Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Вужык. Голуб на плячы. Дак - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Вужык. Голуб на плячы. Дак

Электронная книга - «Вужык. Голуб на плячы. Дак». Краткое содержание книги:

Другі том выдання складаюць аповесці, апавяданні і нарыс пра родны горад Мазыр. Перапляценне розных жанраў – прытчы і казкі, фантасмагорыя і фантазія... Усё пераплецена і ўзаемазвязана, і ўсе творы пранізаны дабрынёй і шчырасцю, клопатам і занепакоенасцю будучым лёсам роднага краю; характары герояў выпісаны праўдзіва і дасканала, яны кранаюць, пакідаюць добрае ўражанне, прымушаюць задумацца над тым, куды мы ідзем, да чаго імкнемся... Аповесці “Вужык”, “Муха”, “Ахутавана”, прытча “ІХ”, казка “Начное падарожжа” – выклікаюць у душы чытача замілаванне і здзіўленне, радасць і трывогу за будучыню, адначасова нараджаючы ў душы гонар і радасць за родны край, родныя мясціны, за тое, што было ў нас гераічнае мінулае, якім мы можам ганарыцца, раўняцца на тых слынных людзей, якія жылі да нас, якія пракладвалі нам шлях у заўтрашні дзень. Кнігу з цікавасцю прачытаюць людзі розных узростаў, але найбольш аўтар хацеў бы, каб яе прачытала моладзь, бо асноўны лейтматыў кнігі – каханне і любоў, дабрыня і шчырасць юначых памкненняў... 
1 ... 225 226 227 228 229 230 231 232 233 ... 379
Перейти на страницу:

“Кругом вінаваты, – з горыччу падумаў Віктар, адчуваючы і ведаючы, што спалены ўсе масты, спадзяванні і думкі пакінулі яго, і цяпер нельга нічога зрабіць, нельга нічога перайначыць, – і віну маю даказала, як следчы, як пракурор... Можна лічыць цяпер, што пастаўлена кропка, кропка вялікая і апошняя. Яе, Эльвіру, цяпер нічым нельга пераканаць, слоў такіх няма, каб кранулі яе сэрца і душу...”

Граф маўчаў. Не апраўдваўся больш, не ўпрошваў адумацца. Расла толькі неймаверная злосць на Алачку. Забіць яе мала... Ён нават і не падазраваў у ёй такія здольнасці. А была ж такой непрыкметнай, слабай, рахманай, не паказваючы да пары да часу свае кіпцюрыкі. А брала ўчэпіста і мёртва. Але не будзе па-ейнаму, не будзе. Ён і інстытут кіне, але не паддасца на яе дамаганні і шантаж. Вось толькі параіцца трэба з дэканам, родным дзядзькам – бацькавым братам, – мо што падкажа, мо чаму навучыць. Алачцы не пакіне ніякага паратунку, ён ёй не даруе абразы да самае смерці. Алачка – гадзюка, што ўпаўзла ў яго сэрца, у яго сям’ю. Што, ёй мала халастых? Бач, прыкінулася цнатлівай авечкай... Чаго яна выбрала менавіта яго? Ды яшчэ ў мужы. Які ў гэтым рэзон і сэнс? Мужык з элементамі, як воз без кола... А, можа, як кажуць, гатовенькі, ва ўпаковачцы... Не, у гэтым нешта ёсць, нейкая загадка-рэбус, які пакуль што разгадаць немагчыма...

...У той жа дзень, як граф размаўляў са сваёй жонкай, зразумеўшы, што сямейны карабель Шарамецьева пайшоў на дно, і яго нічым нельга выцягнуць з той глыбіні, Алачка пераступіла парог дэкана факультэта.

– Добры дзень, Іван Піліпавіч! Ці можна да вас?

Дэкан неахвотна адарваўся ад сваіх папер, паверх акуляраў зірнуў на наведвальніцу.

“Падобны на свайго брата, – падумала студэнтка, – толькі старэй трохі...”

– Заходзьце... Праўда ў мяне часу бракуе – ісці пара на калёквіюм.

Іван Піліпавіч зняў акуляры з мясістага носа, пацёр стомленыя вочы, пільна паглядзеў на наведвальніцу, што села ўжо насупраць – з другога боку стала. Яна нервова ламала пальцы, не ведала, з чаго пачаць размову.

– Ну, што ў вас? Як вашае прозвішча?

– Шаўлова я, Ала Шаўловава. З лячэбнага аддзялення. Тут такая далікатная і інтымная справа... Мяне згвалтаваў студэнт. З нашага ж курса. Заманіў у свой пакой пад выглядам падрыхтоўкі да экзаменаў і згвалтаваў. І цяпер я цяжарная... Не ведаю, што рабіць.

У дэкана напружыўся твар. Да яго прыходзілі такія студэнткі, якіх чамусьці гвалтавалі, заманьваючы ў пакой. І гэтую ж таксама згвалтавалі – па яе ж ініцыятыве. На твары тое напісана. Іван Піліпавіч беспамылкова навучыўся распазнаваць людзей па голасе, па рухах, па вачах – люстэрку душы, – таму мог адрозніць ману ад праўды.

– Цяжкі выпадак, – згадзіўся дэкан, чапляючы зноў акуляры на загарэлы нос. – Вельмі цяжкі, далажу я вам, шаноўная студэнтка Ала. У вашым пакоі?

– Не, – крутанула яна адмоўна галавой, ад чаго пасмачка кос прыкрыла правае вока, і яна даланёй адкінула яе за вуха, – ён прапанаваў, каб я дапамагла яму разабрацца з канспектамі.

– І звязаў вас? Ці апаіў чым, падсыпаўшы сонны парашок? Як?..

– Ды не. Ён даў часопіс... ну, той, што галяком сфатаграфаваны... І каву пілі з каньяком...

– А-а, – дэкан зразумела паківаў галавой. – І хто ж ён, той нягоднік, што каньяком дзяўчат спойвае?

Яна нерашуча апусціла галаву, амаль прашаптала:

– Віктар... Віктар Шарамецьеў.

– Хто?! – дэкан аж прыўзняўся, не паверыў пачутаму. – Віктар? Дык ён жа жанаты? Як вы маглі?

– Я ж тлумачу – заманіў, згвалціў... Я ж не хацела гэтага. Хлопцы вунь набіваюцца, жаніцца хочуць са мной, а ён прыстаў – памажы з канспектамі... Мне ж вучыцца трэба які замуж, а тут...

Яна ўсхліпнула, насоўкай пачала выціраць слёзы, апусціла галаву.Іван Піліпавіч устаў з-за стала, пайшоў да акна. Глядзеў скрозь шыбы на вершаліну таполяў.Алачка ведала цяпер, як далей весці размоу. Яна і не чакала іншай рэакцыі ад роднага дзядзькі Віктара. Яна да драбніц разлічыла ўсё правільна і метадычна. Сцэнарый удаўся на славу. Цяпер далей асечкі ўжо не магло быць ніякай. Яна ўдала масціла сабе дарогу ў будучыню. Да свайго шчасця праз балота жыцця яна ішла напралом, не замачыўшы нават ногі ў балотнай твані...

1 ... 225 226 227 228 229 230 231 232 233 ... 379
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)