Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Современная русская и зарубежная проза » Воляй абраны. Дамова на спакусу
Воляй абраны. Дамова на спакусу - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Воляй абраны. Дамова на спакусу

Электронная книга - «Воляй абраны. Дамова на спакусу». Краткое содержание книги:

У першую кнігу аўтар уключыў два раманы – “Воляй абраны” і “Дамова на спакусу”. Першы раман – пра падзеі 1863-га года, пра вызвольнае паўстанне супраць расійскага царызму, якое ўзначаліў Кастусь Каліноўскі. Пра каханне кіраўніка паўстання і яго нарачонай – Марыі Ямант. Аўтар паспрабаваў з вышыні сённяшняга часу паглядзець на супярэчлівую і выбітную асобу Вікенція Канстанціна Каліноўскага, спроба разабрацца ў тым, чаму паўстанню з самага пачатку была наканаваная параза... І чаму духоўны подзвіг дыктатара Каліноўскага застанецца ў памяці нашчадкаў на вякі. “Дамова на спакусу” – раман-фантасмагорыя. Пра тое, што побач з намі штодзённа крочыць спакуса, патойбаковыя сілы падсцерагаюць нас, калі мы “паслізнемся”, калі захочам атрымаць прывідную асалоду жыцця, спакусіцца на багацце. Пра тое, што для чалавека азначае Біблія і вера ў Бога. Як пазбегнуць спакусы, як разабрацца ў тым, якой дарогай мы павінны крочыць у заўтра і ад каго чакаць дапамогу, калі нас нечакана засмокча багна хлусні і падману, – аўтар паспрабаваў адказаць на гэтыя і іншыя пытанні. Кніга разлічана для чытачоў рознага ўзросту.
1 ... 213 214 215 216 217 218 219 220 221 ... 332
Перейти на страницу:

– Ну, а яшчэ?

– Яшчэ? Гэта і акаваная скрыня, у якой зберагаюць багацце. Ноеў каўчэг даў нагоду да назвы каўчэга старога ці цікавага віду судна, карабля, і новай нейкай старыннай калымагі.

– Так, так, ведаеш... “І сказаў мне Гасподзь: адступніца, дачка Ізраіля, аказалася правей, чым вераломная Іўдзея. Ідзі і абвясці словы гэтыя да Поўначы, і скажы: “Вярніся, адступніца, дачка Ізраіля, – кажа Гасподзь. – Я не выллю на вас гневу Майго; таму што Я літасцівы, не вечна ж буду абурацца. Прызнай толькі віну тваю: таму што ты адступіла ад Госпада, Бога твайго, і займалася блудам з чужымі пад усялякім разгалістым дрэвам, і голасу Майго вы не слухалі...” Гэта ў Ераміі, у трэцім вершы.

– Так, прыпамінаю, мой капітан Ной... У нас жа таксама каўчэг, ці не так?

– Хай будзе так, – кіўнуў галавой, заўсміхаўся. – Можам згадзіцца, а чаму б і не? І ў Ісайі, у сорак першым вершы, яшчэ сказана: “І ўзвёў яго ад Поўначы, і ён прыдзе; ад усходу сонца будзе заклікаць імя Маё і пагарджаць уладыкаў, як гразь, і таптаць як гаршчэчнік гліну”. І ў Ераміі, у адзінаццатым, таксама дадаецца: “Каб выканаць клятву, якую Я кляўся бацькам вашым – даць ім зямлю, па якой будуць цякці малако і мёд, як гэта цяпер. І адказваў я, сказаўшы: амінь, Госпадзі!” І зноў жа – у Ісайі, у сорак першым: “Хто зрабіў і здзейсніў гэта? Той, хто ад пачатку выклікае роды; Я – Гасподзь першы, і ў апошніх Я – той жа.” А перад гэтым мы гаварылі пра пробу, чаканку, камбінацыю, каўчэг, кампазіцыю... Кожнае слова мае розныя адценні і паняцці – сінонімы.

– Так, сінонімы. Дапушчэнні і ўмоўнасці.

– Во, во... Як там – адшукаў што-небудзь? – пацікавіўся Анатас, адарваўшыся ад галоўнай тэмы, сядзеў, не ўставаў.

