Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Современная русская и зарубежная проза » Воляй абраны. Дамова на спакусу
Воляй абраны. Дамова на спакусу - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Воляй абраны. Дамова на спакусу

Электронная книга - «Воляй абраны. Дамова на спакусу». Краткое содержание книги:

У першую кнігу аўтар уключыў два раманы – “Воляй абраны” і “Дамова на спакусу”. Першы раман – пра падзеі 1863-га года, пра вызвольнае паўстанне супраць расійскага царызму, якое ўзначаліў Кастусь Каліноўскі. Пра каханне кіраўніка паўстання і яго нарачонай – Марыі Ямант. Аўтар паспрабаваў з вышыні сённяшняга часу паглядзець на супярэчлівую і выбітную асобу Вікенція Канстанціна Каліноўскага, спроба разабрацца ў тым, чаму паўстанню з самага пачатку была наканаваная параза... І чаму духоўны подзвіг дыктатара Каліноўскага застанецца ў памяці нашчадкаў на вякі. “Дамова на спакусу” – раман-фантасмагорыя. Пра тое, што побач з намі штодзённа крочыць спакуса, патойбаковыя сілы падсцерагаюць нас, калі мы “паслізнемся”, калі захочам атрымаць прывідную асалоду жыцця, спакусіцца на багацце. Пра тое, што для чалавека азначае Біблія і вера ў Бога. Як пазбегнуць спакусы, як разабрацца ў тым, якой дарогай мы павінны крочыць у заўтра і ад каго чакаць дапамогу, калі нас нечакана засмокча багна хлусні і падману, – аўтар паспрабаваў адказаць на гэтыя і іншыя пытанні. Кніга разлічана для чытачоў рознага ўзросту.
1 ... 221 222 223 224 225 226 227 228 229 ... 332
Перейти на страницу:

То пазней ужо усіх іх спасцігла кара Божая. І тых, хто скідаў святога Якава з Храма, і таго, хто паскорыў смерць брата і слугі Бога... А на той час ніхто не прыдаў значэння ціхаму забойству.

Напісаў першы сказ:

“Ірад паміраў доўга і пакутліва...”

Напісаў і задумаўся. Пачаў успамінаць усё, што я чуў і бачыў тады, калі знаходзіўся там, пра што даведаўся ў палацы цара, калі прысутнічаў пры апошніх хвілінах яго жыцця...

Ірад паміраў доўга і пакутліва...

Ён і сам ведаў, што паміраў, бо адчуваў з кожным днём, як яго пакідалі апошнія сілы. Але з усіх сілаў праганяў ад сябе свой жа прысуд, не пагаджаўся з ім, адпрэчваў ад сябе. Стараўся думаць пра што-небудзь іншае, вясёлае і прыемнае, прыдумваў нейкія забавы, каб забыцца, хоць на час, пра рэальнасць. Але яна настойліва стукалася ў яго свядомасць, прымушала асэнсоўваць заўтрашні дзень са страхам і трывогай...

А то здаралася, што да яго раптоўна падплывала хваля добрага настрою. Гэта калі пераставаў даймаць яго дзікі боль, – знікаў некуды. Тады ён адчуваў нечаканую дужасць у целе, рукі ўчэпіста трымаліся за залачоны набалдашнік царскага трону. Душа ўлагоджвалася, мякчэла, і ў такія хвіліны думалася яму, што ніхто і ніколі не адбярэ ў яго трон, што царствам правіць ён будзе незлічоную колькасць гадоў.

Хацелася зрабіць нешта добрае, каб пра яго памяталі нашчадкі.

А між тым жыццё Ірада нагадвала слабы агеньчык, які ўжо згасаў, якому не ставала сілкавання. Бо ўсё, што магло гарэць, згарэла і выгарэла, і цяпер агеньчык тае нябачнай свечкі мог патухнуць у любы момант – нават ад слабога павеву ветру.

