Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Современная русская и зарубежная проза » Воляй абраны. Дамова на спакусу
Воляй абраны. Дамова на спакусу - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Воляй абраны. Дамова на спакусу

Электронная книга - «Воляй абраны. Дамова на спакусу». Краткое содержание книги:

У першую кнігу аўтар уключыў два раманы – “Воляй абраны” і “Дамова на спакусу”. Першы раман – пра падзеі 1863-га года, пра вызвольнае паўстанне супраць расійскага царызму, якое ўзначаліў Кастусь Каліноўскі. Пра каханне кіраўніка паўстання і яго нарачонай – Марыі Ямант. Аўтар паспрабаваў з вышыні сённяшняга часу паглядзець на супярэчлівую і выбітную асобу Вікенція Канстанціна Каліноўскага, спроба разабрацца ў тым, чаму паўстанню з самага пачатку была наканаваная параза... І чаму духоўны подзвіг дыктатара Каліноўскага застанецца ў памяці нашчадкаў на вякі. “Дамова на спакусу” – раман-фантасмагорыя. Пра тое, што побач з намі штодзённа крочыць спакуса, патойбаковыя сілы падсцерагаюць нас, калі мы “паслізнемся”, калі захочам атрымаць прывідную асалоду жыцця, спакусіцца на багацце. Пра тое, што для чалавека азначае Біблія і вера ў Бога. Як пазбегнуць спакусы, як разабрацца ў тым, якой дарогай мы павінны крочыць у заўтра і ад каго чакаць дапамогу, калі нас нечакана засмокча багна хлусні і падману, – аўтар паспрабаваў адказаць на гэтыя і іншыя пытанні. Кніга разлічана для чытачоў рознага ўзросту.
1 ... 230 231 232 233 234 235 236 237 238 ... 332
Перейти на страницу:

Не чуў, як яна выйшла. Не падзякаваў нават.

Канверт ляжаў на століку, я баяўся і дакрануцца да яго. Баяўся атрымаць аплявуху. І – папрок. І – пракляцце.

Паўгода ліст праляжаў у майстэрні.

А аднойчы Жана прыснілася мне. Быццам прыйшла ў майстэрню, узяла ў рукі ліст і падала мне, загадала, каб пагаварыў з ёю. Прачнуўшыся, я наважыўся выканаць яе просьбу.

Дрыжачымі рукамі разарваў канверт.

“Дарагі мой майстар!

Каханы мой, Антон! Я ніколі не называла цябе па імені, даруй мне гэта. Даруй і за тое, што я цябе паклікала за сабой. На табе няма ніякага граху, і не абвінавачваю цябе ні ў чым, а толькі ўдзячна Богу, што Ён дазволіў мне так саграшыць. Гэта – неймаверная радасць, шчасце.

Я прыйшла ніадкуль, з твайго ўяўлення і мрояў, – і сама не заўважыла, як стала жывым чалавекам. Гэта ж так цудоўна і файна – пражыць (хоць імгненне) як звычайны чалавек, ды яшчэ – закахацца ў свайго стваральніка. Я нічога не патрабавала ад цябе, хацела толькі аднаго... І атрымала тое, што прасіла ў цябе, і ў Бога. Я, як у той савецкай стужцы, – “Дзяўчына без адрасу”. Не хацела, каб ты шукаў мяне. Жыла ў тваім уяўленні і памяці.

Памятаеш, як я піла ў цябе віно, і глядзела скрозь шкляны фужэр на сонца? Тады ўжо ведала, што дарога ў мяне будзе кароткая. Але не сказала табе. Так што не дакарай сябе, што адбудзецца са мной заўтра. Такі ўжо мой лёс, прыдуманы табой. Але не ты пісаў фінал, не ты... Хаця, калі сумленна прызнавацца, не ведаю, які варыянт з абодвух лепшы... Мне падабаецца першы, але ж не горш і другі – калі я гіну... Гіну, ажываючы, зноў і зноў... Для чытача, зразумела...

