Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Вужык. Голуб на плячы. Дак - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Вужык. Голуб на плячы. Дак

Электронная книга - «Вужык. Голуб на плячы. Дак». Краткое содержание книги:

Другі том выдання складаюць аповесці, апавяданні і нарыс пра родны горад Мазыр. Перапляценне розных жанраў – прытчы і казкі, фантасмагорыя і фантазія... Усё пераплецена і ўзаемазвязана, і ўсе творы пранізаны дабрынёй і шчырасцю, клопатам і занепакоенасцю будучым лёсам роднага краю; характары герояў выпісаны праўдзіва і дасканала, яны кранаюць, пакідаюць добрае ўражанне, прымушаюць задумацца над тым, куды мы ідзем, да чаго імкнемся... Аповесці “Вужык”, “Муха”, “Ахутавана”, прытча “ІХ”, казка “Начное падарожжа” – выклікаюць у душы чытача замілаванне і здзіўленне, радасць і трывогу за будучыню, адначасова нараджаючы ў душы гонар і радасць за родны край, родныя мясціны, за тое, што было ў нас гераічнае мінулае, якім мы можам ганарыцца, раўняцца на тых слынных людзей, якія жылі да нас, якія пракладвалі нам шлях у заўтрашні дзень. Кнігу з цікавасцю прачытаюць людзі розных узростаў, але найбольш аўтар хацеў бы, каб яе прачытала моладзь, бо асноўны лейтматыў кнігі – каханне і любоў, дабрыня і шчырасць юначых памкненняў... 
1 ... 231 232 233 234 235 236 237 238 239 ... 379
Перейти на страницу:

– І не трэба. Правільна! – згаджаўся Абламейка, штурхаючы пад бок графа, які скрыгатаў ужо зубамі. – Ты што, Віця, на белага каня ўскочыў? Граф, ачніся! Ну-ууу!...

– Не хачу ў карцэр! Не хачу-ууу! – стаяў цвёрда на сваім Шарамецьеў, махаў рукамі.

Абламейка ўдарыў па шчацэ даланёй – каб прывесці ў свядомасць. Не памагло, ударыў другі раз – ужо мацней, з адцяжкай.

– Апомніся, граф... Што ты нясеш? Які карцэр?

Страсянуў, што было сілы, за плячо – аж галава ледзьве не адарвалася.

– Табе піць шкодна. Не ўмееш, не бярыся. А ты не ўмееш, граф, піць, скажу табе ад шчырага сэрца. На белага каня сядаеш, Чапаем быць хочаш... А тое, браце, не па-нашаму, нам такое не да твару.

Нечакана граф зарагатаў, а пасля зацягнуў нізкім голасам:

– Чуть помедленнее, кони, чуть помедле-еее-ннее...

– Во, гэта ўжо іншая размова, – сеў на сваё месца Абламейка, усё яшчэ падазрона паглядваючы на графа – ён ужо прымружыў вочы і цягнуў песню, як сабака ці воўк выў на месяц...

Пападалі ў кожнага галовы на стол – адолеў кожнага жаданы сон. А граф спяваў, цягнуў на адной ноце, выказваў некаму свой боль, прасіў коней не спяшацца, а то ён не спраўляецца са сваімі клопатамі. У гэты момант можна было падумаць, што на свеце ён самы з няшчасных людзей. У графа цяклі слёзы з вачэй, ён не бачыў нічога перад сабою, не адчуваў нават, на якім ён свеце і ці жывы наогул. Больш двух радкоў песні ён не запомніў, і таму яго спеў напамінаў шыпячы патэфон з сапсаванай кружэлкай – раз за разам паўтаралася адно і тое ж. Але яго ніхто не чуў, ніхто не спачуваў яму, ад чаго было яшчэ больш невыносна і горычна...

Калі ж скончыў сваё сольнае “выступленне”, паглядзеў на хлопцаў. Катурхнуў за плячо Абламейку.

