Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » История » НАЙНОЎШАЯ ГІСТОРЫЯ БЕЛАРУСІ
НАЙНОЎШАЯ ГІСТОРЫЯ БЕЛАРУСІ - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

НАЙНОЎШАЯ ГІСТОРЫЯ БЕЛАРУСІ

Электронная книга - «НАЙНОЎШАЯ ГІСТОРЫЯ БЕЛАРУСІ». Краткое содержание книги:

Аўтар разглядае гісторыю беларускай нацыі ад канца XIX стагоддзя да нашых дзён. Ён сцісла перадае асаблівасці кожнага з этапаў гістарычнага шляху, які прайшлі беларусы за гэты час, шукае адказ на пытанне, чаму лес народа стаўся менавіта такім, а не інакшым.
1 ... 17 18 19 20 21 22 23 24 25 ... 110
Перейти на страницу:

Хаўрусны дагавор ад 30 снежня 1922 г. уводзіў супольнае грамадзянства для жыхароў усіх рэспублік. 31 студзеня 1924 г. З’езд Саветаў СССР устанавіў канстытуцыю, якая сталася асноўным законам на гэтай тэрыторыі. З гэтай пары юрыдычныя акты паасобных рэспублік не маглі стаяць у супярэчнасці з канстытуцыяй СССР.

Канстытуцыя БССР была ўхваленая з некаторым спазненнем у параўнанні з астатнімі саюзнымі рэспублікамі, бо толькі ў 1927 г. Беларускія камуністы, падбадзёраныя адносна ліберальнай нацыянальнай палітыкай цэнтральных улад, хацелі пазбегнуць запісу аб дыктатуры пралетарыяту, прызнаючы такую фармулёўку нелагічнай у рэспубліцы, дзе звыш 80 % насельніцтва складалі сяляне. Неўзабаве іх сталі дакараць за гэты грэх у ходзе расправы над гэтак званай нацдэмаўшчынай.

Канстытуцыя БССР фармальна перадавала ўладу саветам рабочых, сялянскіх і чырвонаармейскіх дэпутатаў. Права выбіраць у саветы — дзейнае і пасіўнае — мелі рабочыя, сяляне і салдаты. Гэтых правоў былі пазбаўлены духоўныя, прыватныя гандляры, прадпрымальнікі, якія наймалі рабочую сілу, колішнія чыноўнікі і паліцыянты, асобы, якія прымалі ўдзел у палітычнай дзейнасці ў 1917–1921 гадах на баку праціўнікаў бальшавіцкага рэжыму.

У пачатку 20-х гадоў у Беларусі ўвесь час дзейнічала некалькі партый сацыялістычнага напрамку, якія звычайна адабралі бальшавіцкі парадак. Самай уплывовай і мнагалікай — звыш 20 тыс. чальцоў — была Беларуская партыя сацыялістаў-рэвалюцыянераў. Варта прыгадаць, што Камуністычная партыя (бальшавікоў) Беларусі напрыканцы 1921 г. налічвала ўсяго 1,5 тыс. чальцоў, а чатыры гады пазней — 6,6 тыс. БПСР мела свае структуры перш за ўсё ў сялянскім асяроддзі, дзе ўплывы камуністаў былі нязначныя. Да таго лідэры гэтай партыі ўдзельнічалі ў эміграцыйным урадзе ў Коўне, арганізавалі партызанскі рух на тэрыторыі ІІ Рэчы Паспалітай. Другой партыяй, якая карысталася сапраўднай грамадскай падтрымкай, быў Усеагульны яўрэйскі рабочы хаўрус (Бунд). Па ліку чальцоў Бунд перавышаў нават БПСР. Юрыдычны парадак СССР не прадугледжваў існавання — па-за бальшавіцкай партыяй — ніякіх іншых палітычных арганізацый, нягледзячы на іх характар, ідэалогію і грамадскую падтрымку. Найхутчэй распушчаны быў Бунд. 25 сакавіка 1921 г. нечарговы з’езд гэтай партыі вырашыў аб самароспуску. Згодна з заклікам улад Бунду частка яўрэйскіх сацыялістаў папоўніла шэрагі КП(б)Б.

