Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Вужык. Голуб на плячы. Дак - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Вужык. Голуб на плячы. Дак

Электронная книга - «Вужык. Голуб на плячы. Дак». Краткое содержание книги:

Другі том выдання складаюць аповесці, апавяданні і нарыс пра родны горад Мазыр. Перапляценне розных жанраў – прытчы і казкі, фантасмагорыя і фантазія... Усё пераплецена і ўзаемазвязана, і ўсе творы пранізаны дабрынёй і шчырасцю, клопатам і занепакоенасцю будучым лёсам роднага краю; характары герояў выпісаны праўдзіва і дасканала, яны кранаюць, пакідаюць добрае ўражанне, прымушаюць задумацца над тым, куды мы ідзем, да чаго імкнемся... Аповесці “Вужык”, “Муха”, “Ахутавана”, прытча “ІХ”, казка “Начное падарожжа” – выклікаюць у душы чытача замілаванне і здзіўленне, радасць і трывогу за будучыню, адначасова нараджаючы ў душы гонар і радасць за родны край, родныя мясціны, за тое, што было ў нас гераічнае мінулае, якім мы можам ганарыцца, раўняцца на тых слынных людзей, якія жылі да нас, якія пракладвалі нам шлях у заўтрашні дзень. Кнігу з цікавасцю прачытаюць людзі розных узростаў, але найбольш аўтар хацеў бы, каб яе прачытала моладзь, бо асноўны лейтматыў кнігі – каханне і любоў, дабрыня і шчырасць юначых памкненняў... 
1 ... 232 233 234 235 236 237 238 239 240 ... 379
Перейти на страницу:

– Ціха, бо заб’ю, – крутануў ён галавой, не расплюшчваючы вачэй. – Мяне нельга чапаць у такім стане. Сам ведаеш... Я ў карцэр не хачу...

– Каб цябе ўжо... – выдыхнула з сябе словы, але прадаўжаць не асмелілася, прыслухалася да пагрозы Віціка.

Ён палез па кішэнях, пачаў выкідваць з іх грошы. Яны ўжо валяліся пад нагамі, як ашмоцце старых газет, па якіх прайшоўся асенні дождж, змыў з іх бруд і пылоту, а вецер высушыў – грошы шамацелі пад нагамі, як пружынілі.

– Тваю маць, – скрыгатнуў зубамі граф, не разбіраючы, куды яму ісці і што рабіць. – Дай выпіць.

– Ідзі спаць. Ты сваё сёння адпіў. І занадта ўжо.

Сказала ўжо лагодна, апамятаўшыся, убачыўшы “грашовую пярыну”.

Ён замахаў рукамі, паваліўся на падлогу – тварам у дыван. Крутануўся, падняўся, стаў на карачкі, выпрастаўся. Зачасаліся кулакі. Цаляў у твар Алачцы, але яна ўхілілася ад яго ўдараў.

– Шарамецьеў! Карцэр па табе плача! – крыкнула строга жонка, ведаючы, якая пасля гэтага будзе рэакцыя ў мужа.

Ён скалануўся. Яшчэ ні разу жаночы голас не пагражаў яму карцэрам. Закрыўся ад яе рукамі, закрычаў голасна ад страху – аж стала чуваць, мусіць, у суседніх кватэрах.

– Не хачу ў карцэр! Не хачу-ууу!

– Ідзі спаць, зараз жа!

– Не хачу ў карцэр! Не хачу, не хачу...

Алачка сілком зацягнула яго на канапу. Як толькі шчака дакранулася да падушкі, граф адключыўся – захроп гучна і з асалодай.

Пасля гэтага Алачка пачала збіраць грошы. Поўзала па падлозе – дабірала астатнія да кучы. Потым села за стол і пачала пералічваць, раскладваць іх па пачках – соценныя ўлева, пяцідзесятныя – направа, драбязу ў асобную горку – на штодзённыя выдаткі.

