Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Детское фэнтези » Гары Потэр і Рэліквіі Смерці
Гары Потэр і Рэліквіі Смерці - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Гары Потэр і Рэліквіі Смерці

Электронная книга - «Гары Потэр і Рэліквіі Смерці». Краткое содержание книги:

Гары Потэра чакае самае страшнае выпрабаванне ў жыцці — смяротная сутычка з Валан дэ Мортам. Чакаць дапамогі няма ад каго — Гары адзінокі як ніколі. Сябры і ворагі Гары паўстаюць у зусім нечаканым свеце. Мяжа паміж Дабром і Злом становіцца ўсё больш прывіднай...
У сёмай, фінальнай кнізе Дж. К. Роўлінг раскрывае ўсе магічныя таямніцы.
Readers beware. The brilliant, breathtaking conclusion to J. K. Rowling’s spellbinding series is not for the faint of heart—such revelations, battles, and betrayals await in Harry Potter and the Deathly Hallows that no fan will make it to the end unscathed. Luckily, Rowling has prepped loyal readers for the end of her series by doling out increasingly dark and dangerous tales of magic and mystery, shot through with lessons about honor and contempt, love and loss, and right and wrong. Fear not, you will find no spoilers in our review—to tell the plot would ruin the journey, and Harry Potter and the Deathly Hallows is an odyssey the likes of which Rowling’s fans have not yet seen, and are not likely to forget. But we would be remiss if we did not offer one small suggestion before you embark on your final adventure with Harry—bring plenty of tissues.
The heart of Book 7 is a hero’s mission—not just in Harry’s quest for the Horcruxes, but in his journey from boy to man—and Harry faces more danger than that found in all six books combined, from the direct threat of the Death Eaters and You-Know-Who, to the subtle perils of losing faith in himself. Attentive readers would do well to remember Dumbledore’s warning about making the choice between “what is right and what is easy,” and know that Rowling applies the same difficult principle to the conclusion of her series. While fans will find the answers to hotly speculated questions about Dumbledore, Snape, and You-Know-Who, it is a testament to Rowling’s skill as a storyteller that even the most astute and careful reader will be taken by surprise.
A spectacular finish to a phenomenal series, Harry Potter and the Deathly Hallows is a bittersweet read for fans. The journey is hard, filled with events both tragic and triumphant, the battlefield littered with the bodies of the dearest and despised, but the final chapter is as brilliant and blinding as a phoenix’s flame, and fans and skeptics alike will emerge from the confines of the story with full but heavy hearts, giddy and grateful for the experience.
1 ... 218 219 220 221 222 223 224 225 226 ... 245
Перейти на страницу:

— Тут справа не ў даверы. Мы абодва ведаем, што жыць мне засталося трохі. Я даю яму толькі тую неабходную інфармацыю, якой яму будзе досыць для таго, каб зрабіць тое, што неабходна яму будзе зрабіць.

— А чаму я не магу захоўваць гэтую інфармацыю?

— Я не аддаю перавагу захоўваць усе мае сакрэты ў адным кошыку, асабліва ў тым, які вельмі шмат часу праводзіць з Лордам Вальдэмортам.

— Я раблю гэта па вашым загадзе!

— І ты вельмі добра спраўляешся. Не думай, што я недаацэньваю пастаянную небяспеку, якой ты сябе падвяргаеш, Сэверус. Паведамляць Вальдэморту так званую каштоўную інфармацыю, пры гэтым, утойваючы галоўную сутнасць, я б не даверыў нікому, акрамя цябе.

— Тым не менш, вы больш давяраеце хлапчуку, які нічога не кеміць у Аклюменцыі, чые магічныя здольнасці пасрэдныя, і ў якога ёсць прамы доступ да розуму Цёмнага Лорда!

— Вальдэморт баіцца гэтай сувязі, — сказаў Дамблдор, — не так даўно ён на сабе зведаў, што для яго значыць хоць самая найтонкая сувязь з розумам Гары. Ён выпрабаваў боль, які ніколі не выпрабоўваў. Я упэўнены ў тым, што ён больш не паспрабуе захапіць розум Гары. Толькі не гэтым спосабам.

— Я не разумею.

— Знявечаная душа Вальдэморта не можа вынесці цесны кантакт з такой душой як у Гары. Як языком па ільдзяным слупе, як цела ў полымі.

— Душы? Мы казалі аб розуме!

— У выпадку з Гары і Лордам Вальдэмортам, успамянуць аб адным значыць успамінуць і аб іншым.

