Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Современная русская и зарубежная проза » Практычны дапаможнік па руйнаваньні гарадоў
Практычны дапаможнік па руйнаваньні гарадоў - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Практычны дапаможнік па руйнаваньні гарадоў

Электронная книга - «Практычны дапаможнік па руйнаваньні гарадоў». Краткое содержание книги:

Бегаў, зварыў мярзотную каву, кашляў, глытаў макроту, паліў без супынку. Потым пачаліся мэтамарфозы: шафа стала дзьвярмі, у якіх намалявалася бабулька з зашмальцаваным рушніком і прадрапала: „Калі ноччу захочаце ў туалет, дзевушка, рабіце проста ў вядро, я на раніцу вынесу”. Метамарфозы працягваліся. „Ня трэба, траляля Пятровіч”. Кветкавы гаршчок стаў попелкаю, тэлевізар — сталом, цьмяная лямпачка ўверсе — загадкавым сталактытам, ён — заснулым на маіх каленях алкаголікам. Іспанскі мастак і канкістадор Хасэ Мануэль Дасьвіданья маркотна глядзеў на мяне са сьцяны.
1 ... 16 17 18 19 20 21 22 23 24 ... 40
Перейти на страницу:

— Галаву падымаць неабавязкова, — з асалодаю ад уласнай непазнавальнасьці сказаў голас. — Нуну, не хвалюйцеся. Я ўсяго толькі пасол, мірны амбасадар. Хачу ўсталяваць сувязі... Гандаль, культурны абмен. А Сястра чакае... а, пане Дыктатару?

Дыктатар раптоўна ўзьняў галаву і абвёў усіх новым уважлівым поглядам, але крыніцу голасу так і ня вызначыў.

— Гаварыце са мною, пане Дыктатару, нас ніхто ня чуе. Гаварыце, я пакуль толькі пасол...

— Ну... і якую ж краіну... ты... прадстаўляеш... чалавек-голас?

— Яна пакуль яшчэ ня створаная, яна пакуль мара, летуценне, форма, якую трэба заліць жыццём. Знайсьці якога-небудзь фундатара, былога паліцая, напрыклад, які пазьбег пакараньня, забойцу, апраўданага за недахопам улікаў, адшукаць гэтыя ўлікі й доказы, ды падымаць эканоміку. Краіна ж пачынаецца з эканомікі... Так? Ці ўсё ж найлепшы варыянт — гэта настаўнік — растліцель малагодак? А, пане Дыктатару, што скажыце?

— Чаго ж... табе... трэба... пасол?

— Не здагадвайцеся? Я ж пасол. Хачу адкрыць амбасаду на тваёй тэрыторыі.

Дыктатар паглядзеў на малюнак якраз побач зь ім, мэталічную плястынку пад шклом вакна. Вялікі бязвокі белы чалавек сядзеў і трымаў на каленях гэткага ж малога. Герб іхнай зь Сястрой дзяржавы. Ён паспрабаваў падняцца, каб пакінуць гэтага дрыжачага жалезнага монстра з усім зьмесьцівам ягонага жывата. Ніколі яшчэ ворагі не размаўлялі зь ім так — адкрыта, нахабна, не хаваючы сваіх мэтаў. Але невядомая сіла ўтрымала яго на мейсцы. Нават калі б і атрымалася падняцца, праціснуцца да выйсьця было немагчыма — здавалася, пасажыры наўмысна ссоўваюць плечы, ствараюць сьцяну.. не, не сьцяну — прэс, які расплюшчыць аб шкло пры малейшым руху.

Паўтарэнне Аднаго Руху Дзеяньні Памкненьні Варыянты Аднаго Руху

11

Сшытак Для Работ Па Беларускай Мове

Вучня А клясы Школы Інтэрната Нумар тры

Сорак Другога Красавіка Сачыненне

Кім Я Хачу Стаць Пасьля Школы

Адпомсціць Краіне За Родавыя Пакуты Маці

Каб Іхняя Краіна Крычала Ад Болю

Стаць Дыктатарам Я Хачу

Каб Мая Краіна Была Гермэтычна Зачыненай

Сястра Я Хачу Каб Твар Твой

Заліў Сернай Кіслатой Чалавек Сякера

Каб Руку Табе Адарвала Выбухам Амніставанага

Газу Нашай Пліты

Каб Цябе Спаралізавала

Няхай Гэта Адбудзецца

Толькі Тады Дакажу Табе Што Ты мне Патрэбная Краіна

Дакажу Што ты Дакажу Сабе Што Шукаў Незадарма

Толькі Тады Ты Паверыш Ў Шчырасць

Дыктатара

Яшчэ Адзін Паэт Навошта Маладыя Людзі

Мусяць Працаваць Мусяць

Карміць Дыктатара І Сястру

Мусяць Быць Рабочымі Калгаснікамі

Паступаць У Пэтэвэ

Мусяць Карміць Падпарадкоўвацца Зашмат

паэтаў Маладыя Мусяць

Даваць Карысць Араць Сеяць Працаваць На

Заводах Аддавацца

Настаўнікам Настаўнікі Плоцяць За Страх

Газавая Пліта трубы Шпіёны Яны Аблыталі

Краіну Я ампутую Сваю

Краіну Перарубіць Артэрыі

12

Дыктатар беспакойна паглядзеў на раскладанку. Раптам Цукровы Чалавек, прысутнасць якога ўнутры ён адчуваў з самага раньня, зрабіў чарговую спробу вылезьці вонкі. Сьцяўшы зубы, Дыктатар глядзеў, як цячэ з роту на шыю салодкая пена. Ён заціснуў рот рукою. Няўжо прастора па-за межамі краіны стала для яго да такой ступені супрацьпаказальнай? Цукровы Чалавек Як Пацук Бяжыць З Тонучага Карабля.

Аглядзеў кватэру — тая быццам ратавалася ад кагосьці, батарэі равелі сірэнамі. Вакно азірнулася на яго й працягнула свой бег. На столі загарэлася жоўтае вока, не міргаючы паназірала за Дыктатарам, потым папаўзло да ягонай рукі.

Проста праехаў трамвай.

Цяжкае дыханьне за вакном пагучнела. Дыктатар зьняў з падлогі дзьве няшчыльна прыгнаныя дошкі.

Пульт кіравання краінаю не працаваў. Нехта разьбіў гліняныя кнопкі, перарэзаў правады з ашмецьця тканіны.

Дара набліжалася да Дыктатара сьпіною — у яе цэліўся тэлекамэрай хлопец у скураной безрукаўцы, рыхтаваўся спусціць курок, чакаў сігналу. Дара гучна загаварыла, адступаючы проста на Дыктатара. У цемры калідора — падалося, у далёкай-далёкай далечыні — заскрыгаталі дзьверы — ягоны няўзброены, падмануты ахоўнік.

— Дара Малярыя адмыслова для Начных Навінаў. Сёньня мы прапануем вам не зусім звычайны сюжэт...

Кватэра напаўнялася людзьмі. У вітальні адбывалася клянаваньне хлопцаў у скураных безрукаўках. Краіна тлела пад іх нагамі. Пражэктары махалі белымі кулакамі, правяралі сцены на моц.

1 ... 16 17 18 19 20 21 22 23 24 ... 40
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)