Гары Потэр і Рэліквіі Смерці
- Автор: Роулинг Джоан Кэтлинг
- Серия: Гары Потэр (be) #7
- Год: 2011
- Язык: белорусский
- Переводчик: Андрэй Багач
- Жанр: Детское фэнтези
Электронная книга - «Гары Потэр і Рэліквіі Смерці». Краткое содержание книги:
У сёмай, фінальнай кнізе Дж. К. Роўлінг раскрывае ўсе магічныя таямніцы.
Readers beware. The brilliant, breathtaking conclusion to J. K. Rowling’s spellbinding series is not for the faint of heart—such revelations, battles, and betrayals await in Harry Potter and the Deathly Hallows that no fan will make it to the end unscathed. Luckily, Rowling has prepped loyal readers for the end of her series by doling out increasingly dark and dangerous tales of magic and mystery, shot through with lessons about honor and contempt, love and loss, and right and wrong. Fear not, you will find no spoilers in our review—to tell the plot would ruin the journey, and Harry Potter and the Deathly Hallows is an odyssey the likes of which Rowling’s fans have not yet seen, and are not likely to forget. But we would be remiss if we did not offer one small suggestion before you embark on your final adventure with Harry—bring plenty of tissues.
The heart of Book 7 is a hero’s mission—not just in Harry’s quest for the Horcruxes, but in his journey from boy to man—and Harry faces more danger than that found in all six books combined, from the direct threat of the Death Eaters and You-Know-Who, to the subtle perils of losing faith in himself. Attentive readers would do well to remember Dumbledore’s warning about making the choice between “what is right and what is easy,” and know that Rowling applies the same difficult principle to the conclusion of her series. While fans will find the answers to hotly speculated questions about Dumbledore, Snape, and You-Know-Who, it is a testament to Rowling’s skill as a storyteller that even the most astute and careful reader will be taken by surprise.
A spectacular finish to a phenomenal series, Harry Potter and the Deathly Hallows is a bittersweet read for fans. The journey is hard, filled with events both tragic and triumphant, the battlefield littered with the bodies of the dearest and despised, but the final chapter is as brilliant and blinding as a phoenix’s flame, and fans and skeptics alike will emerge from the confines of the story with full but heavy hearts, giddy and grateful for the experience.
Вяршыня пагорка знікла, Гары стаяў у офісе Дамблдора, нешта выдавала жудасны гук, як быццам паранены звер. Снэйп сядзеў у крэсле, над ім стаяў змрочны Дамблдор. Снэйп падняў твар, ён выглядаў так, нібы сотню гадоў пасля сустрэчы на вяршыні пагорка ён пражыў у пакутах.
— Я думаў… вы павінны былі… выратаваць… яе…
— Яна і Джэймс даверылі свой лёс не таму чалавеку, — сказаў Дамблдор. — Як і ты, Сэверус. Няўжо ты не спадзяваўся, што Лорд Вальдэморт яе пашкадуе?
Снэйп адрывіста дыхаў.
— Яе хлопчык выжыў, — казаў Дамблдор. — У яго вочы, такія жа. Ты памятаеш форму і колер вачэй Лілі Эванс, ці не так?
— ГОДЗЕ! — закрычаў Снэйп. — Сышла… мёртвая…
— Гэта раскаянне, Сэверус?
— Я жадаю… хай лепш бы я памёр…
— І якая б была ад гэтага карысць? — халодна сказаў Дамблдор. — Калі ты кахаў Лілі Эванс, калі сапраўды кахаў яе, то твой будучы шлях мне ясны.
Снэйп з цяжкасцю спрабаваў зразумець сэнс слоў Дамблдора.
— Што… што вы маеце на ўвазе?
— Ты ведаеш, як і чаму яна памерла. Зрабі так, каб гэта было не дарма. Дапамажы мне абараніць сына Лілі.
— Яму не патрэбна абарона. Цёмны Лорд знік.
— Цёмны Лорд вернецца, і Гары Потэр тады будзе ў вялікай небяспецы.
Наступіла цішыня, і паступова Снэйп пачаў прыходзіць у сябе, ён стаў дыхаць раўней. Нарэшце ён сказаў:
— Добра. Добра. Але ніколі… ніколі не распавядайце пра гэта, Дамблдор! Гэта толькі паміж намі! Пакляніцеся! Я не вынесу… асабліва сына Потэра… дайце мне слова!
