Вужык. Голуб на плячы. Дак
- Автор: Бароўскі Анатоль
- Год: 2012
- Язык: белорусский
- Год: Палесдрук
- Жанр: Современная русская и зарубежная проза
Электронная книга - «Вужык. Голуб на плячы. Дак». Краткое содержание книги:
Калі ён узяў яе за руку і надзеў на палец пярсцёнак, у Алачкі загарэліся шчасцем вочы, адразу ж ацаніла сюрпрыз – брыльянт цягнуў на тысяч пяць, не меней...Госці заапладзіравалі, як быццам гаспадар здзейсніў гераічны ўчынак ці сказаў з трыбуны цыцэронаўскую прамову.У імяннініцы зашчымела сэрца ад радасці. З замілаваннем глядзела на мужа, верыла кожнаму слову, што ён прамовіў. Серж і Ціма пабіліся за сталом, не могучы падзяліць між сабою сцягенца рабчыка. Сяргей з асалодай джвагнуў брату пад вока кулаком, і той зароў на ўсю хату – з раскрытага роту тырчэла смажаніна...
Не хутка іх супакоіла маці, адправіўшы ў спальню.
Бацька Алы панура глядзеў у талерку, не ведаў, як паводзіць сябе сярод гасцей. Бо і дачка папярэдзіла, каб ён нічога не гаварыў, не выступаў, а толькі маўчаў. Баялася за яго, каб не сказануў бязглуздзіцу, з-за чаго было б ёй сорамна за свайго бацьку.
На стале стаялі бутэлькі каньяку, у місах – чорная і чырвоная ікра, балык, бужаніна і пастрама, – усё акуратна раскладзена па талерачках. Госці елі асцярожна, як баяліся паказаць, што яны галодныя. Налівалі яшчэ і яшчэ. Граф гарэлкі і каньяку не шкадаваў, радаваўся, калі выпівалі да дна. За сталом сядзелі паважаныя людзі, ад улады і медыцыны, паважныя і строгія. Шарамецьеў чакаў таго моманту, калі яны пераступяць бар’ер цвярозасці, калі ўдарыць у галаву гарэлка, калі яны скінуць з сябе паляндру пыхлівасці і сур’ёзнасці, калі пачнуць балаболіць, наліваць ужо самі сабе, калі асалавеюць і будуць несці глупства, дурэць, выварочваць сябе навыварат, стануць тымі, кім яны і ёсць на самай справе... Яму хацелася, каб яны напіліся ўдосталь, каб нырнулі п’яныя пад стол... Тады яны зраўняюцца з ім, ці ён зраўняецца з імі... І тады яны будуць усе падобны на тых, каго нарадзіла савецкая сістэма, – з іх заганамі і душэўнымі хваробамі, з мужланскімі паводзінамі, з рысамі зайздрасці і хцівасці, ганарыстасці і духоўнай беднасці... Падахвочваў, да кожнага падыходзіў, амаль прымушаў наліваць з коптурам, ведаючы, што і яны самі таго ж жадаюць, сам, пры іх, выпіваў да дна...
Пра развод, да якога схіляў бацька, Алачка забылася.
Бляск брыльянта і горка грошай, якая бачылася і мроілася ў заўтрашнім і паслязаўтрашнім дні, перанесла усё тое на далей, на невызначальны тэрмін.
Граф піў і піў. Піў, але не п’янеў.
Алачка весялела ўсё больш і больш. І ружова-мройны туман супакойваў яе сэрца, усяляў добрыя надзеі...
Галоўны ўрач паліклінікі Іван Зуй паклаў тэлефонную слухаўку і ўздыхнуў. Ён гатовы быў разбіць тэлефонны апарат, які прыносіць столькі непрыемнасцяў. Сядзіш сабе спакойны, успамінаеш, як учора частаваліся і ладзілі застолле, салодкая стома ахутвала ўсё цела, спявала душа ад ўзнёсласці, ад чаго хацелася спяваць, а тут... Дзынь-дзынь, ало, з абкама партыі, загадчык аддзела, што курыруе медыцыну, назваў прозвішча жанчыны, а ён, Іван Мінавіч, павінен сустрэць яе ветліва і задаволіць яе просьбу...
Што такое “задаволіць”, Зуй ведае. Жанчына – альбо родзічка абкамаўца, альбо палюбоўніца, і ёй трэба паставіць залатыя каронкі. Калі ж запісваліся паўгода таму на чаргу, то каля паліклінікі была наладжана варфаламееўская ноч – дзяжурылі людзі ноччу, каля парога, да самай раніцы, стоячы на вуліцы. Хто іх папярэдзіў пра тое, даўмецца не мог – сам жа, здаецца, анікому і словам не заікнуўся... Разведка працуе. Мусіць жа, цэрэву стала пра тое вядома.
У абкаме ёсць свая паліклініка, спецыяльная, дзе лечаць эліту. Цяперашніх і колішніх партыйцаў. Там насустрач выбежыць занадта ліслівая дакторка, сагнецца ў тры дугі, дзяжурную ўсмешку састроіць, ласкава запросіць Анатоля Аляксандравіча ці Міхаіла Сяргеевіча ў кабінет. Усадзіць у крэсла, будзе распытваць, як здароўе, як “стул”, які апетыт, як...
У звычайнай паліклініцы гадзінамі людзі чакаюць прыёму, а тут прымаюць без чаргі, якой ніколі і няма, і бальнічны выпішуць на столькі дзён, колькі скажаш... А ў звычайную, савецка-айчынную, прыпаўзі на карачках, і табе не павераць, што ты хворы, скажуць яшчэ, што ты сімулянт...
Калі Зуя прызначылі галоўным, яго асабліва не ўразіла тое, што яна, паліклініка, была падобна на нейкую канюшню, і нават не нагадвала медыцынскую ўстанову. Ёю ніхто не займаўся, не клапаціўся пра яе аздабленне як сучасным абстяляваннем, так і медпрэпаратамі. Зуй прывык да бязладнасці і савецкай забітасці, і адчуваў ён сябе ў гэтым рэчышчы спакойна і камфортна.У сваім родным горадзе, дзе ён быў галоўным урачом, кіраўніцтва буйнога нафтагіганта не пашкадавала грошай для будаўніцтва гарадской стаматалагічнай паліклінікі. Ён, па-сутнасці, і будаваў яе, прападаючы на рыштаваннях дні і ночы, пакуль будаўнікі не здалі чатырохпавярховік пад ключ.