У выніку рашэнняў Цэнтральнага Бюро ЦК КП(б)Б на пачатку 1921 г. былі праведзены масавыя арышты дзеячаў БПСР. У турмах апынулася 860 самых актыўных чальцоў партыі. У такі менавіта спосаб бальшавікі вызваліліся ад апошняй добра арганізаванай палітычнай канкурэнцыі ў Беларусі. Аднак фармальна БПСР падвяргнулася «самароспуску» ў ходзе легальнага з’езда партыі ў Мінску 8 чэрвеня 1924 г. Апошні з’езд беларускіх эсэраў прызнаў, што існаванне іхняй партыі расколвае супольны фронт працоўных мас, тармозіць развіццё сацыяльнай рэвалюцыі, перашкаджае ўмацаванню савецкага ладу і спрыяе контррэвалюцыі. З’езд выявіў волю, ад імя ўсіх чальцоў партыі, уступіць у рады бальшавіцкай арганізацыі і далей супольна весці барацьбу з капіталізмам за сацыяльныя і нацыянальныя правы люду Беларусі. Змест пастаноў апошняга з’езда БПСР з’яўляецца доказам таго, што былі яны напісаны калі не Цэнтральным Бюро ЦК КП(б)Б, дык пад кантролем гэтай установы.

У ліпені 1923 г. была аб’яўлена амністыя для дзеячаў і чальцоў небальшавіцкіх арганізацый, якія дзейнічалі ў Беларусі ў 1918–1921 гадах. Гэта дазволіла зарэгістраваць усіх магчымых праціўнікаў савецкай улады, каб некалькі гадоў пазней падвяргнуць іх фізічнай ліквідацыі. Паколькі аднак у 1923 і наступных гадах ніхто не быў арыштаваны, нават за ўдзел у антысавецкіх узброеных фарміраваннях, расло перакананне аб паступовай дэмакратызацыі камуністычнай сістэмы.

Пасля шасці гадоў нямецка-расійскай і польска-расійскай войнаў, у выніку шматлікіх акупацый гаспадарка Беларусі ляжала ў руінах. Многія прадрыемствы разам з працоўнымі калектывамі ў 1915 г. былі вывезены ў глыб Расіі. Рэквізіцыі коней, быдла, свіней і збожжа, якія праводзіліся ўсімі змагаючыміся арміямі, даводзілі да ўзнікнення ачагаў голаду ў некалькіх раёнах Беларусі. Несумненна, ратункам для сельскай гаспадаркі, якая дамінавала ў гэтай краіне, быў адыход бальшавікоў ад ваеннага камунізму і абвяшчэнне Леніным у сакавіку 1923 г. новай эканамічнай палітыкі (НЭП). У прамысловасці лібералізацыя метадаў гаспадарання выклікала толькі хаос. Некампетэнтнасць новых улад у галіне гаспадаркі стала прычынай таго, што частка заводаў вырабляла акурат непатрэбныя рынку артыкулы або бяздзейнічала ў чаканні сыравіны і паліва. Увядзенне прынцыпу калектыўнага кіравання, якое мела прадухіліць карупцыю і раскраданне маёмасці, давяло да паўсюднай безадказнасці кадраў, якія ўпраўлялі казённай уласнасцю. Каб прадухіліць далейшую дэзарганізацыю прамысловага сектара, былі спробы прышчапіць сацыялістычнай форме ўласнасці элементы капіталістычных прынцыпаў гаспадарання. Паасобныя прадпрыемствы атрымалі аўтаномію ў справах кіравання, падборкі віду вытворчасці і збыту. Нерэнтабельныя малыя дзяржаўныя прадпрыемствы закрываліся або здаваліся ў арэнду прыватным асобам.

1 ... 17 18 19 20 21 22 23 24 25 ... 110
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)