Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » История » НАЙНОЎШАЯ ГІСТОРЫЯ БЕЛАРУСІ
НАЙНОЎШАЯ ГІСТОРЫЯ БЕЛАРУСІ - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

НАЙНОЎШАЯ ГІСТОРЫЯ БЕЛАРУСІ

Электронная книга - «НАЙНОЎШАЯ ГІСТОРЫЯ БЕЛАРУСІ». Краткое содержание книги:

Аўтар разглядае гісторыю беларускай нацыі ад канца XIX стагоддзя да нашых дзён. Ён сцісла перадае асаблівасці кожнага з этапаў гістарычнага шляху, які прайшлі беларусы за гэты час, шукае адказ на пытанне, чаму лес народа стаўся менавіта такім, а не інакшым.
1 ... 16 17 18 19 20 21 22 23 24 ... 110
Перейти на страницу:

РАЗДЗЕЛ 3

САВЕЦКАЯ БЕЛАРУСЬ

(1921–1939)

Нэп і беларусізацыя краіны

Адзін з пунктаў Рыжскага мірнага дагавора, падпісанага Польшчай і Расіяй 18 сакавіка 1921 г., прадугледжваў прызнанне абодвума бакамі «незалежнасці Беларусі і Украіны». Тэрыторыя «незалежнай Беларусі» абымала 59,6 тыс. квадратных кіламетраў. Састаўлялі яе 6 паветаў Мінскай губерні — Бабруйскі, Мазырскі, Слуцкі, Ігуменскі, Барысаўскі і Мінскі. На гэтым абшары пражывала 1,6 млн. людзей. Абрэзаная з усходу і захаду Беларусь была своеасаблівым дзяржаўным тварэннем. Хаця яна поўнасцю палітычна і гаспадарча апынулася ў залежнасці ад Расіі, аднак фармальна з’яўлялася суб’ектам міжнароднага права.

Назначаны сакратаром Цэнтральнага Камітэта Камуністычнай партыі (бальшавікоў) Беларусі Вільгельм Кнорын імкнуўся быць галавой беларускай савецкай дзяржавы ў значна шырэйшых межах, чым Мінская губерня. У лістападзе 1920 г. прабаваў ён у Маскве дабіцца вяртання тых паветаў Віцебскай, Смаленскай і Гомельскай губерняў, у якіх пражывалі беларусы. Рашучая адмова цэнтральных улад бальшавіцкай партыі весці размовы на гэтую тэму рабіла беспадстаўнымі далейшыя захады расійскіх камуністаў, якія кіравалі БССР, наконт пашырэння межаў гэтай дзяржавы. Дыскусія на гэту тэму стала магчымай на пачатку 1921 г., калі быў падпісаны Хаўрусны рабоча-сялянскі дагавор паміж Расійскай Савецкай Федэратыўнай Сацыялістычнай Рэспублікай (РСФСР) і Беларускай ССР. Абодва бакі

«зыходзячы з права народаў на самавызначэнне, (…) усведамляючы неабходнасць аб’яднаць свае сілы ў мэтах абароны, а таксама ў інтарэсе іх гаспадарчага будаўніцтва, рашылі заключыць саюзны рабоча-сялянскі дагавор».

Пагадненне ўводзіла супольныя для абедзвюх дзяржаў народныя камісарыяты (міністэрствы): ваенных і марскіх спраў, знешняга гандлю, фінансаў, працы, шляхоў зносін, поштаў і тэлеграфа. На практыцы абазначала гэта, што адміністрацыя на тэрыторыі Беларускай ССР апынулася ў залежнасці ад цэнтральных улад у Маскве яшчэ да ўзнікнення Саюза Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік (СССР). Дагавор аб ваенным і гаспадарчым хаўрусе адчыняў, аднак, кіруючым у Мінску камуністам магчымасць патрабаваць пашырыць граніцы рэспублікі на населеныя беларусамі землі, якія знаходзіліся ў межах Расіі. Масква, перасоўваючы расійска-беларускую мяжу на ўсход, не траціла кантролю над усёй тэрыторыяй і магла прытым здабыць давер беларускай інтэлігенцыі і эміграцыйных палітыкаў, якія падвяргалі сумненню як сапраўднасць беларускай дзяржавы, так і верагоднасць савецкай нацыянальнай палітыкі.

У кастрычніку 1922 г. Пленум Цэнтральнага Камітэта Расійскай камуністычнай партыі (бальшавікоў) прыняў рашэнне аб стварэнні СССР. 30 снежня З’езд Саветаў савецкіх рэспублік Беларусі, Украіны, Расіі і Закаўказзя абвясціў адпаведную дэкларацыю — юрыдычны акт, які спрыяў аднаўленню расійскай імперыі з новым ідэалагічным фасадам.

У сакавіку 1923 г. VII З’езд КП(б)Б прыняў пастанову, у якой было сказана, што для адраджэння Беларусі неабходным з’яўляецца ўключэнне ў яе састаў суседніх раёнаў «згодна іх гістарычнай, эканамічнай і нацыянальна-культурнай спецыфіцы». Змест гэтага дакумента раней быў узгоднены з ЦК РКП(б). Адпаведныя пастановы перадалі ў ЦК РКП(б) таксама з’езды Саветаў рабочых, сялянскіх і чырвонаармейскіх дэпутатаў Гомеля і Віцебска. Надаванне верагоднасці інтэрнацыяналістычнаму характару бальшавіцкай улады здзяйснялася, між іншым, шляхам аб’ядноўвання беларускіх зямель, якія знаходзіліся на ўсходнім баку рыжскай мяжы. 7 сакавіка 1924 г. Прэзідыум Усесаюзнага Цэнтральнага Выканаўчага Камітэта выдаў дэкрэт аб перадачы Беларусі 15 паветаў Віцебскай, Смаленскай і Гомельскай губерняў з пераважна беларускім насельніцтвам. У выніку тэрыторыя рэспублікі падвоілася і пасля ўзбуйнення складала 110,5 тыс. квадратных кіламетраў. Лік насельніцтва перавысіў 4 млн.

У снежні 1926 г. да БССР былі далучаны яшчэ Гомельскі і Рэчыцкі паветы, якія да гэтай пары знаходзіліся ў складзе Украінскай ССР. Такім чынам Беларусь павялічылася да 125 тыс. квадратных кіламетраў, а лік насельніцтва ўзрос да 5 млн. Паводле перапісу 1926 г. беларусы складалі 80,6 % ад агульнай колькасці насельніцтва краіны, яўрэі — 8,2 %, расіяне — 7,7 %, палякі — 2,0 %, іншыя нацыянальнасці — 1,5 %.

1 ... 16 17 18 19 20 21 22 23 24 ... 110
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)