Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Вужык. Голуб на плячы. Дак - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Вужык. Голуб на плячы. Дак

Электронная книга - «Вужык. Голуб на плячы. Дак». Краткое содержание книги:

Другі том выдання складаюць аповесці, апавяданні і нарыс пра родны горад Мазыр. Перапляценне розных жанраў – прытчы і казкі, фантасмагорыя і фантазія... Усё пераплецена і ўзаемазвязана, і ўсе творы пранізаны дабрынёй і шчырасцю, клопатам і занепакоенасцю будучым лёсам роднага краю; характары герояў выпісаны праўдзіва і дасканала, яны кранаюць, пакідаюць добрае ўражанне, прымушаюць задумацца над тым, куды мы ідзем, да чаго імкнемся... Аповесці “Вужык”, “Муха”, “Ахутавана”, прытча “ІХ”, казка “Начное падарожжа” – выклікаюць у душы чытача замілаванне і здзіўленне, радасць і трывогу за будучыню, адначасова нараджаючы ў душы гонар і радасць за родны край, родныя мясціны, за тое, што было ў нас гераічнае мінулае, якім мы можам ганарыцца, раўняцца на тых слынных людзей, якія жылі да нас, якія пракладвалі нам шлях у заўтрашні дзень. Кнігу з цікавасцю прачытаюць людзі розных узростаў, але найбольш аўтар хацеў бы, каб яе прачытала моладзь, бо асноўны лейтматыў кнігі – каханне і любоў, дабрыня і шчырасць юначых памкненняў... 
1 ... 217 218 219 220 221 222 223 224 225 ... 379
Перейти на страницу:

На працы між сабою яе празвалі Тышто альбо Ашто. Калі Алачка выказвае здзіўленне ці недавер, то абавязкова акругліць вочы, якія ў яе пастаянна зацягнуты нейкай шэрай празрыста-мройнай павалокай, і запытае як быццам наіўна:

– Ты што?

Калі ж яна хоча пра нешта пахваліцца ці паведаміць, а ёй пярэчаць ці не згаджаюцца, то абавязкова ў такім разе можна пачуць:

– А што? Хай ведаюць, хто я...

Гэтыя два выразы – неад’емныя атрыбуты ў яе лексіконе, і маюць яны шмат якіх адценняў і значэнняў. Алачка лічыць сябе інтэлігенткай, і гэтае права ёй дае тое, што яна мае вышэйшую адукацыю і што яна ўрач. “Мы ж урачы, а, значыць, інтэлігенты, уладары блакітнай крыві” – любіць яна часта націснуць на рычагі і педалі сваёй упэўненасці. Муж яе, Віця, калгаснік, значыць, мужык неабчасаны, хаця ж і ён доктар, заканчваў той жа інстытут. Бацькі яго не ўдаліся ў інтэлігентаў – гаспадар круціў баранку, а маці амаль зусім не працавала – гадавала дзяцей.

Ала нарадзіла двое сыноў – Віцьку і Міколку. Тут ужо з мужам адразу ж вызначылі іх лёс – сыны будуць вучыцца толькі ў інстытуце міжнародных зносін. І толькі там. А што? У гэтай задуме галоўнае падмазаць у школе – каб хлопцы мелі пры сканчэнні залатыя медалі.

“Падмазаць” жа было за што і чым: у Алачка шыфаньер забіты французскімі духамі і парфумай, каньякамі розных марак. Усяго хапіла б ні то што адной класнай і асноўным настаўнікам класа, а нават і ўсёй школе, нават і райана. А што? Гэтак жа потым можна падкупіць і ў інстытуце, галоўнае ведаць, на каго выйсці, каму даць у лапу. Але “духоўны” і “каньячны” запас не быў галоўнай крыніцай, якая давала ўпэўненасць у заўтрашнім дні, гэта дапаможная, ускосная нават, так бы мовіць, падмазка, асноўная ж – за сямю пячаткамі. Аднойчы за п’яным сталом Віцечка прабалаболіў, што ў малочным бітоне ў яго забіты адныя соценныя купюры...

Хлопцы не паверылі, п’яна крутанулі галовамі, вочы вылупілі, перапыталі, ці праўда. Тады і дайшло да яго нешта, апамятаўся, пакрыўдзіўся на самога сябе за раскрыццё тайны, і ён нечакана для іх сам сабе пад нос падставіў дулю, разрагатаўся:

– Авой, як вам лёгка лапшу на вушы вешаць. Як у тым анекдоце: Рая лапшу варыць, а Міхал Сяргеевіч нам яе на вушы развешвае...

Хлопцы разрагаталіся, забыўшыся адразу пра яго жарт пра бітон.

Віктар з Алачкай у разводзе. Але і ў разводзе яна не выпускае яго са сваіх кіпцюрыкаў. Трымала ўсё ж не яна, а дзеці. Пры сваіх заганах і недахопах ён клапаціўся пра іх – каб паказаць на працы перад сваімі калегамі і супрацоўнікамі, што ён не падонак, што і ў яго ёсць душа, шкадаванне да сваіх нашчадкаў. Так, да дзяцей ён адносіўся з павагай, ускладаў на іх вялікія спадзяванні. Былая жонка магла суткамі расказваць калегам і сяброўкам пра тое, які ён агідны чалавек – на дзяцей нуль увагі, і што ёй прыходзіцца ўсё рабіць самой. А недахопу ў слухачах не было – кожны дзень хворыя сядалі ў яе крэсла і, што паробіш, слухалі яе горычную споведзь. І тады раз-пораз яна ўстаўляла нязменнае “а што?”, чакаючы пацвярджэння сваёй праваты. Любіла падаграваць сябе жаласцю, падахвочвала сама сябе, уваходзіла ў ролю маладой і прыгожай, але пакрыўджанай жыццём жанчыны, старалася выклікаць да сябе спачуванне, спачуванне яе гору і слязам, што ліліся тут жа, у прысутнасці таго, хто сядзеў у крэсле і слухаў яе жыццёвую споведзь.

– Ён загубіў маё жыццё, – амаль што румзае Ашто, выцірае нос ружовай насовачкай, якая разносіць водар няўлоўных французскіх духоў, і бярэцца урэшце-рэшт за бор-машыну, і Віталь Цаплеевіч, на дадзены момант яе пацыент, “хворы”, уздыхнуў ад радасці, што маналог дакторкі скончыўся, напруціўся ўсім целам, аддаўся ўладзе медыцыны, савецкай медыцыны...

Дакторка падслепавата ўглядваецца ў раззяўлены рот, закладвае металічнае люстэрка, зноў націскае нагой на педаль рухавіка і ён пагрозліва завывае – бор-машына угрызаецца ў хворы зуб. Чуецца пах паленага, ідзе дым, а Віталь курчыцца ад болю, спрабуе нешта сказаць. На яго вачах слёзы, на ілбе выступіў халодны пот.

– Пацярпіце, бальной, пацярпіце, – уладарна загадвае дакторка, кідае позірк на яго жонку, што сядзіць на крэсле ля дзвярэй – прывяла мужа ў паліклініку. – А вы, здаецца, у “Акіяне” працуеце?

– Ага, – бянтэжыцца чамусьці жанчына, не здагадваючыся, куды хіліць дакторка, – так, загадваю аддзелам...

1 ... 217 218 219 220 221 222 223 224 225 ... 379
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)