Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Современная русская и зарубежная проза » Воляй абраны. Дамова на спакусу
Воляй абраны. Дамова на спакусу - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Воляй абраны. Дамова на спакусу

Электронная книга - «Воляй абраны. Дамова на спакусу». Краткое содержание книги:

У першую кнігу аўтар уключыў два раманы – “Воляй абраны” і “Дамова на спакусу”. Першы раман – пра падзеі 1863-га года, пра вызвольнае паўстанне супраць расійскага царызму, якое ўзначаліў Кастусь Каліноўскі. Пра каханне кіраўніка паўстання і яго нарачонай – Марыі Ямант. Аўтар паспрабаваў з вышыні сённяшняга часу паглядзець на супярэчлівую і выбітную асобу Вікенція Канстанціна Каліноўскага, спроба разабрацца ў тым, чаму паўстанню з самага пачатку была наканаваная параза... І чаму духоўны подзвіг дыктатара Каліноўскага застанецца ў памяці нашчадкаў на вякі. “Дамова на спакусу” – раман-фантасмагорыя. Пра тое, што побач з намі штодзённа крочыць спакуса, патойбаковыя сілы падсцерагаюць нас, калі мы “паслізнемся”, калі захочам атрымаць прывідную асалоду жыцця, спакусіцца на багацце. Пра тое, што для чалавека азначае Біблія і вера ў Бога. Як пазбегнуць спакусы, як разабрацца ў тым, якой дарогай мы павінны крочыць у заўтра і ад каго чакаць дапамогу, калі нас нечакана засмокча багна хлусні і падману, – аўтар паспрабаваў адказаць на гэтыя і іншыя пытанні. Кніга разлічана для чытачоў рознага ўзросту.
1 ... 218 219 220 221 222 223 224 225 226 ... 332
Перейти на страницу:

... спаў я, здаецца, доўга...

Ніхто мяне не будзіў, сам прачнуўся. Прыемна падумаў, што мне не трэба некуды спяшацца, пра нешта клапаціцца...

Калі ж прыйшоў у залу, дзе звычайна харчаваўся, то афіцыянтка Яніна ўжо несла паднос з ядой. Бульба з грыбамі, салата з капусты ды буракоў, хлебны квас у глечыку.

– Як адпачывалася, Антон?

– Добра. Дзе сёння Анатас – штосьці не бачу яго?

– Прасіў перадаць, каб не хваляваўся, а калі ёсць творчы настрой, то можаш папрацаваць у майстэрні над сваімі карцінамі.

– А можа ты са мною пабудзеш? І твой партрэт нама…– забыўся зусім пра перасцярогу – дурное пытанне вырвалася з маіх вуснаў.

– Не-не-не, – спахапілася спалохана афіцыянтка, азірнулася, замітусілася, нават пачырванела, быццам я сказануў нешта непрыстойнае... Пачала збіраць посуд. – Нельга мне туды... Ні ў адныя дзверы нельга. Забаронена.

– Кім забаронена? Анатасам?

Яна не адказала. Але стала зноў спакойнай і задумлівай. Узяла паднос, крутанулася на месцы, – і далей ужо чуўся размераны цокат яе тонкіх абцасікаў... Нават не азірнулася, – як усё роўна пакрыўдзілася за мае неасцярожныя словы...

Аднекуль даносілася ледзь чутная музыка. Сумавала па нечым скрыпка, скардзілася на свой, а мо і не свой, лёс, не згаджаліся з ёю гуслі і цымбалы... І яшчэ гукі невядомага мне музычнага інструмента ўпляталіся ў агульную мелодыю – аздоблівалі яе, узмацнялі подыхам пяшчоты і замілавання...

Не падзякаваў чамусьці афіцыянтцы ( а мо і не афіцыянтцы, мо якая іншая ў яе тут пасада?) за сняданак. Выходзіць, прагнаў яе. Прагнаў сваім дурным пытаннем.

Захацелася падняцца паверхам вышэй.

