увядзенскі, Хармс і г.д.), і культуралягічныя, тэарэтычна-крытычныя рэчы. Карацей, Беларусь ня мае такіх выданьняў. «Першацвет» №2 ужо далі ў кіёскі «Саюздруку». Але нешта ніхто не бярэ.

Вось такія, дружа, справы. Нядаўна тэлефанаваў Вінцэсю, віншаваў з выхадам «Жанчынаў ля басейна». Ты, Алесь, меў рацыю: Вінцэсь клясны, да таго ж шчыра падтрымлівае ідэю ТВЛ. Як справы з «Ксэраксам Беларускім» №4?

Твой Юра.

3-4.03.1993

Гародня

Р.S. Тэрмін «кангрэс» ты вызначыў файны. Так, недзе на пачатку траўня якраз і правядзем.

* * *

Алесь, прывітаньне!

Вось, нешта напісалася для «Ксэракса Беларускага» №5.

Ю.Гумянюк даслаў ліст. Піша, ты заклапочаны: з кім я? Адказваю: з вамі! Пакуль у Саюзе пісьменьнікаў будзе шыбуршыць усялякае камуняцтва, мне туды дарогі няма.

Так што не засмучайся. «Мы выйдзем шчыльнымі радамі!..»

На якое прыблізна чысло прызначаны наш Кангрэс? Было б добра, каб не на самы пачатак траўня. У першых чыслах. Бо інакш я проста не змагу... (Сямейныя, чорт іх бяры, праблемы.)

Як увогуле рухаюцца справы? Як там БНФ-ны рух і інш. у Наваполацку пасьля вядомых падзеяў?

Я ў гэтыя дні якраз быў у Менску, на пляцы. Свалачныя СМІ нідзе нават не заікнуліся, што два дні народ стаяў на пляцы, скандуючы «Халуі!», «Здраднікі!», «Вандэя!», «Фашысты!».

Ідзе жорсткая чырвоная дыктатура...

Нічога, рана ці позна яе звалім!

Будзь здаровы!

Ігар

11.04.93

* * *

У Менску ў нас зь Юрам была сур’ёзная справа. Мы павінны былі сустрэцца са Славамірам Адамовічам і канчаткова разам абмеркаваць дэталі ўстаноўчага сходу ТВЛ. Папярэднюю дамоўленасьць пра ягоны ўдзел у «кангрэсе» мы мелі, але варта было яшчэ раз паразмаўляць. На пачатку 1993 году «Полацкае ляда» выдала адамовічаўскую кнігу «Зямля Ханаан», якая была прыхільна сустрэтая беларускай крытыкай. Адамовіч, акрылены, пачаў складаць для нас новы зборнік. У гэты час якраз і разгарэўся скандал вакол яго імя. Славамір напісаў артыкул у маскоўскую «Литературную газету» пра тое, як яго вэрбаваў беларускі КДБ. Артыкул надрукавалі — па ўсім Савецкім Саюзе крочыла «перабудова». Многія былыя сябры і знаёмыя адвярнуліся ад Адамовіча. Не спадабалася гэтая гісторыя і Гуменюку. У адным зь лістоў ён напісаў мне: «Я ведаю, што ў менскім літасяродзьдзі пасьля гэткага ўчынку многія адвярнуліся ад Славіка, лічылі яго фіскалам, здраднікам і т.п.; некаторыя пачалі распускаць брудныя плёткі. Я быў у Менску ў той час, як выйшла гэтая «споведзь». У масарэнкавых «Крыніцах» беднага Славіка паносілі апошнімі сло-вами А сам Славік хлопец неблагі. Мусім яму дапамагчы. Тым больш, што чалавек адважыўся на такі крок — надрукаваў сваю споведзь у «Литературной газете»! І паэт ён выдатны».

1 ... 17 18 19 20 21 22 23 24 25 ... 43
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)