Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне

Электронная книга - «Ноч Цмока». Краткое содержание книги:

Раман пачынаецца як класічны дэтэктыў: загадкавая смерць маладой жанчыны, сведкаў няма, слядоў таксама, сродак забойства нявызначаны. Далей высвятляецца, што забітая — лесбіянка, дачка мясцовага ведзьмака, сектантка, што нарадзіла за колькі дзён да смерці. Са звыклых дэтэктыўных рэек дзеянне збочвае ў гушчар містыкі.
Гэта эратычна-містычны дэтэктыў на тле беларускай правінцыі найноўшага часу…
1 ... 19 20 21 22 23 24 25 26 27 ... 90
Перейти на страницу:

Позна ўночы мы пілі гарбату на верандзе. У апошні час мы часта так рабілі, бо калі мне адразу пасля любошчаў, як любому мужчыну, хацелася спаць, дык Надзея ўсчынала гаворку пра абы-што. Перапоўненая пяшчотай, яна магла доўга і замілавана гладзіць мае грудзі, шыю, твар — і гаварыць, гаварыць. А мне былі не вельмі прыемнымі яе пагладжванні, вось мы і вырашылі — будзем адпачываць і супакойвацца на верандзе за гарбатай.

Я расказваў Надзеі пра Насцю Грыцук, пра тое, як яна выношвала і нараджала дзіця відавочна на замову для некага. Зразумела, гэта вельмі непрафесійна з майго боку — адкрываць ход следства старонняму чалавеку, але Надзея. Надзея была мне сваёй. Я не першы раз расказваў ёй пра сваё, прафесійнае, быццам самому сабе, пры гэтым сам сябе слухаў, аналізаваў — і амаль штораз у мяне нараджалася новая думка. Цяпер я разумеў, чаму Тамара-пракурор так часта просіць усіх выказвацца ўголас па праблеме. Агучаная праблема дакладна хавае ў сабе рашэнне.

Любая крымінальная справа — справа чалавечая. Пачні шукаць прычыну — і становіцца страшна ад той бездані, у якую зрынаюцца чалавечыя дуты, гідка ад тых істотаў, у якіх ператвараюцца людзі. Не мог я не падзяліцца з Надзеяй — бо яна ж жанчына! — нядаўняй гісторыяй пра згвалтаванне непаўналетняй. Дзяўчынцы ўсяго трынаццаць, на яе гвалтаўніка заява паступіла ад настаўніцы. Пачалі разбірацца. Дзяўчынка жыве з маці, тая, кажучы мовай пратакола, вядзе амаральны лад жыцця, хоць адбіраць у яе дзіця відавочных прычынаў не было: дом больш-менш дагледжаны, працуе ў мясцовым калгасе. Выпівае? Так, здараецца. Але ж дзіця як быццам і апранутае не горш за іншых, і накормленае. Пакойчык свой мае, умовы адносна добрыя. Не была ж настаўніца ў тым доме начамі са свечкай, не бачыла, як маці займалася сэксам з чарговым сваім госцем за выпіўку, а дачка сачыла за ўсім са свайго пакоя, бо маці не зачыняла дзверы — глядзі за цікавай дарослай гульнёй. Неяк загадала дачцэ падысці ды «памацаць у дзядзі» — і дзядзька дасць грошай.

З таго пачалося. Мацала яна, мацалі яе пажадлівыя дарослыя рукі. Аднойчы той самы дзядзька, які ноччу мяў пад сабой яе маці на старой канапе і мацаў саму яе, завітаў днём, калі дзяўчынка толькі вярнулася са школы, а маці яшчэ не прыйшла з работы. Прынёс і стаў выкладаць на стол пячэнне, цукеркі, два жоўтыя бананы. Яна дазволіла сябе распрануць, каб дзядзька зноў, як мінулай ноччу, гладзіў, сціскаў небалюча яе цела. Потым дзядзька сказаў, што яна зусім дарослая і, калі яна зробіць як яе маці («Ты ж бачыла?»), зусім па-даросламу, ён дасць ёй многа грошай. І папраўдзе даў грошай, але папярэдзіў, каб яна не прызнавалася маці.

Трэба адзначыць, у свае трынаццаць год дзяўчынка выглядала даволі сталай: высокая і не худзенькая, цыцачкі ўжо адскочылі досыць адчувальна, круглявы азадак і плечы. Праз месяц вопытны мужчына зрабіў з падлетка сапраўдную німфетку. Як бясхітрасна і амаль безэмацыйна расказвала на допыце дзяўчына, дзядзька вельмі стараўся, каб ёй спадабалася, і яна сапраўды пачала атрымліваць фізічнае задавальненне ад «таемнай гульні». Прычым пачала нават прагнуць яго. Аднойчы разам з маці, якая была моцна п’янай, прыйшоў незнаёмы мужчына, амаль цвярозы, у чыстым адзенні, акуратны. Маці пацягнула яго да сваёй канапы, пачала бязладна распранацца.

«А дзядзечка такі прыгожы, дужы, мне так шкада яго стала, бо мама такая п’яная, непрыгожая, старая. Я дзядзьку да сябе паклікала, калі мама заснула, я ўжо ўсё умею.»

Тамара хапалася за галаву ў час допыту. І не вытрымала, калі дзяўчынку вывелі, павярнулася да яе маці, застылай на стуле, безуважнай да ўсяго, і голасна вылаялася: «Поскудзь! З якім задавальненнем я б цябе зараз прыдушыла!»

Назначаная экспертыза выявіла ў дзяўчынкі лёгкую ступень дэбільнасці, яе адправілі ў інтэрнат. З гвалтаўніком, які, як выявілася, быў чарговым кліентам дзяўчынкі-прастытуткі, разбіраўся суд. А маці, пазбаўленая бацькоўскіх правоў, вярнулася ў свой дом. І працуе там жа, і жыве гэтаксама. Хіба што вылічваюць з заробку на ўтрыманне дачкі.

— Мне шкада цябе, — прамовіла тады Надзея, калі я замаўчаў.

— Чаму? — здзівіўся я.

— Бо ты бачыш, якімі мы робімся. Ты бачыш той бок жыцця — вычварны бок, — які людзі хаваюць ад чужых вачэй і ад саміх сябе. Мы ж у большасці сваёй адмахваемся ад такіх вось здарэнняў і з’яў. Бо яны — не з намі здараюцца, нас не датычацца. Мы вось на чарговы канцэрт падзівімся, на чарговае свята народнае сходзім. А тая брыда — дык то не пра нас. Цяжка табе.

— Цяжка чаму?

1 ... 19 20 21 22 23 24 25 26 27 ... 90
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)