— Слова, Сэверус, аб тым, што я ніколі не адкрыю ў табе лепшыя рысы? — Дамблдор уздыхнуў і паглядзеў у пакутны, але люты твар Снэйпа. — Калі ты настойваеш…
Кабінет знік, але тут жа паўстаў зноў. Снэйп бегаў узад-наперад перад Дамблдорам.
— … пасрэдны, напышлівы, як яго бацька, непапраўны парушальнік, атрымліваючы задавальненне ад сваёй славы, прагны да ўвагі і дзёрзкі…
— Ты бачыш тое, што жадаеш бачыць, Сэверус, — сказаў Дамблдор, не паднімаючы вочы з экзэмпляра “Трансфігурацыі Сёння”. — Іншыя настаўнікі адзначаюць сціпласць, прывабнасць і талент хлопчыка. Асабіста я знаходжу яго вельмі абаялым дзіцём.
Дамблдор перавярнуў старонку і, усё яшчэ не паднімаючы вочы, сказаў:
— Прыглядзі-ка за Квірэлам.
Вір колеру зноў паглынуў яго, затым усё пацямнела, Дамблдор і Снэйп стаялі паасобку ў калідоры замка, пакуль апошнія студэнты вярталіся ў замак пасля Каляднага Балю, каб адправіцца у ложкі.
— Ну што? — прамармытаў Дамблдор.
— Пазнака Каркарава таксама цямнее. Ён у паніцы, ён баіцца пакарання, вы ведаеце, як моцна ён дапамог Міністэрству пасля падзення Цёмнага Лорда, — Снэйп паглядзеў у бок на Дамблдора. — Каркараў збіраецца збегчы, калі Пазнака загарыцца.
— Няўжо? — мякка сказаў Дамблдор, калі Флёр Дэлякур і Рождэр Дэвіс, хіхікаючы, зашлі ў замак. — І табе б хацелася да яго далучыцца?
— Не, — сказаў Снэйп, гледзячы на Флёр і Рождэра. — Я не такі баязлівец.
— Сапраўды, — пагадзіўся Дамлдор, — ты значна адважней Ігара Каркарава. Ты ведаеш, часам мне здаецца, мы размяркоўваем па факультэтах занадта хутка…
Ён сышоў, пакінуўшы Снэйпа, які выглядаў хворым…
Цяпер Гары зноў стаяў у кабінеце дырэктара. Была ноч, і Дамлдор паўляжаў у сваім крэсле. Яго правая рука нямогла звісла, абпаленая і счарнелая. Снэйп нашэптваў заклёны, накіраваўшы сваб палачку на запясце, а вольнай рукой паіў Дамблдора зеллем, залатога адцення. Праз некаторы час павекі Дамблдора ўздрыгнулі, і ён расплюшчыў вочы.
— Навошта, — спытаў Снэйп, без якога-небудзь уступа. — Навошта вы надзелі гэты пярсцёнак? На ім ляжыць заклён, і вы сапраўды ведалі гэта. Навошта да яго трэба было наогул дакранацца?
На стале перад Дамблдорам ляжаў пярсцёнак Вальдора Гаўнта. Ён быў зламаны; побач яго ляжаў меч Грыфіндора.
Дамблдор паморшчыўся.
— Я… Здзейсніў памылку. Гэта было так панадліва…
— Што было панадліва?
Дамблдор не адказаў.
— Цуд, што вы змаглі вярнуцца! — Снэйп быў у шаленстве. — На гэты пярсцёнак накладзены заклён дзіўнай сілы, нам застаецца спадзявацца, што яго атрымаецца стрымаць; я затрымаў заклён на адной руцэ на некаторы час…
Дамблдор падняў счарнелую руку, і пачаў разглядаць яе, як рэдкую знаходку.
— Ты выдатна зладзіўся, Сэверус. Як ты думаеш, колькі мне яшчэ засталося?
Голас Дамблдора быў спакойны; быццам ён казаў пра прагноз надвор’я на заўтра. Снэйп трохі памарудзіў, а потым сказаў:
— Дакладна не ведаю. Можа быць год. Немагчыма стрымліваць такі заклён вечна. Ён вызваліцца ў выніку; заклёны, падобныя да гэтага, з гадамі становяцца ўсё мацней.