– Непарадак, Мікола, у нашай паліклініцы, непарадак, скажу табе, як сябру. Калі б я быў галоўным урачом... я навёў бы парадак. У мяне ўсе хадзілі б як па струнцы. І на работу ніхто ніколі не спазняўся б. Як штых – роўна у сем трыццаць...

– Граф, тут ты не праў... – Абламейка шкроб галаву – нешта калючае ўблыталася ў яго сівую расліннасць, потым лапаў рукой у сумцы, шукаючы шапку. – Гэта галоўурач працуе па графіку, бо да яго прыходзяць людзі, а зубному тэхніку тое да фені – ён і так па паўтары нормы за капейкі гарбее.. За капейкі, улічы. Дзяржава пра яго не думае, маўляў, хай сам выжывае...

– Трэба самому рабіць грошы. Самому. Тры скуры трэба здзіраць з пацыентаў. Хай трасуць свае панчохі. Так ці не?

– Не ўсе ж і багатыя, граф.

– Нічога, абы я таго хацеў і багацеў. От скарэй бы дэпутаты прынялі закон аб прыватызацыі – купіў бы я нашую паліклініку з вантробамі разам. А галоўны ўрач у цябе быў бы старшым па замесу гіпсу... Га-га-га... Хы-хы-хы...

– А грошай, граф, у цябе хопіць выкупіць паліклініку?

Віця крутануў галавой:

– Хопіць і цябе купіць. Я ўзяў бы “Мерсэдэс”, каб не было падазрэння на маю працу. Куплю пазней, як усё праясніцца. А яно цікава павінна праясніцца. Выпіць у нас яшчэ ёсць?

Абламейка лыпнуў паўсоннымі вачыма:

– Узялі мала, блін. Не разлічылі. Трэба браць не па тры на нос, а па пяць – тады будзе акурат. Улічым на наступны раз, абмылачка выйшла. Ну, а цяпер разбягацца трэба – лавіць таксі будзем. На таксі ў нас ёсць грошы?

– Мг... Ёсць. Давай будзіць хлопцаў. Бо я сам вось-вось засну.

– Нельга нам спаць тут. Позна ўжо. Ты пасядзі, а я пайду злаўлю таксі.

Вярнуўся ён праз хвілінаў дзесяць. Упала і буйная Віцева галава на стол. На недаедзены селядзец. Проста носам у нос. І снілася графу мора, і што ён плавае на рабацкім сейнеры і ловіць селядцы. Івасі. З крыламі, пазалочанымі па баках. Ловіць і кладзе ў цэлафанавыя пакеты. З вінным соўсам. Прыемны сон, прачынацца не хочацца. Ледзьве зразумеў, што ад яго Абламейка хоча, чаму цягне на сабе на вуліцу, мацюгаецца за слабасць графа. Гэтак жа перацягаў на сабе і астатніх... І здолеў падагнаць яшчэ для іх “калымагу”...

Ніхто з хлопцаў не супраціўляўся.

8.

Алачка яшчэ не спала, корпалася на кухні: даварвала вішнёвае варэнне.

Другая гадзіна ночы.

Граф усунуўся ў дзверы пасля трох гадзін. Спрабаваў нешта сказаць, але не слухаўся язык.

– Пайшлі дабавім – у мяне ў халадзільніку каньяк ёсць.

Але Абламейка хуценька шуснуў у дзверы, выскачыў на лесвічную пляцоўку, баючыся паказацца на вочы Алачцы, пабег уніз.

Граф стаяў у праёміне дзвярэй, абапёршыся плечуком у вушак другіх дзвярэй – раздумваў, што рабіць: ісці на кухню і наліць шклянку каньяку, ці ісці і адразу боўтнуцца ў ложак.

– О, Божа, зноў намазаўся да ўсрачкі! – узарвалася адразу жонка, убачыўшы яго такога, счырванела ўся да каранёў косаў, прагнала адразу ад сябе цёплы паўсон – распэтланая, у блакітнай камбінашцы.

1 ... 231 232 233 234 235 236 237 238 239 ... 379
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)