Вужык. Голуб на плячы. Дак
- Автор: Бароўскі Анатоль
- Год: 2012
- Язык: белорусский
- Год: Палесдрук
- Жанр: Современная русская и зарубежная проза
Электронная книга - «Вужык. Голуб на плячы. Дак». Краткое содержание книги:
– Прывезлі? – стральнула Алачка падслепаватым вокам на каляровы пакет.
Жанчына кіўнула галавой.
– Дзякуй вялікі. Ну што, Віталь Цаплеевіч, на сёння ўсё. Паслязаўтра ў такі ж час. Потым будзем ставіць каронкі. Іх зробіць самы лепшы зубны тэхнік паліклінікі – я дамовілася ўжо з ім.
– Дзякую, Ала Антонаўна!
– І вам дзякую. Усяго добрага.
Калі яны пакінулі кабінет, Алачка адразу ж узяла пакет у рукі: у ім ляжалі чатыры бляшанкі ікры.
“Не падманула, – адзначыла пра сябе, – значыць, не скнара, таму і будуць добрыя зубы і палячу добра...”
Яна пасядзела трохі, перакінулася словам-другім з урачамі суседніх крэслаў. Іх было двое – вечна ўсім незадаволеная, і ў першую чаргу мужам-міліцыянерам Святлана Свянціцкая і пажылая, маўклівая Соф’я Піліпаўна – у акулярах, нізкарослая, хударлявая. Праз нейкі час, трошкі адпачнуўшы, Ала націснула на стале кнопачку выкліку: на табло, што вісела над дзвярыма ў калідоры, загарэлася лямпачка, высвеціла яе прозвішча. Расчыніліся дзверы і на парозе ўзнікла постаць пажылога, з ордэнскімі планкамі на грудзях, ветэрана вайны – з кавенькаю, з сівой галавой. Зайшоў з гордым выглядам, трымаўся з годнасцю і ўнутраным спакоем.
– Добры дзень, доктар! Мне прызначылі на чатырнаццаць, а цяпер амаль шаснаццаць. Чаму так атрымліваецца?
– У хворага быў запушчаны зуб – прыйшлося павалаводзіцца. Не магла ж я выгнаць яго з крэсла, як вы думаеце? І з вамі невядома колькі я працаваць буду. Я ж павінна абслужыць хворага, зрабіць усё, як след. Ці не так?
– Вы чакалі, калі з прэзентам вернецца жонка хворага?
Ала трымалася ўпэўнена, не спалохалася, не прасіла прабачэння.
– Чамусьці ўсім здаецца, што нам нясуць днём і ноччу прэзенты. Праходзьце, сядайце ў крэсла.
Ветэран павольна абыходзіў крэсла, а Ала зларадна падумала пра сябе: “З цябе нічога не сарвеш, гэта зразумела, але ж і атрымаеш такія зубы, што праз месяц зноў прыбяжыш, а потым зноў... Абрыдне табе бегаць і сядзець у чаканні, тады і зразумееш, што трэба для таго, каб не пакутаваць у чэргах і як займець добрыя і трывалыя зубы...”
У кабінет завітаў у белым халаце мужчына. Нахіліўся да Алы Антонаўны, шапнуў напаўголаса:
– Дзе адпачываць думаеш, жана?
Яна дзёрнула плечуком, вусны чырвоныя перакрывіла:
– Не ведаю яшчэ. Мо якую пуцёўку куплю на дзён дзесяць.
– А дзеці?
– Адзін у лагеры, другі – на месяц у Польшчу.
– Добра. З’ездзі. А потым у жніўні паедзем удвох да Чорнага мора. Добра?
Яна згодна кіўнула галавой, заўсміхалася:
– Добра, Віцік. Хачу вельмі да мора.
– Будзе табе мора.
Яна правяла позіркам свайго разведзенага мужа, нахілілася над былым палкоўнікам:
– Ну, што ў вас, шаноўны, дзе баліць?
5.
Віцік з Алачкаю ў разводзе.
Гады ўжо са два. Для Алачкі той развод быў вялікай душэўнай траўмай. Колькі слёз праліла, колькі разоў сэрца ірвалася на дробныя шматкі. А колькі праклёнаў ляцела ў яго адрас: “Каб ты... Нягоднік! Блядун! Калхознік! Імпатэнт!..”
Кожны выхадны Віктар Шарамецьеў з сябрамі адпраўляўся на паляванне. Калі б ён ні вяртаўся – глыбокай ноччу ці пад раніцу, яна яго адразу выпраўляла ў ванную. Здольны ён быў стаяць на нагах ці не, усё роўна яна прапускала яго праз “санпрапускнік”. Тым часам, пакуль ён плёхаўся ў гарачай з пенай вадзе, яна праводзіла крымінальную экспертызу: да міліметра вывучала яго джынсы. Асабліва шырынку. Шукала на іх сляды спермы. Яна нават прынюхвала да джынсаў, як натрэніраваны да следу ганчак...
Аднаго разу захапілася і не разлічыла – граф заспеў яе за тым заняткам. Стаяў у паласатым халаце, распараны, стомлены, не разумеў, чаго яна чаруе над яго старымі і выцертымі джынсамі – дзіркі зашывае?
– Што ты шукаеш, золатца, у маіх штанах, што ты там хочаш знайсці, зорка мая ненаглядная? – спытаў насмешліва, нават і не падазраючы пра агіднасць яе дазнання.
Яна ўздрыгнула ад спуду, выпусціла з рук штаніну.
– Гляджу, ці не садзіў ты блядзей сабе на калені.
– І праз штаны тое відаць?
– Відаць. Часта бачу... А што? Апошнім разам – тыдзень назад.
– То ж ты мяне марожаным і абліла, дарагая жоначка, і сама таго не заўважыла.
– Дык ты што хочаш сказаць, што я сляпая? Сляпая, так?
Алачка заводзілася. Алачка чакала сваркі і чакала, калі ж муж падштурхне сітуацыю да гэтага. Халодная вада пакрысе пачала закіпаць у душы, вось-вось выскачаць на паверхню кіпні-бурбалкі... Віця маўчаў. І тады яна бразнула талерку вобзем.
– Сляпая? Так?
– Супакойся, жонка. Мне абрыдлі твае канцэрты.