Гары Потэр і патаемная зала
- Автор: Роулинг Джоан Кэтлинг
- Серия: Гары Потэр (be) #2
- Год: 2013
- Язык: белорусский
- Переводчик: Дзяніс Мускі
- Жанр: Детское фэнтези
Электронная книга - «Гары Потэр і патаемная зала». Краткое содержание книги:
— Потэр, у цябе аб’явілася ДЗЯЎЧЫНА?!— заявіў Малфой. Джыні зрабілася пунсовай, у гэты самы момант да іх скрозь натоўп прабіліся Рон і Герміёна трымаючыя ў руках локхартаўскія кнігі.
— А, гэта ты, — пазіраючы на Малфоя, як на кавалак бруда прыліпшы да чаравіка, сказаў Рон. — Іду ў заклад ты здзівіўся, калі ўбачыў тут Гары?
— Не так, як убачыўшы ў краме цябе, Візлі. — адказаў Драко. — Мяркую тваім бацькам прыйшлося галадаць цэлы месяц, каб набыць табе гэта.
Рон пачырванеў, як і Джыні. Ён таксама кінуў свае кнігі ў кацёл і кінуўся на Малфоя, але Гары і Герміёна ўтрымалі яго на месцы, схапіўшы за крыса курткі.
— Рон!— прамовіў містэр Візлі, прадзіраючыся праз натоўп, услед за Фрэдам і Джорджам. — Ты што робіш? Ці ты не сшалеў, ідзі на вуліцу.
— Так, так, так... Артур Візлі.
Гэта быў містэр Малфой. Ён стаяў паклаўшы руку на плячо сына і, як і Драко, здзекліва ўсміхаўся.
— Люцыюс, — халодна прывітаўшы таго кіўком, прамовіў містэр Візлі.
— Я чуў ты вельмі заняты на працы, — сказаў Малфой. — Усе гэтыя рэйды... Я спадзяюся табе плацяць звышурочныя?
Містэр Малфой нахіліўся да джынінага катла і сярод купы глянцавых кніг знайшоў вельмі стары, патрапаны асобнік “Ператварэнняў: Кіраўніцтва для пачаткоўцаў”.
— Ані, зразумела ж не плацяць, — падсумаваў ён. — Дружа мой, ці мае сэнс ганьбіць імя чараўніка, калі за гэта нават не жадаюць плаціць?
Містэр Візлі зрабіўся чырванейшым за Рона і Джыні.
— У нас з табой, Малфой, — адказаў ён, — розныя погляды на тое, што ганьбіць імя чараўніка.
— Вядома ж, — сказаў Малфой, яго бледныя вочы на імгненне супыніліся на містэры і місіс Грэйнджэр, што з асцярогай паглядалі на яго. — Ну і кампанія ў цябе, Візлі... а я лічыў, што тваёй сям’і ўжо няма куды занепадаць...
Адчуўся металічны звон, гэта на зямлю паваліўся джынін кацёл. У наступнае імгненне містэр Візлі кінуўся на старэйшага Малфоя і шпурнуў яго на кніжны стэлаж. На іх галовы пасыпаліся дзесяткі кніг з замовамі.
— Так яго, тата!— закрычалі Фрэд з Джорджам.
— Не, Артур, ня трэба!— завішчала місіс Візлі.
У натоўпе ўзнікла паніка і на падлозе апынулася яшчэ большая колькасць кніг.
— Джэнтльмены, калі ласка... калі ласка!— лямантаваў мэнэджэр крамы, перакрыківаючы натоўп. — Супыніце бойку, джэнтльмены, калі ласка, супыніцеся...
Праз груды кніг на падлозе да іх падыйшоў Хагрыд. На вокамгненне ён расчапіў задзіраў. У містэра Візлі была паранена губа, а містэру Малфою падбілі вока “Энцыклапедыяй атрутных грыбоў”. Ён стаяў ўсё яшчэ працягваючы трымаць ў руках джыніну кнігу па ператварэннях.
— Вось, дзяўчынка. — злосна паблісківаючы вачыма прамовіў ён... — Трымай сваю кнігу... Гэта лепшае, што могуць даць табе твае бацькі...
Вырваўшыся з хагрыдава захопа, ён паклікаў да сябе сына і з гонарам пакінуў краму.
— Ня трэб было звятаць на го вагу, Артур, — ледзь не збіўшы містэра Візлі з ног, калі папраўляў яго мантыю. — Іх сямейка прагніл наскрозь, гэт се вед’юць. Млфояў вогуль ня трэб слухць. У іх дурна кроў. А цер давайць... подзем адсюль.
Мэнэджэр выглядаў так, быццам жадаў супыніць іх, але заўважыўшы, што быў не вышэй за хагрыдаву талію, таму вырашыў, што гэта благая ідэя. Яны паспяшаліся надворак. Грэйнджэры дрыжалі ад жаху, а місіс Візлі ашалела ад лютасці.
— Які ВЫДАТНЫ прыклад ты даеш дзецям, Артур... БОЙКА на людзях... І што ПАДУМАЕ Гільдэрой Локхарт...
— Ён задаволены, — заявіў Фрэд. — Хіба вы не чулі, як ён пытаўся ў таго дзяцюка са “Штодзённага вяшчуна”, ці нельга распавесці аб бойцы ў рэпартажы.... сказаў што гэта будзе найлепшай рэкламай ягонай кнігі.
Аднак, да Дзіравага катла яны падыйшлі ў прыгнечаным стане. Ад мясцовага коміна Візлі і Гары з дапамогаю парашка фло збіраліся трапіць назад у Логавішча. Яны развіталіся з Грэйнджэрамі, якія выйшлі з паба на маглаўскую вуліцу. Містэр Візлі хацеў спытацца ў іх, як працуюць аўтобусныя прыпынкі, але глянуўшы на жонцын твар адразу ж супыніўся.
Гары зняў з сябе акуляры і паклаў іх ў кішэню перад тым як ўзяць сабе дробку парашку. Несумненна гэты від вандроўкі не з’яўляўся яго самым любімым.
РАЗДЗЕЛ V
Лупцуючая вярба
На погляд Гары, летнія вакацыі скончыліся занадта хутка. Як не чакаў ён вяртання ў Хогвартс, але той месяц, які хлопчык правёў у Логавішчы быў самым шчаслівым часам за ўсё яго жыццё. А разважаючы над тым, якая сустрэча чакае яго, калі ён ў наступны раз аб’явіцца на Прайвет Драйв, Гары пачынаў зайздросціць Рону.
У вечар перад іх ад’ездам, місіс Візлі прыгатавала сапраўды раскошную вячэру ў якую уваходзілі ўсе ўлюбёныя гарыны стравы, што скончылася апетытным патачным пудзінгам. А напрыканцы, Фрэд і Джордж запусцілі пару флібусцьераўскіх феерверкаў. Кухню запоўнілі купы чырвоных і блакітных зорак, якія яшчэ з поўгадзіны ляталі ў паветры адскокваючы ад столі і сцен. Потым усе выпілі па апошнім кубку гарачага шакаладу і накіраваліся ў ложкі.