Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Вужык. Голуб на плячы. Дак - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Вужык. Голуб на плячы. Дак

Электронная книга - «Вужык. Голуб на плячы. Дак». Краткое содержание книги:

Другі том выдання складаюць аповесці, апавяданні і нарыс пра родны горад Мазыр. Перапляценне розных жанраў – прытчы і казкі, фантасмагорыя і фантазія... Усё пераплецена і ўзаемазвязана, і ўсе творы пранізаны дабрынёй і шчырасцю, клопатам і занепакоенасцю будучым лёсам роднага краю; характары герояў выпісаны праўдзіва і дасканала, яны кранаюць, пакідаюць добрае ўражанне, прымушаюць задумацца над тым, куды мы ідзем, да чаго імкнемся... Аповесці “Вужык”, “Муха”, “Ахутавана”, прытча “ІХ”, казка “Начное падарожжа” – выклікаюць у душы чытача замілаванне і здзіўленне, радасць і трывогу за будучыню, адначасова нараджаючы ў душы гонар і радасць за родны край, родныя мясціны, за тое, што было ў нас гераічнае мінулае, якім мы можам ганарыцца, раўняцца на тых слынных людзей, якія жылі да нас, якія пракладвалі нам шлях у заўтрашні дзень. Кнігу з цікавасцю прачытаюць людзі розных узростаў, але найбольш аўтар хацеў бы, каб яе прачытала моладзь, бо асноўны лейтматыў кнігі – каханне і любоў, дабрыня і шчырасць юначых памкненняў... 
1 ... 216 217 218 219 220 221 222 223 224 ... 379
Перейти на страницу:

– Курт Венцэль – быў і застаецца маім сябрам, ім ён застанецца на ўсё жыццё... Няма народаў, якія павінны быць ворагам адзін аднаму – мы ж сям’я на нашым зямным шары і, можа, ва ўсім сусвеце, – таму мы павінны шанаваць і любіць адно аднаго. Як завяшчаў тое Хрыстос... Яны зразумеюць мяне, Курт? Зразумеюць, праўда?

– Абавязкова зразумеюць. Вельмі добра зразумеюць. Дзякую, што ты стаў тым, якім мне і жадалася. У пісьме я і пра гэта пісаў. А цяпер – бывай... Мо калі сустрэнемся.

– Сустрэнемся...

Пятрусь і яшчэ пра нешта хацеў спытаць, але адчуў, што застаўся адзін, што Курт Венцэль растаў у зорным небе, а злева, там, дзе заканчваўся бальшак Малочнага Шляху, сарвалася са свайго месца велізарная зорка і, прачырыўшы белую дугу, паляцела некуды ўніз і згарэла за гарызонтам – акурат над Бабруйскам...

Сярод зорак нараджаўся маладзічок – тоненькі-тоненькі, як злізаны сярпочак, якім карысталася пад час жніва Алена Сіліч...

Пачынаўся чарговы месячны цыкл касмічнага жыцця планеты Зямля.

Заўтрашні працоўны дзень Петруся, генеральнага дырэктара вытворчага аб’яднання “Гомельэнерга” Пятра Сіліча, абяцаўся быць вельмі насычаным і цяжкім.

Усе добрыя справы ён прывык распачынаць на маладзік.

Бо так заўсёды вучыла яго маці – Алена Іванаўна, так вучыў бацька – Сяргей Фёдаравіч.Так таго патрабаваў і космас, зоркі і – Бог.

Таму і нарадзіўся, жыў і працаваў пад сваёй шчаслівай зоркай Пятрусь Сіліч – сябар Курта Венцэля.

Забалацце, Бабруйск, Гомель

1998-2003 год.

P.S.

Лёс па-свойму распараджаецца жыццём людзей.

У 1999 годзе, напрыканцы ХХ стагоддзя, не стала Пятра Сіліча – трагічна загінуў. Пахаваны ён непадалёку ад Гомеля – на Рандоўскіх могілках.

