Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Современная русская и зарубежная проза » Воляй абраны. Дамова на спакусу
Воляй абраны. Дамова на спакусу - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Воляй абраны. Дамова на спакусу

Электронная книга - «Воляй абраны. Дамова на спакусу». Краткое содержание книги:

У першую кнігу аўтар уключыў два раманы – “Воляй абраны” і “Дамова на спакусу”. Першы раман – пра падзеі 1863-га года, пра вызвольнае паўстанне супраць расійскага царызму, якое ўзначаліў Кастусь Каліноўскі. Пра каханне кіраўніка паўстання і яго нарачонай – Марыі Ямант. Аўтар паспрабаваў з вышыні сённяшняга часу паглядзець на супярэчлівую і выбітную асобу Вікенція Канстанціна Каліноўскага, спроба разабрацца ў тым, чаму паўстанню з самага пачатку была наканаваная параза... І чаму духоўны подзвіг дыктатара Каліноўскага застанецца ў памяці нашчадкаў на вякі. “Дамова на спакусу” – раман-фантасмагорыя. Пра тое, што побач з намі штодзённа крочыць спакуса, патойбаковыя сілы падсцерагаюць нас, калі мы “паслізнемся”, калі захочам атрымаць прывідную асалоду жыцця, спакусіцца на багацце. Пра тое, што для чалавека азначае Біблія і вера ў Бога. Як пазбегнуць спакусы, як разабрацца ў тым, якой дарогай мы павінны крочыць у заўтра і ад каго чакаць дапамогу, калі нас нечакана засмокча багна хлусні і падману, – аўтар паспрабаваў адказаць на гэтыя і іншыя пытанні. Кніга разлічана для чытачоў рознага ўзросту.
1 ... 222 223 224 225 226 227 228 229 230 ... 332
Перейти на страницу:

Ірад перабраў усе спосабы лячэння, але ніводнае не прынесла яму палёгкі. Лячылі яго многія лекары, але найбольш ён давяраў Ляфарасу, – спакойнаму і разважліваму чалавеку, з ціхім і пакорным голасам, таленавітаму ў сваёй справе...

А потым, зняверыўшыся нават і ў ім, адрынуў ад сябе. Пабіў яго:

– Ты – шарлатан! Вы ўсе згаварыліся супраць мяне, смерці маёй жадаеце... Ты хутчэй мяне ўмярцвіш, чым вернеш былое здароўе!

Лекар не выказаў крыўды. Пакорліва сагнуўся і выйшаў з царскіх пакояў, – толькі па сцяне сунулася да выхаду чорная цень ад агню факелаў.

– Прэч з маіх вачэй! – крычаў наўздагон разгневаны і аслабелы цар. – Каб болей і не прыходзіў да мяне! Бачыць цябе не хачу!

А прыдворным лёкаям загадаў, каб збіралі яго ў дарогу.

Насуперак забароне Ляфараса Ірад рашыў паспытаць і яшчэ адзін сродак лячэння. Спадзяваўся, што тое яму паможа. Тады і пераканаецца, што Ляфарас хацеў надурыць яго, не дапусціць да папраўкі...

Слугі данеслі яго да карабля. Перасадзілі ў, плецены з папіруса, перасоўны царскі трон, занеслі на палубу.

Пераплылі цераз Ярдан. Сонца хавалася за воблакі, ужо не так прыпякала. Настрой у цара, на дзіва, стаўся бадзёры.

Ірада прыцягвала цёплая вада ў Калірое, дзе знаходзілася лекавая крыніца з гарачымі сернымі водамі. Чуў цар, што тая вада вылечвала многіх ад хвароб цела. Тую ж ваду напачатку хваробы параіў Ляфарас, убачыўшы першыя прыкметы гніення царовага цела. Тады цар адмовіўся ад лячэння, заявіў, што ён не хворы, што пражыве яшчэ больш за стагоддзе. А цяпер адумаўся.

Ірад плыў тым шляхам, які і ўказваў некалі асабісты лекар.