Расчыніў патрэбныя дзверы. Яны не рыпнулі нават – быццам зробленыя з паветра.

Падышоў да шырокага, зашторанага, акна, рассунуў шаўковыя, з узорамі, занавескі. За імі суцэльны туман – як плылі па дне малочнага акіяна. Не бачна ні паверхні вады, ні неба з воблакамі...

Але любавацца заваконнем не выпадала – хацелася працы.

Пах фарбаў абудзіў мяне, – як усё роўна чырвоная тканіна для быка. Толькі не зразумець – ці то я тарэадор, ці той жа, паранены некалі, бык...

Перад уваходам у майстэрню мой зрок прыцягнулі гатовыя палотны, прымацаваныя на стойках. Белыя, быццам пакрыты першым снегам. Падышоў да аднаго – з мяне ростам.

Узяў пэндзаль. Рукі свярбелі, напручваўся ўнутраны зрок. Імгова выхопліваў з памяці пейзажы і відарысы; у думках пераносіўся на ўзбярэжжа Прыпяці і Сожа, у ціхія затокі, дзе гаспадарыла гаючая цішыня...

Пэндзаль змяшаў, выціснутыя на палітру, фарбы. Некалькі колераў – зялёны, жоўты, сіні, карычневы... Астатнія – тысячы адценняў – мроіліся ў галаве... Захацелася дамаляваць той пейзаж, што пачаў у майстэрні. Той жа храм, але з другога, адваротнага, боку.

Запрацавала ліхаманкава рука. Неба, воблакі, у цвіценні грэчка – і па ёй дарога... Дзівіўся сам – толькі пэндзаль дакранаўся да паверхні тканіны, як адразу, вымалёўвалася да драбніц кожная дэталь, клаўся, здавалася б, на першы погляд, нязначны штрышок...

Працаваў апантана і ўзнёсла, забыўшыся пра ўсё на свеце...

Зрабіў задуманае гадзіны за дзве. Ну, мо за тры, не болей. Час не мог вызначыць, бо гадзіннік, як і да гэтага, хлусіў...

Адышоўшы на колькі крокаў, зірнуў на сваё тварэнне іншым ужо, прыдзірлівым і патрабавальным, позіркам.

“А што, здаецца, нічога, ніштавата... Даўно так не працаваў, з такім імпэтам і задавальненнем, вельмі даўно...”

Прасілася хіба толькі маленькая, амаль нязначная, кропачка, якая і павінна змацаваць усю задуму, агульны настрой: блік ад сонца на купале царквы. Хапіла толькі аднаго дакранання тонкага пэндзля. Увачавідкі купал засвяціўся, – і ў той жа момант зайграла вясёлкай сонца, – і ўжо бляск яго, здавалася, сляпіў вочы.

Толькі пасля гэтага падаўся ў “сваю” майстэрню. Пераступіў парог – і адразу апынуўся ў знаёмым асяродку.

Але перш, чым падысці да мальберта, накіраваўся да акна. Думаў, мо ўбачу знаёмы пейзаж, сагрэю душу панарамай Навабеліцы. Хаця ж і не магу назваць яе роднай, блізкай майму сэрцу, але ўсё ж...

Роднай для мяне толькі мая вёска Крушнікі, а не гомельская Навабеліца. Горад, як мачаха, якая дала прытулак, ды не атуліла сваёй цеплынёй...

Мне чамусьці няма прыстанішча анідзе. Ад вёскі адарваўся, да горада не прыклеіўся. Вёска ў разуменні таго існуючага ладу, пры якім я нарадзіўся і існаваў, з’яўлялася асяродкам савецкага прыгоннага права, дзе людзей лічылі няйначай як за быдла – без правоў, без радасцяў, без будучыні... І вырвацца з той багны цяжка, амаль немагчыма. Бо вяскоўцам нават і пашпарты не выдавалі, як і не выдавалі яго той жа свінні ці карове...

1 ... 218 219 220 221 222 223 224 225 226 ... 332
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)