Яго прозвішча і яго справу працягваюць яго сыны – Ігар і Валодзя, якіх нарадзіла Анастасія Міхайлаўна – жонка Пятра Сіліча, – і ўнукі...

Алачка, альбо норавы савецікусаў

(Зуб мудрасці, альбо норавы савецікусаў)

1.

Алачка любіла раскошу.

Не так каб і надта, але ўсё ж... Дробязныя перашкоды ці бытавая неўладкаванасць раздражнялі і прыгняталі яе, быццам напаміналі, што яна такая ж, як і ўсе. Ну, амаль усе, у якіх нечага не стае, у нечым маюць патрэбу, праз што і пакутуюць простыя смяротныя, сварацца, нават ненавідзяць адно другога... Яна ж гэтага баялася, і лічыла, што калі хапае ўсяго з коптурам, то і жыццё праходзіць гладка і спакойна.

Алачка – Скарпіён. Нарадзілася пад такой зоркай, якая дае права рабіць іншым балюча, наносіць нечаканыя ўколы і ўдары, тым самым улагоджваючы сваю неспатольную і жорсткую душу...

Можа наплесці сяброўцы ці знаёмай такой лухты ці бязглуздзіцы, што і не разбярэцца тая, дзе праўда, а дзе мана, а яна і брывом не павядзе ад сваёй прамоўленай хлусні, уздыхне толькі, закаціўшы вочы недзе пад лоб, слязу ружовую на шчаку выкаціць, пакажа, прадэманструе свае душэўныя пакуты, як ёй цяжка жывецца на гэтым свеце. У голасе пры гэтым могуць зажурчэць адначасна і чуллівыя ноткі, ад чаго новы, зусім незнаёмы чалавек, які сустрэнецца ёй, ды што незнаёмы, нават самая задушэўная і блізкая сяброўка, якая ведае-знаецца з Алачкай не адзін год, можа ўспрыняць усё за чыстую праўду і міжволі агорне яе шчырае шкадаванне да няшчаснай... А незнаёмец ці незнаёмка пранікнецца да яе такім жалем і спачуваннем, што гатовы кінуцца ў бой з крыўдзіцелем, каб абараніць няшчасную жанчыну ад нечаканых і жорсткіх удараў лёсу...

Алачка калі ў нешта ўглядаецца, дык заўсёды прымружвае вочы. Яна трошкі падслепаватая, хаця баіцца насіць акуляры, каб, крый Божа, не выдаць свой узрост. Гэтая тэма для яе балючая. Яна вельмі ж не хоча старэць, і марыць толькі пра адно – надоўга застацца ў сваім узросце, каб мужчынам кружыць галовы. У яе проста сэрца кроўю абліваецца, калі бачыць ці чуе, як гавораць пра нейкую жанчыну, што тая выглядае нашмат маладзей за свае гады. Тады ў яе надзімаюцца наздрыны на востранькім носіку, наліваюцца чырванню шчокі, і яна не можа ўжо вымавіць і слова – “душыць яе жаба”, забівае ад рэўнасці і зайздрасці дыханне...

Алачка – доктар. Ды не абы-які, а зубны, стаматолаг. Гэта табе не ў вушы заглядваць ці дно ў вачах правяраць, а самая што ні на ёсць з прэстыжных прафесій – зубы баляць амаль у кожнага чалавека, і той, кожны, гатовы аддаць усё, каб пазбавіцца ад болю і адзець на зуб каронку... О, тут наша гераіня заўсёды на вяршыні славы! Тут ужо яна свайго не ўпусціць. Яе учэпістасці можа пазайздросціць нават і шуляк – што пападзе ў яе рукі, ніколі не выслізне, не вырвецца, як сядно прыклеіцца імгненным клеем – мёртва, моцна...

1 ... 216 217 218 219 220 221 222 223 224 ... 379
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)