Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Вужык. Голуб на плячы. Дак - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Вужык. Голуб на плячы. Дак

Электронная книга - «Вужык. Голуб на плячы. Дак». Краткое содержание книги:

Другі том выдання складаюць аповесці, апавяданні і нарыс пра родны горад Мазыр. Перапляценне розных жанраў – прытчы і казкі, фантасмагорыя і фантазія... Усё пераплецена і ўзаемазвязана, і ўсе творы пранізаны дабрынёй і шчырасцю, клопатам і занепакоенасцю будучым лёсам роднага краю; характары герояў выпісаны праўдзіва і дасканала, яны кранаюць, пакідаюць добрае ўражанне, прымушаюць задумацца над тым, куды мы ідзем, да чаго імкнемся... Аповесці “Вужык”, “Муха”, “Ахутавана”, прытча “ІХ”, казка “Начное падарожжа” – выклікаюць у душы чытача замілаванне і здзіўленне, радасць і трывогу за будучыню, адначасова нараджаючы ў душы гонар і радасць за родны край, родныя мясціны, за тое, што было ў нас гераічнае мінулае, якім мы можам ганарыцца, раўняцца на тых слынных людзей, якія жылі да нас, якія пракладвалі нам шлях у заўтрашні дзень. Кнігу з цікавасцю прачытаюць людзі розных узростаў, але найбольш аўтар хацеў бы, каб яе прачытала моладзь, бо асноўны лейтматыў кнігі – каханне і любоў, дабрыня і шчырасць юначых памкненняў... 
1 ... 227 228 229 230 231 232 233 234 235 ... 379
Перейти на страницу:

А як акрыяў, стаў яшчэ больш невыносны. Прыдзіраўся то да аднаго, то да другога – тое яму не так, гэтае не зусім, – усё яму атручвала жыццё. Ну, проста пеклам стала жыццё. Прыйшоў аднойчы дадому, аж бачыць: няма жончынага чамадана і яе рэчаў – адзення, кніг, абутку...

“Пакінула мяне, урэшце-рэшт, – хмыкнуў задаволена, – што і патрабавалася даказаць, і чаго мне жадалася. Баба з возу – кабыле палёгка. Першым дзелам, першым дзелам самалёты, ну, а бабы, ну, а бабы, на патом...”

Але калі ўключыў тэлевізар, калі ўтаропіўся ў экран, задаволена пацягваючы з пляшкі халоднае піва, адзначыў: чаканай палёгкі не адчуў ад таго, што застаўся адзін. Ні радасці, ні горычы... Ні солана, ні соладка... Кватэра патрэбная падшукалася. На трэцім паверсе старога, але таўстасценнага дома, з вялікім калідорам, с высокай столлю, – хоць у валейбол ці футбол гуляй. Радаваліся, што не блочны, якія пачалі будаваць у горадзе, а з чырвонай цэглы.Калі ж Алачка на першых агледзінах убачыла пакоі, радасна ёкнула сэрца: “Божа, зрабі так, каб мы гэтую кватэры вымянялі сабе... Мне яна вельмі і вельмі спадабалася...”

Алачка не ўмела маліцца, але ў адказныя моманты свайго жыцця звярталася да Бога, прасіла ў яго помачы. Адна сям’я ўсялілася ў іх двухпакаёўку, другая – пажылога веку бабуля, – заняла бацькаву кватэру. За згоду ўсяліцца не ў вельмі добрую кватэру прыйшлося даплочваць немалыя грошы. У графа Шарамецьева з гэтым не было ніякіх праблем...

Бацька Алачкі адразу ж намеціў сабе пакойчык адразу перад уваходам, злева – каб не замінаць дачцы з зяцем, на назаляць ім сваёй прысутнасцю. Ён зрабіў сабе металічную рашотку з сакрэтным замком – каб ніхто без яго не заглядваў у яго апартаменты. Ажурную вязь зрабіў на свой густ – у цэнтры рашоткі нешта накшталт прапеллера самалёта. І крылы – справа і злева.