З пакоя выйшаў бацька. У доўгім халаце, падперазаны поясам. Паклаў руку ёй на плячо:

– Дачка, колькі так можна? Кідай яго, Ала. Ты ж маладая, прыгожая, жанчына ў росквіце, выйдзеш яшчэ замуж. Ты ж такая далікатная, а ён грубіян, алкаголік, калхознік... На канюшні яго месца. Ці табе ён раўня? Хіба ж ён можа параўняцца з табою – інтэлігенткай?

Алачка маўчала. Думала пра сваё.

Бацька ўбачыў на стале гару грошай, здзівіўся:

– Палучку прынёс?

– Што? – дачка не зразумела пытання.

– Палучку мужанёк прынёс, замочваў яе, а цяпер што палена ляжыць?

– А, гэта... І палучка, і акрамя палучкі. Навар, у нас кажуць – хейфіц.

– Так, панятна... Вось што цябе трымае. Ну, што ж, глядзі сама. Табе відней.

Алачка ўздыхнула, дакранулася да бацькавай рукі.

Глядзела ў цёмнае акно – на сваё адлюстраванне. Ёй было крыўдна і горка. Столькі мужчынскіх позіркаў яна адчувала на сабе, столькі было прапаноў правесці день на прыродзе... Яна ведала сабе цану. Памятала, як было соладка, калі з Фімам Берштэйнам яны закруцілі любоў, калі злучаліся прама на рабочым стале, калі яна нечакана зацяжарнела і прыйшлося тайна рабіць аборт... Фіма, зубны тэхнік, тады абставіў усё, здаецца, як мае быць, але граф, мусіць, нешта адчуў, бо адразу ж запатрабаваў, каб яна перавялася з прыгараднай паліклінікі ў гарадскую...

Фіма быў шчодры на дзіва. Прадаў Алачцы залатыя пласцінкі, з якіх вырабляліся залатыя каронкі. Граф з іх, як пусціў у справу, і купіў першую машыну...

З Фімам даўно ўжо нічога няма, выветрылася, але такі ж забаронены плод мроіўся ў яе хваравіта-інтымным уяўленні будучага, яшчэ нязведанага напоўніцу, кахання. І – шчасця.

“А што? Можа ўзяць ды паслухацца бацьку? Навошта так пакутваць без кахання? А што?!”

З палявання ён прыехаў, як звычайна, позна. У суботу. Настраляў рабчыкаў. Аж дзесяць штук.

Граф быў вельмі п’яны, жартаваў.

– Добра папалявалі ўчора. І сёння нічога. Абламейка дзве качкі падстрэліў. На другім возеры быў.

– Зраблю добрую вячэру, – паабяцала жонка. – Кідай у таз, ідзі мыйся...

Пачысціў стрэльбу, схаваў на антрэсолях: хаваў ад сыноў, каб чаго не ўтварылі. Не ведаў, што старэйшы даўно ўжо прыцэльваўся з акна на прахожых. І ў акно настаўніцы, якая жыла праз дарогу, якую неўзлюбіў за тое, што не ставіла яму высокіх адзнак і на хаўрусы з маці не ішла – каньякі і французскія духі не брала.

Ала абдала кіпнем рабчыкаў, з іх вельмі лёгка абдзёрла пер’е. Выпатрашыла вантробы, якія Віктар тут жа вынес на сметнік.

У нядзелю ў Алачкі быў дзень нараджэння. З рабчыкаў зрабіла выдатнае смажанае – з цыбуляй, аджыкай, рознымі іншымі спецыямі і прыправамі. Паклікала сваіх знаёмых і сяброў.

Віктар пры ўсіх цалаваў жонку, гаварыў прачула і пранікнёна:

– Вып’ем, дарагія госці, за самую прыгожую жанчыну – маю палавіну, якую я люблю ўсё больш і больш. І ўдзень яе нараджэння я дару ёй пярсцёнак з брыльянтам...

1 ... 232 233 234 235 236 237 238 239 240 ... 379
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)