Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Современная русская и зарубежная проза » Воляй абраны. Дамова на спакусу
Воляй абраны. Дамова на спакусу - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Воляй абраны. Дамова на спакусу

Электронная книга - «Воляй абраны. Дамова на спакусу». Краткое содержание книги:

У першую кнігу аўтар уключыў два раманы – “Воляй абраны” і “Дамова на спакусу”. Першы раман – пра падзеі 1863-га года, пра вызвольнае паўстанне супраць расійскага царызму, якое ўзначаліў Кастусь Каліноўскі. Пра каханне кіраўніка паўстання і яго нарачонай – Марыі Ямант. Аўтар паспрабаваў з вышыні сённяшняга часу паглядзець на супярэчлівую і выбітную асобу Вікенція Канстанціна Каліноўскага, спроба разабрацца ў тым, чаму паўстанню з самага пачатку была наканаваная параза... І чаму духоўны подзвіг дыктатара Каліноўскага застанецца ў памяці нашчадкаў на вякі. “Дамова на спакусу” – раман-фантасмагорыя. Пра тое, што побач з намі штодзённа крочыць спакуса, патойбаковыя сілы падсцерагаюць нас, калі мы “паслізнемся”, калі захочам атрымаць прывідную асалоду жыцця, спакусіцца на багацце. Пра тое, што для чалавека азначае Біблія і вера ў Бога. Як пазбегнуць спакусы, як разабрацца ў тым, якой дарогай мы павінны крочыць у заўтра і ад каго чакаць дапамогу, калі нас нечакана засмокча багна хлусні і падману, – аўтар паспрабаваў адказаць на гэтыя і іншыя пытанні. Кніга разлічана для чытачоў рознага ўзросту.
1 ... 217 218 219 220 221 222 223 224 225 ... 332
Перейти на страницу:

Карміла мяне Яніна. І то была вячэра ці абед, таксама не мог зразумець. Капітан Нэма некуды спехам падаўся па сваіх клопатах, даручыўшы мяне Яніне.

Па-ранейшаму не асмельваўся ў яе спытаць пра тое, што мяне хвалявала, – баяўся парушыць нейкае суладдзе, нейкі патаемны сэнс нашага з ёю існавання.

Спытала ж першай яна сама:

– Ну і як спадару Антону на нашым караблі, – падабаецца?

Ведаў, што кожнае маё слова (а мо нават і думкі?) праслухоўваліся, што мяне чулі ці чуў той, каму і належала сачыць за мною. Як і за ёю, мусіць. Таму адказаў, злёгку наступіўшы ёй на нагу:

– Ды нічога... Уражанне такое, што знаходжуся ў творчай камандзіроўцы. Як быццам суполка мастакоў рашыла выпрабаваць мяне на здольнасць маляваць – так бы мовіць, наладзіць мне своеасаблівую атэстацыю, абарону на званне творцы.

– І як праходзіць абарона?

Нагу яна і не прымала, і не давала ніякіх патаемных знакаў.

– Не сказаць, каб паспяхова, але нешта ўжо зроблена. Яшчэ не галоўнае, але ўжо і не абы-якое.

– Дык, выходзіць, добра ўсё? – з нейкай радасцю спытала Яніна, нават мне ў вочы зірнула, як ў маю душу, у самае донца; у яе ледзь-ледзь уздрыгнулі вусны, тарганулася сіняя жылка на белай шыі, сасудзік, да якога некалі дакранаўся губамі.

Вытрымаў позірк, чакаючы, калі дастукаюся да яе памяці, свядомасці. Але яна больш нічым не выказвала сваёй цікавасці да мяне. Гледзячы яшчэ ў яе зрэначкі, як недаспелыя масліны, зеленцаватых вачэй, адказаў:

– Скардзіцца грэх. У нашым жыцці заўсёды так – калі нешта ёсць, то хочацца яшчэ больш.

– Больш – чаго? – удакладніла (адчуў, што пацікавілася нездарма, з падтэкстам, ловячы кожнае слова), зрабіўшы націск на другім слове.

