Гары Потэр і Рэліквіі Смерці
- Автор: Роулинг Джоан Кэтлинг
- Серия: Гары Потэр (be) #7
- Год: 2011
- Язык: белорусский
- Переводчик: Андрэй Багач
- Жанр: Детское фэнтези
Электронная книга - «Гары Потэр і Рэліквіі Смерці». Краткое содержание книги:
У сёмай, фінальнай кнізе Дж. К. Роўлінг раскрывае ўсе магічныя таямніцы.
Readers beware. The brilliant, breathtaking conclusion to J. K. Rowling’s spellbinding series is not for the faint of heart—such revelations, battles, and betrayals await in Harry Potter and the Deathly Hallows that no fan will make it to the end unscathed. Luckily, Rowling has prepped loyal readers for the end of her series by doling out increasingly dark and dangerous tales of magic and mystery, shot through with lessons about honor and contempt, love and loss, and right and wrong. Fear not, you will find no spoilers in our review—to tell the plot would ruin the journey, and Harry Potter and the Deathly Hallows is an odyssey the likes of which Rowling’s fans have not yet seen, and are not likely to forget. But we would be remiss if we did not offer one small suggestion before you embark on your final adventure with Harry—bring plenty of tissues.
The heart of Book 7 is a hero’s mission—not just in Harry’s quest for the Horcruxes, but in his journey from boy to man—and Harry faces more danger than that found in all six books combined, from the direct threat of the Death Eaters and You-Know-Who, to the subtle perils of losing faith in himself. Attentive readers would do well to remember Dumbledore’s warning about making the choice between “what is right and what is easy,” and know that Rowling applies the same difficult principle to the conclusion of her series. While fans will find the answers to hotly speculated questions about Dumbledore, Snape, and You-Know-Who, it is a testament to Rowling’s skill as a storyteller that even the most astute and careful reader will be taken by surprise.
A spectacular finish to a phenomenal series, Harry Potter and the Deathly Hallows is a bittersweet read for fans. The journey is hard, filled with events both tragic and triumphant, the battlefield littered with the bodies of the dearest and despised, but the final chapter is as brilliant and blinding as a phoenix’s flame, and fans and skeptics alike will emerge from the confines of the story with full but heavy hearts, giddy and grateful for the experience.
— Хто хоча быць у Слізэрыне? Я б пакінуў Хогвартс у такім выпадку, а ты? — звярнуўся Джэймс да хлопчыка, які сядзеў насупраць яго, і Гары з захапленнем пазнаў Сірыюса. Сірыюс не ўсміхаўся.
— Уся мая сям’я была ў Слізэрыне, — адказаў ён.
— Госпадзі, — сказаў Джэймс, — а я думаў, ты нармальны!
Сірыюс усміхнуўся.
— Можа быць, я парушу традыцыю. А ты куды пойдзеш, ты ўжо выбраў?
Джэймс падняў нябачны меч.
— У Грыфіндор, дзе жывуць мужныя сэрцам! Як мой бацька.
Снэйп выдаў ціхі грэблівы гук. Джэймс павярнуўся да яго.
— Нешта не так?
— Не, — адказаў Снэйп, хаця яго тон казаў адваротнае, — Калі ў цябе мышцы замест мазгоў…
— А куды ты збіраешся ісці, калі ў цябе ні таго, ні другога? — умяшаўся Сірыюс.
Джэймс зарагатаў. Лілі села проста, яе твар быў чырвоным, яна з агідай паглядзела на Джэймса і Сірыюса.
— Хадзем, Сэверус, давай знойдзем іншае купэ.
— О-о-о-о-о…
Джэймс і Сірыюс перанялі яе напышлівы голас. Джэймс паспрабаваў зрабіць Снэйпу падножку.
— Пабачымся, Смаркачус! — закрычаў голас, і дзверы купэ зачыніліся.
Наступны ўспамін…
Гары стаяў акурат за Снэйпам, калі яны з’явіліся перад асветленымі свечкамі сталамі факультэтаў, у шэрагу поўных захаплення твараў. Потым прафесар Мак Гонагал сказала:
— Эванс, Лілі!
Ён убачыў, як яго маці прайшла наперад на дрыготкіх нагах і села на хісткі зэдаль. Прафесар МакГонагал апусціла Капялюш-размеркавальнік на яе галаву, і як толькі ён дакрануўся да цёмна-рыжых валасоў, капялюш закрычыў: “Грыфіндор!”
