Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Детское фэнтези » Гары Потэр і патаемная зала
Гары Потэр і патаемная зала - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Гары Потэр і патаемная зала

Электронная книга - «Гары Потэр і патаемная зала». Краткое содержание книги:

Настае другі навучальны год, і Гары Потэр зноў збіраецца ў школу Хогвартс. Але эльф Добі настойліва раіць Гары нікуды не ехаць, таму што ў школе яму пагражае небяспека. Вядома ж, юнага чараўніка не спыніць, і неўзабаве ён аказваецца удзельнікам таямнічых падзей у сценах Хогвартса. Разам з сябрамі ён спрабуе разгадаць сакрэт Патаемнай залы і перамагчы злыя сілы.
1 ... 16 17 18 19 20 21 22 23 24 ... 114
Перейти на страницу:

Мінула гадзіна і сябры накіраваліся да Флорыша і Блотса. Больш таго, яны былі далёка не адзіныя хто спяшаўся у кнігарню. Калі Гар, Рон і Герміёна наблізіліся, то ўбачылі вялізны натоўп, які штурмаваў дзверы крамы, спрабуючы патрапіць усярэдзіну. Прычынай ўсяму быў вялізны банэр над вітрынай:

Сёння з паловы на першую да паловы на пятую гадзіну

ГІЛЬДЭРОЙ ЛОКХАРТ

Будзе падпісваць асобнікі сваёй аўтабіяграфіі

“МАЯ МАГІЧНАСЦЬ”

— І мы зможам пабачыцца з ім!— правішчала Герміёна. — То бок, ён жа напісаў амаль усе падручнікі з нашага спісу!

Натоўп амаль поўнасцю складаўся з вядзьмарак, аднагодак місіс Візлі. А ў дзвярах крамы стаяў раздражнённы з выгляду чараўнік.

— Цішэй, ледзі, калі ласка... не націскайце, асцярожней з кнігамі, калі ласка...

Гары, Рон і Герміёна праціснуліся ўсярэдзіну. Доўгая чарга плазавала ў дальні кут крамы, дзе свае кнігі падпісваў Гільдэрой Локхарт. Сябры ўзялі па асобніку “Банкетавання з беншы” і далучыліся ў чарзе да містэра і місіс Грэйнджэр, што стаялі разам з астатнімі Візлі.

— А, гэта вы, добра, — прамовіла, ледзь дыхаючы, місіс Візлі, штохвілінна прыгладжваючы валасы. — Праз хвіліну-другую мы ўбачым яго...

Паволі перад іх вачыма ўзнік, сядзячы за сталом Локхарт у атачэнні сваіх вялізных партрэтаў. Локхарты з партрэтаў падміргівалі натоўпу і блішчэлі на яго асляпляльна белымі зубамі. Жывы Локхарт быў апрануты ў незабудкава-блакітную мантыю, што сапраўды пасавала да яго вачэй, а на яго хвалістныя валасы набакір быў надзеты востраканцовы чарадзейскі капялюш.

Вакол яго, з агромістай чорнай камерай, што пры кожным здымку выкідала ў паветра клубы пурпуровага дыма, танчыў нейкі невялічкі раздражняльна выглядаючы чалавек.

— Прэч з дарогі, — гыкнуў чалавечак на Рона, чарговы раз перасоўваючы камеру дзеля лепшага здымка. — Гэта для “Штодзённага вяшчуна”.

— Вялікая справа, — паціраючы нагу, на якую толькі што наступіў фатограф, сказаў Рон.

Локхарт пачуў ягоныя словы, падняў вочы, паглядзеў на Рона...  і ўбачыў Гары.

— Гэта НЕМАГЧЫМА, сам Гары Потэр!— ўскочыўшы на ногі, ўсклікнуў пісменнік.

Усхвалявана перашэптваючыся, натоўп расступіўся. Локхарт нырнуў наперад, схапіў Гары за руку і пацягнуў яго да стала. Натоўп выбухнуў апладысментамі. Гарын твар зрабіўся чырвоным, калі Локхарт паціснуў яму руку, пазіруючы дзеля фатографа, які насіўся непадалёк, шалёна пстрыкаючы сваёй камерай і ухутываючы клубамі дыма сям’ю Візлі.

— Усміхайся шырэй, Гары, — праз свае бліскучыя зубы прамовіў Локхарт. — Мы з табой сёння будзем на першай паласе.

Калі той, нарэшце, пусціў гарыну руку, хлопчык з цяжкасцю мог адчуваць пальцы. Ён паспрабаваў бокам праціснуцца назад да Візлі, але Локхарт моцна схапіў яго за плечы і падцягнуў да сябе.

— Ледзі і Джэнтльмены, — гучна прамовіў ён, адной рукой заклікаючы згрудзіўшыхся да супакою. — Гэта надзвычайны момант! Але ён ідэальны дзеля таго, каб распавясці вам тое, што дагэтуль некаторы час утойвалася!

— Калі сёння юны Гары ўвайшоў у “Флорыш і Блотс”, ён толькі хацеў набыць маю аўтабіяграфію... якую я з радасцю яму падарую... — зноў выбухнулі апладысменты... — але ён і НЕ ЗДАГАДВАЎСЯ, — працягваў Локхарт, злёгку патрэсваючы гарыны плечы, ад чаго акуляры ў хлопчыка з’ехалі на кончык носа, — што ён і яго школьныя сябры атрымаюць нешта большае за маю кнігу... у хуткім часе яны на ўласныя вочы змогуць пабачыць і адчуць МАЮ МАГІЧНАСЦЬ. Так, ледзі і джэнтэльмены, я з вялікім гонарам і задавальненнем абвяшчаю вам, што з верасня гэтага году я прымаю пасаду настаўніка па Абароне ад Цёмных мастацтваў у хогвартскай школе чарадзейства і вядзьмарства!

Пад гучныя воклічы і апладыяванне натоўпу, Гары атрымаў збор твораў Локхарта. Злёгку хістаючыся пад вагой кніг, у хлопчыка атрымалася пралезці ў цёмны куток крамы, дзе ля свайго новага катла стаяла Джыні.

— Трымай, гэта табе, — высыпаючы кнігі ў яе кацёл, прамовіў Гары. — Я сабе сам набуду...

— Іду ў заклад, табе гэта спадабалася. Так, Потэр?— хлопчык пачуў над сваім вухам голас, які немагчыма было пераблытаць ані з чыім іншым. Гары выпрастаўся і воч на воч апынуўся з Драко Малфоем, які як заўжды здзекліва ўсміхаўся.

— НАШ ВЯДОМЫ Гары Потэр, — працягваў Малфой. — Ня можа нат у краму ўвайсці, каб не трапіць на першыя палосы.

— Адчапіся ад яго, ён увогуле гэтага не жадаў!— кінуўшыся на Малфоя, прамовіла Джыні. Першы раз за ўвесь час, яна размаўляла пры Гары.

1 ... 16 17 18 19 20 21 22 23 24 ... 114
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)