Я заўсёды буду памятаць цябе, маліцца за цябе, сачыць за табой, але ніколі не напомню пра сябе. Хіба што калі здарыцца з табой нейкае няшчасце ці бяда, – тады прыйду на дапамогу...

Мілы і харошы мой, Майстра!

Каханы мой, Антон! Фантазёр, мастак і – творца!

Якое гэта шчасце насіць пад сэрцам дзіця ад каханага чалавека! Напішы па памяці мой партрэт. Напішы нас абодвух. Мяне і будучага сына?

А мо’ ты яго і сустрэнеш калі-небудзь (а раптам?!) – і калі ж тое здарыцца, засцеражы, вельмі прашу цябе, ахіні сваім крылом яго ад халодных вятроў, добра?

А ўсё-ткі лепшай мелодыі, чым “Аргецінскае танга”, напэўна, няма ва ўсім свеце... Ты хаця калі-небудзь слухаеш яго? То ж ты сам і прымусіў, каб я палюбіла гэтае танга. І якое шчасце, што мы патанчылі з табой тое танга!

Гэты ліст перадасць табе мая лепшая сяброўка – Анфіса.

Цалую... Прывітанне шчырае Мышуку. Шчасця табе і ўдач!..

P.S. А я ўсё думаю – ці можа гераіна рамана мець сына ад свайго аўтара?..”

Здаецца, я плакаў. Мне ніколі не рабілася так балюча, як у тыя хвіліны, калі чытаў радкі, напісаныя Жанетай. Той боль ператварыў мяне зусім у іншага чалавека. І таму я ўдзячны той дзяўчыне без адраса. Хаця ж ніколі не здыму з сябе віны перад ёю. Як і перад Северанінам...

Але, недзе ў глыбіні душы, на самым донцы яе, прабівалася крынічкай супярэчлівая думка: “А, можа, гэта і някепска, што ажылі мае героі? Якім бедным і нецікавым сталася б маё жыццё без іх?..”

Яшчэ доўга бязмэтна блукаў па пустых калідорах. А за кожнымі дзвярыма чуліся незразумелыя гукі…

Мне чулася і бачылася скрозь сцены, як прыдуманыя і рэальныя героі і вобразы ажывалі. Іх жыццё адбывалася на нябачнай мяжы сапраўднасці і ўяўнасці.

Па той мяжы, як па лязе брытвы, ішоў і я…

На адной з перакрыжовак, невядома на якім паверсе, мяне нехта паклікаў. Я азірнуўся, але нікога не ўбачыў. Падумаў, што прымроілася.

– Што з табой, браце Антон? Паўз мяне праходзіш, амаль на нагу не наступіў, увагі не звяртаеш? І ў госці да мяне не заходзіш.

Я зніякавеў: на мяне глядзеў Хурс і ўсміхаўся. Стаяў супраць мяне – на адлегласці рукі.

– Міхась Пятровіч? Што вы тут робіце? І ці вы гэта?

– Так, ты не памыліўся, Антон. Гэта сапраўды я.

З недаверам і здзіўленнем, гледзячы на яго, насцярожана спытаў:

– І вы тут – у Анатаса?

– Ды як табе сказаць…

– І – даўно?

– Разам з табой. Мы ўжо абарыгены тут. Але за некалькі гадоў, што мы пражылі тут, і ніводнага разу не сустрэцца? Нонсэнс. Гэта няправільна.

Я рашуча нічога не разумеў: Хурс тут, на “Алкепе”?!

– У госці не жадаеш завітаць? – настаўнік расчыніў дзверы.

– З радасцю, Міхась Пятровіч! – апамятаўся яІ з радасцю пераступіў парог яго жытла.

Апынуліся ў пакоі, падобным да таго, дзе пілі з ім пілі гарбату, і пакінуў для мяне папку са сваёй формулай грыдпіса.

– Ты здзіўлены, Антон?

– Прызнацца – так, і – вельмі ўражаны. Не чакаў, што праз Анатаса зноў прыду ў вашы апартаменты.

1 ... 230 231 232 233 234 235 236 237 238 ... 332
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)