Гары пачуў, як Снэйп ціха застагнаў. Лілі зняла капялюш, вярнула прафесару Мак Гонагал, і паспяшалася да радасных грыфіндорцаў, але тут яна азірнулася на Снэйпа і сумна ўсміхнулася. Гары бачыў, як Сірыюс падзвінуўся на лаўцы, каб яна села. Яна глянула на яго, здаецца, пазнаўшы яго з цягніка, склала свае рукі, і ўпэўнена адвярнулася ад яго.
Цырымонія адбора працягвалася. Гары бачыў, як Люпін, Пецігру і яго бацька далучыліся да Сірыюса за сталом. Нарэшце, калі засталося размеркаваць толькі тузін вучняў, прафесар МакГонагал назвала Снэйпа.
Гары падыйшоў разам з ім да зэдля, глядзеў, як на яго апранаюць капялюш.
— Слізэрын! — крыкнуў Капялюш-размеркавальнік.
І Сэверус Снэйп пайшоў зусім у іншую частку залы, пайшоў ад Лілі туды, дзе слізэрынцы віталі яго, дзе Люцыюс Малфой з бліскучым значком старасты на грудзях паляпаў яго па спіне, калі ён садзіўся побач…
Наступнае…
Лілі і Снэйпп гулялі па ўнутранаму двару замка спрачаючыся аб нечым. Гары паспяшаўся, каб паслухаць іх. Калі ён падыйшоў бліжэй, ён убачыў, што абое відавочна падраслі. Відаць, прайшло некалькі гадоў.
— …хаця мы збіраліся быць сябрамі? — казаў Снэйп. — Лепшымі сябрамі?
— Так, Сев, але мне не падабаюцца некаторыя людзі, якімі ты абкружыў сябе! Прабач, але я ненавіджу Эверы і Малсібера! Малсібер! Што ты знайшоў у ім, Сев, ён жа агідны! Ты ведаеш, што ён нядаўна спрабаваў зрабіць з Мэры МакДональд?
Лілі падыйшла да слупа і абперлася на яго, гледзячы ў худы бледны твар.
— Нічога такога, — сказаў Снэйп, — гэта быў жарт, вось і ўсё…
— Гэта была цёмная магія, і калі ты думаеш, што гэта смешна…
— А што наконт учынкаў Потэра і яго сяброў? — заявіў Снэйп. На яго твары з’явілася чырвань, здавалася, ён не мог больш стрымлівацца.
— А пры чым тут Потэр? — спыталася Лілі.
— Яны цішком выходзяць уночы. З гэтым Люпінам нешта не так. Куды ён знікае?
— Ён хворы, — сказала Лілі, — Яны кажуць, ён хворы.
— Кожны месяц у поўню? — спытаў Снэйп.
— Я ведаю тваю тэорыю, — холадна вымавіла Лілі. — Чаму гэта цябе хвалюе? Навошта табе ведаць, што яны робяць уночы?
— Я проста спрабую табе паказаць, што яны не такія цудоўныя, як усім здаецца.
Яго пільны погляд прымусіў яе пачырванець.
— Але яны не выкарыстоўваюць цёмную магію, — панізіла яна голас. — І ты сапраўды няўдзячны. Я чула, што здарылася той ноччу. Ты пракраўся ў гэты тунэль, які вёў да Лямантуючай Халупы, а Джэймс Потэр выратаваў цябе ад таго, што там было…
Твар Снэйпа скрывіўся і ён выкрыкнуў:
— Выратаваў? Выратаваў? Ты думаеш, ён такі герой? Ён ратаваў сваю скуру і скуру сваіх сяброў! Ты ж не… Я табе не дазволю…
— Не дазволіш мне? Не дазволіш?
Зялёныя вочы Лілі зрабіліся вузкімі. Снэйпп нарэшце апомніўся.
— Я не меў на ўвазе… Я проста не хачу бачыць, як з цябе здзекваюцца… Ты падабаешся яму, ты падабаешся Джэймсу Потэру! — словы нібыта выляцелі без яго волі. — І ён не… Кожны лічыць… вялікі герой Квідытча… — горыч Снэйпа заставалася незразумелай, словы былі нясвязнымі, а Лілі ўсё вышэй падымала бровы.