Вужык. Голуб на плячы. Дак
- Автор: Бароўскі Анатоль
- Год: 2012
- Язык: белорусский
- Год: Палесдрук
- Жанр: Современная русская и зарубежная проза
Электронная книга - «Вужык. Голуб на плячы. Дак». Краткое содержание книги:
– Дужа падабаецца. Утульненька...
Голас быў той, які і хацелася, які сведчыў пра тое, што госця даўно ведала, што яе чакае ў гэты вечар і ноч.
Рука легла на яе голае плячо. Адчуў, як яна ўздрыгнула, стала часцей дыхаць, а потым як абвяла – рукі не прымала, яго не адпіхвала, слухала і чакала, што будзе далей. Потым яго пальцы расшпілілі верхнія гузічкі яе сукенкі, пасля апусціліся яшчэ ніжэй. Бюстгалтар на спіне пстрыкнуў, расшпіліўся, і ён падняў яго вышэй невялічкіх белых грудзей, асцярожна дакрануўся губамі да ружовага саска, ухапіў на ўвесь рот...
Алачка выгнулася, застагнала, бязвольна апусціла рукі.
“Ты ж даўно гатовая, а я ацягваў час, – слаба дакараў ён ужо самога сябе, даючы волю рукам, распранаючы яе пакрысе з салодкім прадчуваннем блізкасці і авалодвання ёю. – Пераспела нават, зачакалася...”
Яна спала ў яго ложку да раніцы. Дакладней, заснула толькі пад раніцу. Засынаючы, прашаптала мройна на вуха:
– Віцік, а ты са мной жэнішся?
У адказ маўчанне. Толькі ўздыхнуў, усміхаючыся, гледзячы на яе стомленую і ўлагоджаную.
– Жэнішся? Скажы, Віцік. Я цябе даўно люблю, даўно кахаю. З першага, лічы, курса, як убачыла, так і рашыла, што ты мой будзеш, толькі мой...
“Бач, як вылічыла... Як бухгалтар...”
– А як жа жонка, Алачка? У мяне ж дачка расце.
– Ну і што? І ў нас будзе. І не адна дачка, а яшчэ і сыны. Ад гэтай ночы нешта будзе. У мяне акурат залатая сярэдзінка – так што ты папаў як у яблычка...
Адчуў, як на ілбе выступіў пот. Не, гэтая дзяўчо не тыя, што прыходзілі да яго перад ёю. Тым абы ноч, і выпіць каб добра, а гэтая... Сабе на ўме – як гадзюка падпаўзла да яго, цнатлівай прыкінулася. Во ўліп... І як толькі вырвацца з яе цянётаў? І ці здолее тое зрабіць? І быў ужо не рады, што зацягнуў яе да сябе, больш таго, праклінаў сябе за бяздумнасць і неабачлівасць...
– Спі. Днём пра ўсё пагаворым.
– Добра, Віцік, добра, мужанёк мой дарагі...
Студэнтачка не жартавала, яна гаварыла праўду і ад чыстага сэрца верыла, што яно так і будзе. Яна так задумала, яна так рашыла. А што?!
3.
Студэнтам прыходзілі лісты на адрас медыцынскага інстытута.
У галоўным корпусе, у файе, стаяла скрынка з ячэйкамі ў алфавітным парадку. Дзіўна, але пісьмы Алачка і Віктар бралі з адной ячэйкі пад літарай “Ш”. Яна – Шалова, ён жа – Шарамецьеў. Граф Шарамецьеў – так жартоўна называлі яго тыя, хто ведаў яго ці хадзіў у сябрах.Яна падцікавала пісьмо жонкі да графа, узяла непрыкметна ад чужога вока, сунула ў сумачку. Пакуль пажылы дэкан Іван Піліпавіч Будзень (аказалася, што родны дзядзька Віктара, і што ёй вельмі імпанавала на будучае) чытаў студэнтам уводзіны да лекцыі аб аказанні неадкладнай хуткай дапамогі, яна прачытала жончын ліст.
“Дарагі Віцечка! – пісала жонка. – Чаму ж так рэдка пішаш і прыязджаеш? Мо знайшоў якую там – прыгажэйшую і маладзейшую за мяне? Жартую... У нас усё добра. Ірачка паправілася ўжо, а то ж доўга хварэла, мы табе і не пісалі пра тое – не хацелі турбаваць, бо ў цябе ж вучоба і хваляванне можа перашкодзіць, выбіць з напружанага рытму. Бацькі твае пачуваюцца нічога, заходжу да іх амаль кожны дзень. Свякруха бадзёрая, бегае, а вось свёкар пачаў чамусьці здаваць – мусіць, хвароба даймае яго...”
– Хваробы зубоў, якія акружаюць зубы тканак, захворванні зубных радоў сустракаюцца даволі часта, – працягваў сваю лекцыю Іван Піліпавіч. – Не меней часта назіраюцца ненармальнасці развіцця сківіц (анамаліі развіцця), якія ўзнікаюць у выніку самых разнастайных прычын. Пасля транспартных і вытворчых пашкоджанняў, аперацый на твары і сківіцах, калі пашкоджваюцца ці выдаляюць вялікую колькасць мяккіх тканак і касці, пасля агнястрэльных раненняў не толькі маюць месца парушэння формы, але і значна пакутуе і сама функцыя...
Алачка амаль не слухала дэкана, адвярнулася да акна і думала пра сваё, будавала планы, мроіла, узважвала, планавала...
– Гэта тлумачыцца тым, што сківічная сістэма у асноўным складаецца з касцявога шкілета і апорна-рухальнага апарата. Лячэнне паражэнняў гэтага апарата заключаецца ў прымяненні розных артапедычных апаратаў і зубных пратэзаў. Э-ээ... Распазнаванне ці вызначэнне характару пашкоджання, захворвання і складанне плана лячэння з’яўляюцца раздзелам урачэбнай дзейнасці... Э-эээ...
Алачка яшчэ раз прачытала ліст да апошняга радка, як усё роўна купалася ў чужой рэчцы сямейнага шчасця і жыцця, тым часам і сабе выбірала месца. Не зразумела толькі – кахала аўтарка ліста свайго мужа ці не. А хоць бы і кахала, то што з таго? Цяпер яна, Алачка, кахаць яго будзе. І нічога, што хлопцы заглядваліся на яе, не толькі каханне, а і сэрца прапаноўвалі ёй. Няма дурных: пакуль яны яшчэ дасягнуць сваіх вяршынь у жыцці, навучацца кахаць, як след, яна ўжо будзе на сваім Алімпе дабрабыту і шчаслівых уцех. Тут жа гатовы, спечаны, бяры яго і карыстайся, рабі з яго, што хочаш... Не любіла яна маруднасці і няпэўнасці – падавай ёй адразу і ўсё да кропелькі.