Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Вужык. Голуб на плячы. Дак - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Вужык. Голуб на плячы. Дак

Электронная книга - «Вужык. Голуб на плячы. Дак». Краткое содержание книги:

Другі том выдання складаюць аповесці, апавяданні і нарыс пра родны горад Мазыр. Перапляценне розных жанраў – прытчы і казкі, фантасмагорыя і фантазія... Усё пераплецена і ўзаемазвязана, і ўсе творы пранізаны дабрынёй і шчырасцю, клопатам і занепакоенасцю будучым лёсам роднага краю; характары герояў выпісаны праўдзіва і дасканала, яны кранаюць, пакідаюць добрае ўражанне, прымушаюць задумацца над тым, куды мы ідзем, да чаго імкнемся... Аповесці “Вужык”, “Муха”, “Ахутавана”, прытча “ІХ”, казка “Начное падарожжа” – выклікаюць у душы чытача замілаванне і здзіўленне, радасць і трывогу за будучыню, адначасова нараджаючы ў душы гонар і радасць за родны край, родныя мясціны, за тое, што было ў нас гераічнае мінулае, якім мы можам ганарыцца, раўняцца на тых слынных людзей, якія жылі да нас, якія пракладвалі нам шлях у заўтрашні дзень. Кнігу з цікавасцю прачытаюць людзі розных узростаў, але найбольш аўтар хацеў бы, каб яе прачытала моладзь, бо асноўны лейтматыў кнігі – каханне і любоў, дабрыня і шчырасць юначых памкненняў... 
1 ... 213 214 215 216 217 218 219 220 221 ... 379
Перейти на страницу:

– Я віншую цябе, Пятро Сіліч! Ад тваёй хваробы і знаку не засталося.. Значыць, на карысць пайшло лячэнне. Я жадаю, каб ты болей ніколі сюды не вяртаўся...

Ён мне паціснуў руку як даросламу.

Я ж, не вымаючы сваёй рукі з ягонай, перапытаў:

– І я не памру, як мая сястрычка Верка? Не памру, доктар?

– Сто гадоў жыць будзеш! Вер майму слову!

І я паверыў яму.

Дадому прыехаў здаровы і вясёлы. Не пазнала маці, абняла, шчасліва ўсклікнула:

– О які спраўны стаў! От што значыць пабыць у санаторыі.

...Восенню яно нічога, а вось калі прыходзіла зіма, калі марозныя завірухі пранізвалі ўсё цела, калі ў піліпаўку ваўкі шчэрылі на нас белыя іклы, а хадзілі мы ў школу з Петрусём Забалоцкім з маёй вёскі, – калі праходзілі паўз могілкі і на іх кожны раз нешта спявала-скавытала, а ў нас валасы станавіліся старчака, – гатовы мы ўжо былі і адступіцца, адмовіцца ад вучобы за столькі кіламетраў. Страх, здаецца, быў мацней за ўсё...

Але чамусьці кожным разам помніліся словы Мастовіча – выкладчыка літаратуры. Ён казаў-папярэджваў, што адзін раз у жыцці збаяўшыся, будзеш баяцца ўсё жыццё.Мудры быў настаўнік. І ў тыя ж хвіліны каля могільніц, ідучы насустрач сівернаму ветру, я цвёрда шаптаў сабе: “Не, не адступлю. Няма такой сілы, якая прымусіла б мяне праявіць маладушша. Перад маці будзе сорамна, перад Толікам, перад Куртам...”

Праз нейкі час прыйшло фота ад Анатоля – з горада Савецкая Гавань. Спачатку ён служыў на Балтыйскім флоце, а пасля перакінулі на Ціхі акіян.

“З Новым годам! З новым шчасцем! – напісаў ён на адваротным баку фота. – На памяць маім родным, бацькам, ад сына Толіка. 1-га студзеня 1950 года”.

