Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Вужык. Голуб на плячы. Дак - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Вужык. Голуб на плячы. Дак

Электронная книга - «Вужык. Голуб на плячы. Дак». Краткое содержание книги:

Другі том выдання складаюць аповесці, апавяданні і нарыс пра родны горад Мазыр. Перапляценне розных жанраў – прытчы і казкі, фантасмагорыя і фантазія... Усё пераплецена і ўзаемазвязана, і ўсе творы пранізаны дабрынёй і шчырасцю, клопатам і занепакоенасцю будучым лёсам роднага краю; характары герояў выпісаны праўдзіва і дасканала, яны кранаюць, пакідаюць добрае ўражанне, прымушаюць задумацца над тым, куды мы ідзем, да чаго імкнемся... Аповесці “Вужык”, “Муха”, “Ахутавана”, прытча “ІХ”, казка “Начное падарожжа” – выклікаюць у душы чытача замілаванне і здзіўленне, радасць і трывогу за будучыню, адначасова нараджаючы ў душы гонар і радасць за родны край, родныя мясціны, за тое, што было ў нас гераічнае мінулае, якім мы можам ганарыцца, раўняцца на тых слынных людзей, якія жылі да нас, якія пракладвалі нам шлях у заўтрашні дзень. Кнігу з цікавасцю прачытаюць людзі розных узростаў, але найбольш аўтар хацеў бы, каб яе прачытала моладзь, бо асноўны лейтматыў кнігі – каханне і любоў, дабрыня і шчырасць юначых памкненняў... 
1 ... 220 221 222 223 224 225 226 227 228 ... 379
Перейти на страницу:

То ж трэба не так даўно паклікаў яе студэнт з суседняй групы ў кіно. Проста падышоў да яе і сказаў, што ёсць два білеты на забойны фільм. Хлопец недзе з-пад Лельчыц, апранаецца абы-як, гаворка – не зразумець, пра што гаворыць – “брукі”, “пачаму”, “жэншчыны”, “у чачэніі” – у палюбоўнікі набіваецца. Яна змерала яго з ног да галавы, абразліва, з вышыні свайго інтэлігенцкага палёту, сказанула яму:

– От тебя, дорогой, навозом еще деревенским несёт...

Той сумеўся, не рашаўся нават адказаць гэтак жа, бо не чакаў ад яе пачуць такой абразы. Пачырванеў, павярнуўся і пайшоў прэч. Дні і ночы сядзеў над канспектамі, рыхтаваўся да экзаменаў, а тут рашыў адвесці душу з дзяўчынай, не замахваючыся нават на нешта інтымнае... Напароўся. Як на міне падарваўся.

Не ведаў, а мо толькі адчуваў, што дзейнічаў закон, які падзяляў людзей на гарадскіх і вясковых. Горад пагардліва ставіўся да вёскі, пакепліваў з хлопцаў і дзяўчат, асабліва тады, калі яны ўжывалі ў размове сваю родную мову, быццам горад мацаваўся і рос на сваім асабістым грунце. Не хацеў прызнаваць шматвяковую ісціну, што “усе мы з хат”. І саромеліся многія, стараліся пазбаўляцца ад матчыных слоў і выразаў, тапталі ў сабе сваё ж крэўнае, што стагоддзямі ўлівалася ў кроў і душу. Але многім і не ўдавалася “ру” змяніць на “рю”, як і іншыя спалучэнні...

Адваротны адрас на канверце яна перапісала ў сшытак для канспектаў тады, калі дэкан скончыў сваю лекцыю і клаў аркушы паперы ў сваю скураную папку. Ён на развітанне агледзеў залу, чакаючы пытанняў, але не пачуў іх, і толькі тады сышоў з кафедры...

...Пасля тае ночы Віктар Шарамецьеў да яе і не падыходзіў. Спадзяваўся: начная госця пажартавала, каб паздзеквацца з яго, адпомсціць яму за легкадумнасць. Але яна вечарам сама прыйшла да яго ў пакой. І не зважала, што Лёня Колабаў хадзіў у трусах, а Пятро Макушнікаў ляжаў амаль голы ў ложку...

– Чаго ж гэта ты, Віцечка, пазбягаеш мяне? – хітравата-лісліва рагатнула. – Мо чым правінавацілася перад табой, дык ты скажы.

Твар Віктара перакрывіўся як ад зубнога болю, схлусіў:

– Ды часу ўсё няма. Экзамены ж хутка – рыхтавацца трэба.

– Ну і што? І я рыхтуюся да экзаменаў. Дык мо я нямілай ужо стала, га? Як ты зацягнуў мяне сілком у свой ложак, абяцаючы залатыя горы, дык і забыўся, мусіць?

А Віця як лёд. Як айсберг у акіяне. Аніякай увагі на госцю. Алачка пусціла слязу. І – зноў нічога. Атрымлівалася, што яе прыроджаныя таленты актрысы прападалі ні за грош. Яна ведала, якой дарогай трэба было ісці да сваёй мэты, калі не ўдасца цяпер яго расчуліць, тады яна пераменіць сваю тактыку.

– Не цягнуў цябе я ў ложак, не была ты ў гэтым пакоі, і ведаць цябе я не жадаў і не жадаю.

Яна кісла ўсміхнулася.

– Ну, што ж, Віцік, глядзі сам. Але пры хлопцах кажу, што вельмі пашкадуеш. А што? Заставайся вясёлы і бадзёры. Салют!

– Салют, Алачка! – адказалі хлопцы замест яго.

Ала выйшла з пакоя, але не зачыніла за сабой дзверы. Як усё роўна нейкі знак падала, што яна вось-вось вернецца...

...Праз месяц купіла білет на аўтобус, які завёз яе ў далёкі паляшуцкі гарадок Нароўлю. Без асаблівых цяжкасцяў адшукала патрэбны адрас – Чкалава, 46... Паднялася на трэці паверх, націснула на чорненькую кнопачку электрычнага званка.Дзверы прачыніла бялявая, прыгожая тварам, жанчына – гожы твар, уважлівыя акруглыя вочы, пульхныя вусны, верхні гузічак грудзей ледзьве трымаўся – яго напорыста напіналі поўныя грудзі.

“Але я ўсё роўна прыгажэй і прывабней, – нагарнулася адразу ж рэўнасць, апякла крапівой, да самага сэрца дастала. – І мае ён нахвальваў грудзі...”

– Вы да каго? – здзіўлена спытала жанчына за парогам, насцярожылася.

– Вы Эльвіра Шарамецьева?

– Я. А вы хто?

– Я – Ала Шаўлова. З медыцынскага інстытута, з таго, дзе вучыцца ваш муж. А да вас я прыехала па неадкладнай справе.

Жанчына злёгку перамянілася ў твары, адчула нейкую трывогу, найперш пра Віктара падумала:

– З мужам што здарылася? Ён жывы?

– Не хвалюйцеся, з ім усё добра, – паспяшалася адразу ж супакоіць гаспадыню няпрошаная госця, і не ведала, ці то самой пераступіць парог, ці далікатна пачакаць, калі яе запросяць пераступіць парог. – Жывы і здаровы, як конь, як певень, які не прапускае ніводнай куры...

1 ... 220 221 222 223 224 225 226 227 228 ... 379
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)