– Нешта ёсць блізкае ўжо...

– Ну і добра... Так што мы, можна сказаць, дзве працы спалучаем. Так, на чым мы спыніліся?

– На сінонімах...

– Ага, правільна. Давай разам разбірацца пра каўчэг, пра вечка каўчэга Гасподняга. Возьмем усё ж даўгаватую вытрымку з Зыходу, дваццаць пяты верш: “І сказаў Гасподзь Майсею, гаворачы: скажы сынам Ізрайлевым, каб яны зрабілі мне прынашэнні ад усякага чалавека, у якога будзе рупнасць, прымайце ахвяраванні мне. Вось ахвяраванні, якія вы павінны прымаць ад іх: золата, і срэбра, і медзь, і шэрсць блакітную, пурпуравую і чырвоную, і вісан, і казіную. Скуры баранаў чырвоныя, і скуры сінія, і дрэва сіттым, ялей для свяцільніка, водары для алею памазання і для благавоннага курэння, камень анікс і камяні ўстаўныя для яфода і для наперсніка. І наладзяць яны Мне свяцілішча, буду знаходзіцца сярод іх; усё (зрабіце), як Я паказваю табе – і ўзор скініі, і ўзор усіх сасудаў яе; так і зрабіце”.

– І далей ужо канкрэтнае ўказанне, ці не так?

– Вось іменна. “Зрабіце каўчэг з дрэва сіцім: даўжыня яму два локці з паловаю, і шырыня яму паўтара локці, і вышыня яму – паўтара локці; і абкладзі яго чыстым золатам”. А чыстым – гэта якім, Антон? Тысячнай пробы? Ці той жа, 999 пробы? “Знутры і звонку пакрый яго; і зрабі наверсе вакол яго залаты вянец (віты); адлі для яго чатыры кольцы залатых.”. Тут проба ўжо чамусьці не ўказана. “І зацвердзі на чатырох ніжніх вуглах яго: два кольцы на адным баку яго, два кольцы на другім баку яго. Зрабі з дрэва сіццім жэрдкі і абкладзі (чыстым) золатам.” Зноў жа – якой пробы? 999? “І ўкладзі жэрдкі ў кольцы, па баках каўчэга, каб з іх дапамогай насіць каўчэг; у кольцах каўчэга павінны быць жэрдкі і не павінны адымацца ад яго. І пакладзі ў каўчэг Адкрыццё, якое Я дам табе”.

Рука мая, здаецца ўжо ўпэўненей пачала вадзіць вугельчыкам па грунтоўцы.

Страх і крыўда некуды зніклі.

Я вярнуўся да самога сябе – ранейшага, упэўненага ў сабе.

Анатас не назіраў за маім станам, працягваў:

– Далей ідзе – зноў жа – канкрэтная парада: “Зрабі так – само вечка з чыстага золата”. А з якой пробы, цікава, 999? “Даўжыня яе два локці з паловаю”. Пераводзячы на вымярэнне сённяшняга дня, гэта будзе азначаць – 2,5. Так? Так... “А шырыня яе – паўтара локці”. 1,5? “І зрабі з золата двух херувімаў: чаканнай работы, зрабі іх на абодвух канцах вечка; зрабі аднаго херувіма з аднаго краю, а другога херувіма з другога краю; якія выступалі б з вечка, зрабіце херувімаў па абодвух краях яго; і будуць херувімы з распрасцёртымі ўверх крыламі, паказваючы крыламі сваімі вечка, а тварамі сваімі будуць адно да аднаго: да вечка будуць твары херувімаў. І пакладзі вечка на каўчэг зверху, а ў каўчэг пакладзі Адкрыццё, якое Я дам табе; там Я буду адкрывацца табе і гаварыць з табою над вечкам, пасярод двух херувімаў, якія над каўчэгам адкрыцця, а ўсім, што не буду запаведваць праз цябе сынам Ізрайлевым...” Не змарыў я цябе, Антон? – нечакана папытаўся ён, перавёўшы дыханне, глядзеў уважліва на мяне.

1 ... 213 214 215 216 217 218 219 220 221 ... 332
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)