Я ганарыўся сваім братам. Паказваў усім фота і казаў, што і я, калі вырасту, буду мараком...”

14.

“Дарагі дружа Пятрусь, дарагі мой Пётр Сяргеевіч! – пісаў з далёкага горада на Няве Віктар Дударэнка. – Сабраўся ўсё ж напісаць табе. То ўсё часу не ставала, то лянота падгортвалася, а то і не было, здавалася, неабходнасці такой, – а тут сны спакою не даюць: як не штоноч наведваецца да мяне мудрая баба Васіліха, што нам з табой пупы завязвала, і Курт Венцэль разам з ёю... Нешта патрабуюць ад нас, напамінаюць пра сябе...

Я так разумею, што недарэмна яны стукаюцца ў нашую памяць.

А я ведаю, Петрык, што яны хочуць ад нас. Зразумеў, зусім нядаўна зразумеў. Яны жадаюць, каб мы не забывалі не толькі пра іх, а і пра саміх сябе. Памятаць адзін пра аднаго – гэта адно, а вось не парываць духоўную нітачку між намі і імі – то ўжо зусім іншае. Нас усіх павінна жывіць памяць, і мы ні ў якім разе не павінны адмаўляцца ад іх духоўнай дапамогі, хаця, здавалася б, іх і няма побач з намі. Не, яны ўсё ж побач з намі. І таму яны думаюць пра нас, перажываюць за нас, падказваюць нам, як трэба крочыць у заўтрашні дзень...

Мы ў хуткім часе павінны з табою сустрэцца. Ды і не толькі сустрэцца, а і наведаць з табою тыя мясціны, дзе мы слухалі мудрыя парады і настаўленні бабы Васіліхі, дзе вялі вясёлыя забавы з Куртам... Зайздрошчу табе – ты бываеш у Забалацці часта, а мяне лёс закінуў сюды, за тысячы кіламетраў. Хаця ж, з другога боку, у нас не павінна быць аніякіх прычын рэдкага з’яўлення на роднай зямлі...

Мы сходзім з табой абавязкова на магілку бабы-павітухі, памянём яе добрым словам, а потым у царкве паставім памінальныя свечкі Курту і бабцы Васілісе... Не апошнюю ролю адыгралі яны ў нашым жыцці. Тое, што яны далі нам, не маглі даць пазней ні навука ў інстытутах, ні кнігі, якіх мы шмат з табою прачыталі...Недарэмна прысніўся мне Курт адначасова з табой, недарэмна ў сне мы разам з ім імчалі на саначках. Ён дасылаў нам добрую вестку са сваіх планет, бо думаў пра нас толькі добрае. Як і мы пра яго...

Так, мы ўжо з табой прайшлі-пражылі добрую палавіну свайго жыцця, і едзем на тых саначках з гары і сёння, і на душы ў нас светлы і добры настрой, – значыць, наперадзе ў нас яшчэ шмат спраў і клопатаў, і мы іх павінны давесці да канца, да свайго лагічнага завяршэння...

Баба Васіліха, як я разумею, правяла з намі некалькі ўрокаў па катэхізацыі – знаёміла з азамі Бібліі. Хаця мы тады не разумелі ўсяго, але сёння, аглядваючыся на той час, унікаючы ў радкі Святога Пісання, яна скіроўвала нас на шлях, які вядзе нас да Бога. І мы ідзем па тым шляху, не збочваем, бо дарога да Бога, самая прамая і жыццесцвярджальная дарога, бальшак...

Мне ўспамінаецца чамусьці той падбіты самалёт і лётчыкі-самазабойцы – і сёння не магу зразумець, чаму яны так лёгка развіталіся з жыццём? Успамінаецца, як мы стралялі з нагана Курта, і як падкраўся да нас твой бацька, адабраў той наган і разбіў потым молатам на навакавальні...

1 ... 213 214 215 216 217 218 219 220 221 ... 379
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)