– У маім выпадку – прафесіяналізму ў сваёй працы. Дасканаласці.

– Дык да гэтага імкнуцца ўсе.

– Усе. Так што мае жаданні заканамерныя?

– А ўжэ ж.

Не раскрыўся, і не ступіў залішняй цікавасцю на забароненую тэму. І Яніна зрабіла выгляд, што страціла да мяне інтарэс. Чамусьці падалося, што я абышоў нейкі рыф ці айсберг, выруліў на чысты прастор акіяна, дзе нейкі час мне нішто не пагражала...

– Дзякую за вячэру, Яніна, – адсунуў ад сябе талерку, адначасова ўспомніў, як некалі прыслужваў ёй, як гулка білася сэрца ад неўтаймаванай радасці і ўзрушэння, што яна побач, што яна жаданая і прыгожая, што кахае мяне...

– На здароўе!

– А гэта абед ці вячэра, Яніна?

– А як сам палічыш, так і будзе.

Хацелася ўсё ж папытацца, чаго яна афіцыянчыць тут, але прыкусіў язык – што аж, здаецца, пракусіў яго, бо адчуў саланаваты смак на губах.

– Сама і гатуеш?

– І сама, і не сама... Кухары – прафесіяналы. А чаго ты заказваеш сабе самыя звычайныя стравы? Іх жа ў нас – не пералічыць. Усіх краін свету... І не толькі свету, а і сусвету...

Мяне адно здзівіла, што Яніна сама пацягнула за вяровачку сэнс дальнейшай размовы. Знарок – ці міжволі? Ці ведала, што Анатас не сочыць за намі?

– Ды навошта мне сусвет? Я ж прывык да сваіх, паляшуцкіх страў – бульбы, капусты, сала, буракоў, яблыкаў...

– Тады я ведаю, чым заўтра цябе пачаставаць.

Быццам яна раней не ведала, што мне да спадобы.

Яна, развітаўшыся, пакінула мяне, пяшчотна зазірнуўшы ў вочы – як бы на нешта абнадзейваючы і спадзяючыся... Адказаў ёй такім жа позіркам, нават ледзь прыкметна плямкнуў губамі, – як пацалаваў на адлегласці. Адчуў, што яна як нечым вінаваціцца перада мной, але не можа пра тое сказаць услых.

За акном раскашоўвалася глыбокая ноч. На шторах свяціліся слабыя светлыя кропачкі – прасвечваліся зоркі? Вакол – цішыня. Ні гулу ветру за акном, ні гудзення машын і тралейбусаў, да чаго прывык, да чаго прызвычаілася маё вуха... І на самім “Алкепе” ўжо даўно ўсё аціхла. Не адчувалася ні гайданкі, ні дрыготкі судна ад работы рухавікоў. А мо ён зусім і не на рухавіках працаваў, мо які меў атамны, бязгучны, як тая “талерка” ў іншапланецянаў? Можа, цяпер і я стаў іншапланецянінам? Мы ж у паралельнай плоскасці, як сказаў Анатас...

Перабіраў у памяці пражыты дзень, раскладваў усё па палічках – і не знаходзіў асаблівай віны за сабой, за якую мог адчуваць сорам ці няёмкасць. Адно хіба трохі непакоіла, што незразумела бег ці рухаўся час. Ад гэтага нельга зарыентавацца ў прасторы, нешта планаваць, ацэньваць ці аналізаваць.

Падалося, што карабель выплыў на спакойную ваду спакойнага мора, і таму нас не гайдае. А мо то мае думкі закалыхвалі мяне, схіляючы ў сон. А мо і спаў ужо. Бо Яніна цяпер у белым халаце – падышла да мяне, дакранулася да рукі, спытала занепакоена:

– Ну, як табе тут, – падабаецца?

Хацелася нешта адказаць, ды здзервянеў язык – і толькі глыбокі ўздых вырваўся з грудзей, ды і ўсмешка, мусіць, не згасала на маім змэнчаным твары...

1 ... 217 218 219 220 221 222 223 224 225 ... 332
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)