Вужык. Голуб на плячы. Дак
- Автор: Бароўскі Анатоль
- Год: 2012
- Язык: белорусский
- Год: Палесдрук
- Жанр: Современная русская и зарубежная проза
Электронная книга - «Вужык. Голуб на плячы. Дак». Краткое содержание книги:
Пілі шклянкамі. Дзіва дзіўнае. Раней, калі было гарэлкі ўдосталь, калі стаяла яна на ўсіх паліцах і каньяк, і шампанскае, то і не пілося, а пілося, то не так, не з тым смакам... А як выйшаў той строгі гарбачоўскі ўказ па барацьбе з зялёным зміем, то народ як звар’яцеў: бралі па пяць, дзесяць і больш пляшак. А цыганы з цыганскага пасёлка дык у адзін голас адабральна заявілі:
– Мы нашаму дарагому Мішу помнік з чыстага золата паставім, а каням залатыя зубы паўстаўляем... Жылу залатую для нас адкрыў.
І яны не крывілі душой. Прадаўшчыцам пераплачвалі за гарэлку, беручы яе машынамі. Яна з базы нават не даязджала да крамы – знікала яшчэ каля варот лікёра-гарэлачнага завода. А ноччу, калі хто дапінаў да цыганоў, у каго “гарэлі каласнікі” ці была патрэба ў застоллі, тым прадавалі ўжо ўтрая даражэй. І бралі, а што паробіш... Багацеямі зрабіў іх былы генеральны антыгарэлачны сакратар, потым і першым прэзідэнтам стаў эсэсэра. Для цыганскіх мафіёзі ён застанецца ў памяці як самы лепшы чалавек на зямлію Толькі ці ведаў ён сам пра тое, у якой быў пашане? Мусіць, не. А мо і ведаў. Які гэта эканаміст падлічыў і назваў лічбу: каля дзесяці мільярдаў рублёў асела не ў казне, а ў кішэнях спекулянтаў...
Ніхто ў свеце не здагадаўся і не здолеў так геніяльна падарваць эканоміку дзяржавы, як ён, ну, як дыверсант нейкі быў засланы цэрэушнікамі ў імперыю зла, як празваў яе амерыканскі прэзідэнт. Як вораг. Во памагатыя былі ў прэзідэнта, ведалі, як пахіснуць эканоміку і народ зняславіць на ўвесь белы свет. Відовішча з чэргамі за гарэлкай – яскравы малюнак перабудовы, распачатай вялікім рэфарматарам. Як адметная рыса выніку той неабдуманай афёры. Як доказ бязглуздасці і вар’яцтва арганізаванай утопіі адарваць чалавека ад выпіўкі. Народ не тое што адвучыўся піць – чаго ніколі за ўсё існаванне не было, а ўтрая больш пачаў ужываць яе – ці то ад горычы, ці то ад таго, што яе дастаць было немагчыма, – а, можа, і ад злосці на той указ...
Яны ўжо не пазнавалі адзін аднаго, а пытанне ў кожнага аднолькавае:
– Хлопцы, а выпіць у нас яшчэ што-небудзь засталося?
У сумцы ж пуста, палапалі, палапалі, сумку нават перавярнулі, не паверылі:
– Хто ж папіў нашую гарэлку?
– Дзе падзеліся нашы дзесяць бутэлек?
– Ты можа не купляў столькі?
Асалавелыя, разгарачаныя размовамі і спрэчкамі, потныя, расхрыстаныя... Чым больш наліваўся граф гарэлкай, тым больш расла ў ім унутраная злосць – яму хацелася даказаць сябрам сваю значнасць і перавагу над імі ў гэтым свеце. У яго ўжо наліліся чырванню вочы, перасохла ў горле і адзервянеў язык, раз-пораз паскрыпвалі зубы – адметны знак нарастаючай агрэсіўнасці. Свярбелі ўжо рукі, сціскаліся ў кулакі – нецярпелася паспрабаваць іх моц на чыім-небудзь твары.
Але кожны раз, калі ён ужо, здавалася, пачынаў замахвацца, каб нанесці моцны сакрушальны ўдар у сківіцу, знекуль з-за спіны даносіўся зычны голас ахоўніка Парыконава:
– Шарамецьеў! У карцэр!.. Ну-ууу!..
І ў той жа момант граф ніякавеў, і ў яго міжволі расціскаліся кулакі. Два гады, што адседзеў перад інстытутам, марна не прайшлі – навучылі шмат чаму, дадалі розуму, і, галоўнае, што ўсярэдзіне пасяліўся нейкі маленькі Парыконаў-ахоўнік: як пачынае “цягнуць на подзвігі”, той жа ахоўнік адразу пачынае пагражаць карцэрам... А ў карцэр яму дужа не хочацца, дзесятаму заказаў там знаходзіцца, – ледзьве вытрымліваў тое асяроддзе, быў на мяжы вар’яцтва і смерці... І апускаліся рукі ў графа, пачынаў біць ад страху калатун.
Карцэр быў для самых непаслухмяных і непакорлівых. Адзін з тысячы, а мо і з дзесяці тысячаў вытрымліваў такое пекла, адзін з тысячы паміраў, траціў прытомнасць, але не прасіў літасці. Трымаўся доўга і граф. Сам з сабою пайшоў у заклад на стойкасць і вытрымку. Халодная падлога з цэменту, і тут жа вядро з парашаю. У акенца падаюць кавалак хлеба ці халодны блін з кубкам халоднай вады. На дзень. Праз тыдзень-два ад буйнога характару не заставалася і следу. Вязень карцэра быў ужо не чалавек, а паўжывая істота без думак і ўражанняў, без жаданняў і прэтэнзій...
– Шарамецьеў, у карцэр!..
– Не хачу ў карцэр! – крычаў граф, адмахваўся ад некага рукой, супраціўляўся. – Не хачу-ууу!