Цёплыя воды з Калірое цяклі ў Асфальтавае возера, лічыліся прэснымі. Яе можна было піць, ужываць у ежу.

Пра іх цудадзейнасць ведалі многія. Хадзілі чуткі, – быццам здаралася такое – заходзіць у крыніцы чалавек пажылога ўзросту, а выходзіць з яе юнаком. Альбо чалавек пракажоны амые сваё цела ў той вадзе – і ачышчаецца адразу ад струп’яў і ранаў.

Не ўсе маглі карыстацца той вадой. Бо яна належала багатым, вельмі багатым асобам, і – царам.

Ужо не Ляфарас, а іншыя дактары і лекары разагравалі яго цела, апусціўшы ў вялікую балею, напоўненай да верху аліўкавым алеем.

Перад гэтым Ірада абмазалі мазямі і настоямі, ад чаго ў яго падняўся настрой, не так кружылася галава, і не падступалі да горла ваніты... Ды і дыханне наладзілася. Адно хіба, што зрэдку паколвала ў скроні. Але тое не ішло ні ў якое параўнанне з тым болем, які адчуваў пастаянна...

Падалося, што яго вярнулі да жыцця. І ён ужо ў думках здзекваўся з Ляфараса: “Ты падманваў мяне, Ляфарас, прыкідваўся толькі вопытным і таленавітым лекарам, а тут мяне адразу паднялі на ногі... Я выкрыў цябе, у мяне адкрыліся вочы на твой падман... Я буду жыць, буду! І ніхто не адбярэ ад мяне царскую карону!..”

Ірад ужо думаў, што яму ўдалося выбавіцца ад незразумелай хваробы.

– За тое, што вы вярнулі мне здароўе, я вас шчодра ўзнагароджу – кожны атрымае ад мяне каштоўныя камяні. Яшчэ ў дадатак я загадаю...

Не дагаварыў – страціў прытомнасць. Вочы падкаціліся пад лоб, цяжка пачаў дыхаць, падкаціўся калатун.

Ён абвяў на руках слуг і лекараў...

– Ратуйце цара! Ратуйце нашага салодкалюбівага цара! – закрычалі служкі.

Але да каго быў звернуты гэты крык, ніхто не ведаў, бо тыя, хто меў абавязкі ратаваць Ірада, знаходзіліся побач.

– Ратуйце цара-ааа! – панеслася рэха над вадой, паскакала спаміж аліўкавых дрэваў і лаўраў, смакоўніц і яблыняў, заблыталася ў вершалінах – і зглухла.

Крык і прымусіў яго ачомацца. Ён няўцямна глядзеў на тых, хто акружаў яго, доўгі час нічога не разумеў.

Яго хутка выцягнулі з ванны, паклалі на мяккі ложак. Падклалі пад галаву падушку. Пачалі зноў умашчваць мазямі і жывіцельнымі сокамі...

Не працівіўся, нічога не гаварыў, толькі мружыў вочы, аддаўшыся ўладзе і рукам лекараў. І на яго твары адлюстроўвалася пакутлівая ўсмешка згоды і змірэння...

Яго перанеслі пад гранатавае дрэва, дзе дыхала прахалода, павяваў ветрык. Ірад са здзіўленнем паглядаў на пальмы, што раслі побач, смакоўніцы, – быццам бачыў упершыню. Успамінаў, як яго, малога, маці вадзіла за руку па пшанічным і ячменным полі, паказвала чавільні вінаграду і алею... І тады ж упершыню ён убачыў авечак і валоў, коней і коннікаў з дзідамі. Як даўно тое было! І як хацелася яму вярнуцца ў той час.

Цар заплюшчыў вочы. Расхацелася ўспамінаць і дзяцінства, і маці. Зразумеў, што і лекавая вада, як жадалася, не палепшыла яго стан…

– Мо яшчэ паспрабуем, наш непараўнальны цар, легчы ў ванну? – асцярожна спыталі ў яго лекары, схіліліся ў паклоне, гледзячы ў зямлю.

1 ... 222 223 224 225 226 227 228 229 230 ... 332
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)