Дамблдор агледзіўся вакол, каб пераканацца, што яны адны. Яны ўжо набліжаліся да Забароненага Лесу, але не было і намёку на чыю—небудзь прысутнасць.

— Пасля таго, як ты заб’еш мяне, Сэверус.

— Вы адмаўляецеся паведаміць мне дэталі плану, і ўсё ж чакаеце, што я выканаю гэтую паслугу! — адгыркнуўся Снэйп, і яго худы твар пабарволеў ад гневу. Вы занадта ва ўсім упэўненыя, Дамблдор! Можа, я раздумаюся!

— Ты даў мне слова, Сэверус, а раз ужо мы загаварылі аб паслугах, якія ты мне павінен, я лічу, ты пагадзіўся прыглядаць за нашым маладым слізэрынцам?

Снэйп усё яшчэ быў злы. Дамблдор уздыхнуў.

— Прыходзь сёння да мяне ў кабінет, у адзінаццаць, і ты не будзеш больш жаліцца на тое, што я не давяраю табе…

Яны зноў стаялі ў кабінеце Дамблдора. За вокнамі было цёмна; Фоўкс сязеў ціха; Снэйп сядзеў моўчкі; а Дамблдор хадзіў па кабінеце і казаў:

— Гары не павінен гэтае ведаць, ні да апошняга моманту, ні да таго моманту, калі яму гэта спатрэбіцца, інакш як у яго хопіць сіл зрабіць тое, што яму прыйдзецца зрабіць?

— А што яму прыйдзецца зрабіць?

— Гэта толькі паміж мной і Гары. А зараз, слухай уважліва, Сэверус. Прыйдзе час — ужо пасля маёй смерці не спрачайся і не прабівай! Прыйдзе час, калі Лорд Вальдэморт будзе хвалявацца за жыццё сваёй змяі.

— За жыццё Наджыні? — Снэйп быў здзіўлены.

— Цалкам дакладна. Калі наступіць час, калі Лорд Вальдэморт не будзе даручаць ёй выконваць свае загады, а будзе трымаць яе поплеч сябе, пад магічнай абаронай, у такім разе, я думаю, будзе вярней сказаць Гары.

— Што сказаць Гары?

Дамблдор зрабіў глыбокі ўздых і закрыў вочы.

— Сказаць яму, што ў тую ноч, калі Лорд Вальдэморт спрбаваў забіць яго, калі Лілі паставіла сваё жыццё, як шчыт паміж імі, Смяротны заклён адскочыла ад Вальдэморта, і частка душы Вальдэморта аддзялілася ад цэлага, і ўсялілася ў адзіную жывую істоту, пакінутую ў будынку. Частка душы Лорда Вальдэморта жыве ў Гары, таму ён можа размаўляць са змеямі, і дае яму сувязь з розумам Лорда Вальдэморта, якую ніхто не мог растлумачыць. і пакуль гэтая частка душы, выпушчаная Вальдэмортам, знаходзіцца ў Гары, Вальдэморт не можа памерці.

Гары глядзеў на іх, быццам знахдзіўся ў канцы доўгага тунэлю, яны былі так далёка ад яго, што іх галасы як рэха аддаваліс ў яго вушах.

— Хлопчык… павінен памерці? — спытаў Снэйп даволі спакойным тонам.

— Вальдэморт сам павінен зрабіць гэта, Сэверус. Гэта — самае галоўнае.

Услед рушыла доўгая паўза. Снэйп сказаў:

— Я думаў… што ўсе гэтыя гады… мы абараняем яго дзеля яе. дзеля Лілі.

— Мы абараняем яго, таму што было важна навучыць яго, выхаваць, даць адчуць сваю сілу, — сказаў Дамблдор, яго вочы былі шчыліна закрыты. — Увесь гэты час сувязь паміж імі станавілася ўсё мацней і мацней. Часам мне здавалася, што ён здагадваецца аб гэтым.

Дамблдор адкрыў вочы. Снэйп быў у жаху.

— Вы захавалі яму жыццё, каб ён мог памерці ў падыходны момант?

— Не здзіўляйся, Сэверус. Колькі мужчын і жанчын памерлі ў цябе на вачах?

— У апошні час — толькі тыя, каго мне не атрымалася выратаваць, — сказаў Снэйп. Ён устаў на ногі. — Вы меня выкарысталі.

1 ... 218 219 220 221 222 223 224 225 226 ... 245
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)