І ўнука да сябе падпускаў толькі аднаго – Ціму, які рос непаслухмяным і неахайным, ленаваўся да вучобы. Ён мог сарваць урок, накрычаць на настаўніцу. Яму ўсё сыходзіла з рук – калі ж быў які сігнал на паводзіны сына ў школе, Алачка тут жа ляцела да класнай з каньяком альбо французскай парфумай.

У двары дзеці баяліся кулакоў Цімы, бо ў бойцы біўся няшчадна і жорстка, без жалю – мог і забіць, каб не адбіралі ад яго сябры яго ахвяру. На яго нешта находзіла ў той момант, ён нават страчваў рэальнасць, не ведаў, дзе знаходзіцца, што робіць... Адчуваў нейкую жывёльную радасць у крывавай бойцы.

У тым, вядома, была заслуга бацькі. Віктар не раз садзіў яго ў машыну і вазіў за рэчку на прасторны луг, дзе ніколі днём не было людзей. Пераапраналіся ў спартыўнае адзенне, рабілі кароткую прабежку, пасля гэтага фізкультурныя практыкаванні. Пасля ўсяго – бокс і каратэ. Бацька казаў голасам строгага настаўніка:

– Ты, сын, будучы дыпламат. А такія людзі павінны мець не толькі бездакорны розум, а і быць вынослівымі і моцнымі. У жыцці бываюць розныя сітуацыі, калі трэба будзе абараніць сябе. Трэба штодня паводзіць сябе так, каб цябе баяліся не толькі аднагодкі, а і старэйшыя. А раз будуць баяцца, то і будуць паважаць. Заўсёды старайся, калі не мінуць бойкі, біць першы – не давай апамятацца праціўніку, заспей яго знянацку, і перавага будзе на тваім баку, не толькі перавага, а і перамога...

Яны махалі рукамі і выкідвалі ногі, падскоквалі вышэй сябе, качаліся па лузе, зноў уставалі і кідаліся ў бой. Калі жа на сынавай спіне выступала дзесяць патоў, бацька даваў каманду:

– Досыць, будучы дыпламат! На сёння ўсё...

Ціма падаў на траву, скідваў з сябе сінюю мокрую тэніску, аддыхваўся. Ён быў непаваротлівы, са слабой рэакцыяй, і тое бацька добра бачыў. Але ўвагі на тое не звяртаў, лічыў, што галоўнае, каб сын паверыў у свае сілы, а далей усё прыкладзецца.

Прыблізна таму ж самаму вучыў і дзед:

– Ціма, я табе так скажу: калі аднагодкі баяцца тваіх кулакоў, то ты гаспадар свайго двара. Сталін мог пераламаць хрыбет любому, таму яго і паважалі, і баяліся.

– Дзеда, а пра Сталіна пішуць, што ён дэспат.

– Дурні і пішуць, – парыраваў дзед, радуючыся, што ўнук пярэчыць яму не будзе, – а каму тое выгадна, мы добра ведаем. Парадак быў у краіне, па-ра-дак! А цяпер адзін разбой і рэзрух, бардак, адным словам.

Унук памаўчаў трохі, а потым прамовіў:

– Бардак...

– Дзед, а я хачу арэхаў, – стаяў за рашоткаю у калідоры малодшы унук, амаль усхліпваў ад заздрасці, што дзед не частуе яго прысмакамі, як браціка.

– А ты ў свайго бацька папрасі, – хіхікае дзед, гладзячы Ціму па галаве, выказваючы яму сваю любоў і павагу, што слухаецца яго і шануе. – Еж, Цімка, еж, а ён няхай у свайго бацькі грубіяна-калхозніка папросіць...

1 ... 227 228 229 230 231 232 233 234 235 ... 379
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)