Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » История » НАЙНОЎШАЯ ГІСТОРЫЯ БЕЛАРУСІ
НАЙНОЎШАЯ ГІСТОРЫЯ БЕЛАРУСІ - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

НАЙНОЎШАЯ ГІСТОРЫЯ БЕЛАРУСІ

Электронная книга - «НАЙНОЎШАЯ ГІСТОРЫЯ БЕЛАРУСІ». Краткое содержание книги:

Аўтар разглядае гісторыю беларускай нацыі ад канца XIX стагоддзя да нашых дзён. Ён сцісла перадае асаблівасці кожнага з этапаў гістарычнага шляху, які прайшлі беларусы за гэты час, шукае адказ на пытанне, чаму лес народа стаўся менавіта такім, а не інакшым.
1 ... 15 16 17 18 19 20 21 22 23 ... 110
Перейти на страницу:

У канцы 1920 г. у прыфрантавой паласе, па абодвух баках дэмаркацыйнай лініі, дзейнічала больш за дзесяць беларускіх партызанскіх атрадаў, якія выступалі пад супольнай назвай «Зялёны дуб». Са згоды і пры падтрымцы польскай выведкі партызаны ўчынялі напады на кантралявавную савецкім войскам тэрыторыю, а ў выпадку небяспекі адыходзілі ў Польшчу. І хаця лозунгам «Зялёнага дуба» была барацьба за незалежную Беларусь у этнаграфічных граніцах, аднак, здаецца, мела яна ўсяго прапагандысцкае значэнне. Многія беларускія афіцэры, якія ўдзельнічалі ў вайне з бальшавікамі на пачатку 1921 г., перамір’е на польска-савецкай граніцы лічылі часовым становішчам. У гэтым перакананні праўдападобна ўмацоўвалі іх прадстаўнікі польскай выведкі, якія дастаўлялі ім зброю і сродкі на ўтрыманне атрадаў. Пасля падпісання 18 сакавіка 1921 г. Рыжскага мірнага дагавора частка камандзіраў «Зялёнага дуба» прызнала беларускі эміграцыйны ўрад Вацлава Ластоўскага адзіным прадстаўніцтвам беларускага народа. Многія памянялі фронт, спынілі антысавецкую партызанскую дзейнасць, далучыліся да руху, які арганізаваўся ковенскім цэнтрам на тэрыторыі Гродзеншчыны і Віленшчыны.

Летам 1921 г. польскія ўлады, у адпаведнасці з рашэннямі Рыжскага мірнага дагавора, забаранілі беларусам весці якія-небудзь дзеянні супраць СССР з тэрыторыі Польшчы. У рамках ліквідацыі антысавецкіх цэнтраў у межах польскай дзяржавы на Гродзеншчыне забаронена было выдаваць газеты на беларускай мове і закрыты былі беларускія школы.

У кастрычніку 1920 г. польскае войска пад камандаваннем ген. Люцыяна Жалігоўскага заняло Віленшчыну, якая з ліпеня знаходзілася ў межах Літвы. Пераможаныя літоўцы, зацікаўленыя ў аслабленні Польшчы, сталі тады прыхільнікамі беларускага незалежніцкага руху.

На тэрыторыі пракламаванай ген. Л. Жалігоўскім г. зв. Сярэдняй Літвы Вацлаў Іваноўскі і Браніслаў Тарашкевіч атрымалі высокія пасады ў польскай адміністрацыі — Часовай упраўляючай камісіі. Аднак віленскі Беларускі нацыянальны камітэт не аказаў падтрымкі іхнай місіі. Па-за тэрыторыяй Сярэдняй Літвы, усюды там, дзе вярталася польская адміністрацыя, закрываліся беларускія школы. На тэрыторыі Віленшчыны беларускае школьніцтва існавала да той пары, пакуль у складзе Часовай упраўляючай камісіі былі В. Іваноўскі і Б. Тарашкевіч.

13 лістапада 1920 г. урад БНР Вацлава Ластоўскага падпісаў з урадам Літвы пагадненне аб узаемнай падтрымцы дзеля «стрымання польскага імперыялізму». Узамен за фінансавую дапамогу і падтрымку на міжнароднай арэне урад Ластоўскага абавязаўся перадаць у распараджэнне літоўскага галоўнага камандавання ўсе беларускія вайсковыя часці, якія знаходзіліся на тэрыторыі Літвы. Паабяцаў ён таксама паўплываць на беларусаў, каб у выпадку аб’яўлення рэферэндуму ў справе дзяржаўнай прыналежнасці гэтай тэрыторыі галасавалі яны за карыснае для Літвы вырашэнне. Урад В. Ластоўскага атрымаў таксама 40 млн. марак крэдыту ад Нямеччыны на фінансавую падтрымку партызанскіх атрадаў, якія мелі змагацца з Польшчай у выпадку яе вайны з Літвой.

Падчас канчаючых польска-савецкую вайну мірных перагавораў, якія вяліся ў Рызе з восені 1920 г., беларусаў не прадстаўляў ніводзін палітычны цэнтр. Лёс Беларусі вырашаўся без беларусаў. Паводле ўдзельніка перагавораў з польскага боку Уладзіслава Грабскага, савецкі ўрад, узамен за ўступкі на тэрыторыі Украіны, прапанаваў Польшчы большую частку Беларусі разам з усёй Міншчынай. Баючыся залішне вялікай колькасці праваслаўнага насельніцтва ў межах Рэчы Паспалітай, Уладзіслаў Грабскі, прадстаўляючы эндэцкую (нацыянал-дэмакратычную) палітычную думку, фарсіраваў граніцу ўздоўж Дзвіны, ад латышска-савецкай мяжы ў напрамку сярэдняга цячэння Прыпяці. Такі выгляд граніцы з СССР выключаў, нават пры добрай волі польскага боку, ажыццяўленне якіх-небудзь федэратыўных планаў, спрыяў эндэцкай канцэпцыі інкарпарацыйнай палітыкі.

Рыжскі мірны дагавор нанёс вялікі ўдар па беларускіх палітыках Найвышэйшай Рады БНР і Беларускага палітычнага камітэта, якія паслядоўна выказваліся за аб’яднанне беларускіх зямель і стварэнне федэрацыі з Польшчай. Акцыя ген. С. Булак-Балаховіча ў Мазыры і Слуцкае паўстанне не змянілі стаўлення польскага ўрада і парламента да выканання пагадненняў, заключаных з бальшавікамі ў кастрычніку 1920 г. і пацверджаных Рыжскім мірным дагаворам. Гэты дагавор, які падзяліў Беларусь, ніколі не быў адобраны ніводным важнейшым беларускім цэнтрам у Польшчы, ствараў сітуацыю супярэчнасці польска-беларускіх інтарэсаў і вялікія магчымасці ўздзеяння на гэтыя суадносіны з боку Масквы.

1 ... 15 16 17 18 19 20 21 22 23 ... 110
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)