Асабісты доктар Ірада – Ляфарас – пакусваў асмяглыя губы, глядзеў на хворага, не ведаў, як сказаць яму праўду. І хлусіць не хацелася.

– Дык чаго ж ты маўчыш, мой верны і адданы лекар? Адзін ты з усяго царства гаворыш са мной смела і шчыра. Дык што са мною, скажы?

– Не ведаю, мой цар, не знаходжу ў табе смяротнай хваробы... Нязначная ёсць, але не магу вызначыць, ад чаго яна, і якая яна... Можа, Бог прагневаўся на цябе за што, мой цар... Даруй за мае словы!

– Які Бог? – без злосці паглядзеў на лекара Ірад, і яго твар перакрывіў зноўку боль. – Мо яшчэ скажаш, што гэта будучы Хрыстос, пра якога сведчаць кнігі, прагневаўся, які зажадаў стаць царом юдэйскім, га? Дык мо Яго і ў жывых няма, бо я загадаў усіх немаўлят пазбавіць жыцця...

Лекар няўцямна паціснуў плячыма, не перастаючы абмацваць цела правіцеля. Першы раз у жыцці ён не мог паставіць дыягназ, а да гэтага ж безпамылкова вызначаў, дзе ў чалавека стаілася хвароба…

– Ляфарас, я вельмі хачу есці, – жалобна прызнаваўся Ірад, амаль што плакаў. Вочы слязіліся, як быццам перад самым носам ляжала парэзаная цыбуля... – Хіба ж гэта добра, калі твой цар галодны?..

– Нельга, мой высокародны цар, – круціў адмоўна Ляфарас галавой, – ад гэтага яшчэ большы боль напаткае цябе... Дазволь, высокародны мой цар, агледзець твой мужчынскі гонар... Ты скардзіўся, што не можаш памачыцца...

– Не магу, працінае ўсяго неймаверны боль...

Ірад падняў, набрынялую крывава-гнойнай вадкасцю, кашулю, як спадніцу, чакаў.

Лекар узяў асцярожна за пеніс, слаба паціснуў пальцамі.

Цар ускрыкнуў, замахнуўся на лекара. Але не ўдарыў, апусціў руку, – слабую і бездапаможную, як анучка.

Ляфарасу ніколі за ўсё яго доўгае жыццё не прыходзілася назіраць такое. Царову мужчынскую плоць пранізвалі белыя чарвякі. Накшталт тых, што капошацца ў каровіных кучах-лепяхах. Яны то хаваліся ўсярэдзіне, то зноў выпаўзалі наверх, – як дражніліся... Але і чэрві нейкія незвычайныя – з чырвонымі вострымі галовамі, цвёрдыя, як з дроту зробленыя. Такія маглі пранізаць не толькі цела...

Лекар чуў ад святароў, што Ірада напаткала не хвароба – пакаранне. За тое, што ён зрабіў на Сына Божага, немаўлятка, замах, – калі загадаў пабіць усіх народжаных дзяцей у наваколлі Віфлеема... Каб такім чынам і загубіць Цара Юдэйскага, пра якога паведамілі яму вешчуны-вандроўнікі...

Ляфарас у душы згаджаўся з думкай святароў. І яна пацвердзілася праз шмат гадоў. Бо ён прысутнічаў пазней на тым дзействе на Галгофе, калі ўкрыжоўвалі Іісуса Хрыста. Помніў, якое тады сыходзіла цяпло і бласлаўленне ад Сына Божага, – і паверыў, хаця і са спазненнем, што Ён і сапраўды з’яўляўся Ім, Сынам Божым. Як і многія тады паверылі, бо і неба скаланулася ад чалавечай жорсткасці, і ўвесь юдэйскі народ здрыгануўся ад таго, што ён адрынуў ад сябе Пасланніка Божага, Які ім жа жадаў дабра.

Тое адкрыццё прыйшло пазней, цяпер жа перад Ляфарасам корчыўся ў болях крыважэрны дыктатар...

1 ... 221 222 223 224 225 226 227 228 229 ... 332
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)