Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне

Электронная книга - «Мясцовы час». Краткое содержание книги:

Падзеі ў другім рамане Алеся Аркуша «Мясцовы час» адбываюцца на Полаччыне прыканцы 80-х – пачатку 90-х гадоў. Наваполацкае літаратурнае аб’яднаньне «Крыніцы», рок-гурт «Мясцовы час», Таварыства Вольных Літаратараў – знакавыя культурніцкія зьявы Полаччыны канца ХХ ст., зь якімі аўтар быў зьвязаны.
1 ... 16 17 18 19 20 21 22 23 24 ... 43
Перейти на страницу:

Дарэчы, ці чытаў у апошняй «Культуры» інтэрвію Акудовіча з Разанавым? Дык Разанаў тлумачыць «сэнс» піраміды. Я ж не вінаваты, што ты жывеш далёка і што да вас не даходзіць найноўшая мастацкая інфармацыя. Калі выданьне мае быць постмадэрністычным, то й назоў павінен быць адпаведным. А «Піраміда» ня горш за «Абсяг». Вось я, напрыклад, не адкідваю кандыдатуру твайго назову, а ты адразу катэгарычны! Што тычыцца назова «Міф», то я, дружа, ведаю, па Ластоўскаму — «Міт», гэтаксама як шкура — скура. Ведаеш, самы, бадай, дакладны назоў, на якім мы спыніліся (я, Пацюпа і Сідарук), — гэта «Кантэкст». Вельмі надзённы назоў. Зрэшты, мы ж зьбіраемся на нараду ў Вільні, каб абмеркаваць усе арганізацыйныя пытаньні.

Нам, дарагі мой, трэба дакладна дамовіцца наконт тэрміну сустрэчы ў Вільні. Бо да мяне тады прыедзе І.Сідарук, і мы зь ім цягніком пад’едзем. Галоўнае, каб не разьмінуцца! Думаю, зручней усяго гэта зрабіць недзе ў пятніцу — нядзелю. Дату ўзгоднім.

Пацюпа выказаў думку: «А ці ня будзе дыктату з боку Аркуша — Мінкіна — Мудрова?» Гэтае пытаньне я адрасую табе. Крышачку растлумачу. Я вырашыў, што часопіс лепей выдаваць у вас, бо ты маеш досьвед і ведаеш, дзе набыць паперу і г.д. Але пытаньні пабудовы, мастацкага аздабленьня, падбору матэрыялаў трэба вырашаць разам, калегіяльна. Каб не было недарэчнасьцяў і непаразуменьняў. Мяркую, што і Алег Мінкін далучыцца да нас.

Ці чытаў у «Звяздзе» за 30.01.93, што пісьменьнікі-камуністы прагнуць далучыцца да Бялова, Бондарава і Распуціна (г.зн. аднавіць былы СП СССР)? Так што хай у Саюзе пісьменьнікаў ня баюць байкі. Адкат да старых часоў відавочны!

Што ж, дарагі Алесь, пакуль разьвітваюся і чакаю зьвестак. Спадзяюся, сустрэнемся ў Вільні й вырашым усе справы. Галоўнае — вызначыць тэрмін і не разьмінуцца.

Пакуль. Твой Юра.

3.03.1993

Гародня

* * *

«Крыніцы» пачалі занепадаць, калі Ўладзімер Арлоў, «зорны» старшыня літаб’яднаньня, у 1989 годзе пакінуў сваю пасаду і зьехаў у Менск. Спачатку ён жыў у сталіцы дзе прыйдзецца, часам у падвалах-майстэрнях мастакоў. З дапамогай старэйшых пісьменьнікаў уладкаваўся працаваць у выдавецтва «Мастацкая літаратура». Неўзабаве перавёз у Менск і ўсю сваю сям’ю. Зьехаў у Менск і Лявон Баршчэўскі, які ў 1990 годзе стаў дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР.

Ідэя ўтварэньня сваёй пісьменьніцкай арганізацыі дарэшты паланіла мае думкі. Я шукаў падтрымкі ў іншых аўтарытэтных літаратараў малодшага пакаленьня. Дасылаў лісты з прапановамі разам утварыць не-залежную суполку. Але, як правіла, не знаходзіў разуменьня. Пэўныя надзеі я ўскладаў на Алега Мінкіна. Любіў яго вершы і лічыў сваім настаўнікам. Мінкін у той час пераехаў у Вільню. Нейкі час ён працаваў у адноўленай Сяргеем Дубаўцом легендарнай газэце «Наша Ніва». Але неўзабаве разышоўся з былымі паплечнікамі і зь імпэтам заняўся ўласнымі бізнэсовымі справамі. Балазе, наступілі смутныя часы развалу Савецкага Саюза, і ў каламутнай вадзе разьвітаньня зь мінулым найбольш спрытныя людзі стваралі сабе першапачатковыя капіталы. Мінкін з галавой акунуўся ў розныя мудрагелістыя бізнэс-камбінацыі.

Час ад часу ён наведваў Полаччыну, бо ў Наваполацку ў яго жыла родная сястра. Мы зьбіраліся ў мяне — я, Мінкін, Мудроў, — размаўлялі да ночы. Мінкін частаваў нас рознымі экзатычнымі напоямі і распавядаў пра свае бізнэс-прыгоды. Пляскаў па плячы Мудрова і жартаўліва казаў: «Вось так, Вінцік!» Маўляў, вучыся, як трэба жыць. Калі мы пачыналі размову пра незалежную літаратурную арганізацыю, ён ня вельмі нас слухаў, казаў, што прыйшоў час літаратараў-самотнікаў, безь ніякіх арганізацыяў і структураў, а кнігі свае ён здолее выдаць сам, былі б толькі грошы.

Неяк прыканцы лютага мы з Тацянай прыехалі да Мінкіна ў Вільню. Віленскай нарады не атрымалася: ані Гумянюк, ані Сідарук не прыехалі. Было па-зімоваму холадна. Вільня выглядала як прыфрантавы горад часоў Другой усясьветнай вайны, калі ў цёмны час сутак абавязковая сьвятломаскіроўка. Вуліцы не асьвятляліся. Электрычнасьць у кватэры падавалі па гадзінах. Мінкін вазіў нас на машыне па Вільні, паказваў места. Наведалі кавярню ў нейкіх змрочных паўцёмных сутарэньнях. Алег узьнёсла распавядаў пра свае пляны і пэрспэктывы. Ніякай сур’ёзнай размовы ў мяне зь ім не атрымалася.

1 ... 16 17 18 19 20 21 22 23 24 ... 43
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)