Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Детское фэнтези » Гары Потэр і Рэліквіі Смерці
Гары Потэр і Рэліквіі Смерці - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Гары Потэр і Рэліквіі Смерці

Электронная книга - «Гары Потэр і Рэліквіі Смерці». Краткое содержание книги:

Гары Потэра чакае самае страшнае выпрабаванне ў жыцці — смяротная сутычка з Валан дэ Мортам. Чакаць дапамогі няма ад каго — Гары адзінокі як ніколі. Сябры і ворагі Гары паўстаюць у зусім нечаканым свеце. Мяжа паміж Дабром і Злом становіцца ўсё больш прывіднай...
У сёмай, фінальнай кнізе Дж. К. Роўлінг раскрывае ўсе магічныя таямніцы.
Readers beware. The brilliant, breathtaking conclusion to J. K. Rowling’s spellbinding series is not for the faint of heart—such revelations, battles, and betrayals await in Harry Potter and the Deathly Hallows that no fan will make it to the end unscathed. Luckily, Rowling has prepped loyal readers for the end of her series by doling out increasingly dark and dangerous tales of magic and mystery, shot through with lessons about honor and contempt, love and loss, and right and wrong. Fear not, you will find no spoilers in our review—to tell the plot would ruin the journey, and Harry Potter and the Deathly Hallows is an odyssey the likes of which Rowling’s fans have not yet seen, and are not likely to forget. But we would be remiss if we did not offer one small suggestion before you embark on your final adventure with Harry—bring plenty of tissues.
The heart of Book 7 is a hero’s mission—not just in Harry’s quest for the Horcruxes, but in his journey from boy to man—and Harry faces more danger than that found in all six books combined, from the direct threat of the Death Eaters and You-Know-Who, to the subtle perils of losing faith in himself. Attentive readers would do well to remember Dumbledore’s warning about making the choice between “what is right and what is easy,” and know that Rowling applies the same difficult principle to the conclusion of her series. While fans will find the answers to hotly speculated questions about Dumbledore, Snape, and You-Know-Who, it is a testament to Rowling’s skill as a storyteller that even the most astute and careful reader will be taken by surprise.
A spectacular finish to a phenomenal series, Harry Potter and the Deathly Hallows is a bittersweet read for fans. The journey is hard, filled with events both tragic and triumphant, the battlefield littered with the bodies of the dearest and despised, but the final chapter is as brilliant and blinding as a phoenix’s flame, and fans and skeptics alike will emerge from the confines of the story with full but heavy hearts, giddy and grateful for the experience.
1 ... 213 214 215 216 217 218 219 220 221 ... 245
Перейти на страницу:

— Туня! — ускрыкнула Лілі здзіўлена і дружалюбна, але Снэйп ускочыў на ногі.

— І хто зараз шпіёніць? — закрычаў ён, — што ты хочаш?

Пятуння, заспетая знянацку, не магла вымавіць ні слова.

Гары заўважыў, што яна шукала словы, каб як мага больш пакрыўдзіць Снэйпа.

— А што гэта ты апрануў? — сказала яна, паказваючы на Снэйпа. — Маміну блузку?

Пачуўся трэск. Галіна над галавой Пятунні ўпала. Лілі закрычала. Галіна ўдарыла Пятунню па плячу, тая адхілілася назад і заплакала.

— Туня!

Але Пятуння ўжо бегла ад іх. Лілі павярнулася да Снэйпа.

— Гэта ты зрабіў?

— Не, — ён здаваўся дзёрзкім, але і спалоханым.

— Гэта ты! — яна адвярнулася ад яго. — Гэта ты! Ты яе параніў!

— Не! Не! Гэта не я!

Але хлусня не ўпэўніла Лілі. Яна кінула на яго апошні спапяляючы позірк, і пабегла скрозь зараслі за сваёй сястрой, а Снэйп выглядаў няшчасным і збянтэжаным…

І сцэна змянілася. Гары агледзеўся. Ён быў на платформе дзевяць і тры чвэрці, Снэйп стаяў побач, злёгку згорбіўшыся, побач з хударлявай, панурай, хваравітай жанчынай, якая была вельмі падобная да яго. Снэйп глядзеў на сям’ю з чатырох чалавек недалёка ад яго. Дзве дзяўчынкі адыйшлі ад сваіх бацькоў. Лілі аб нечым упрошвала сястру. Гары падыйшоў бліжэй, каб паслухаць, пра што яны размаўляюць.

— Прабач мне, Туня, прабач! Паслухай, — яна схапіла і моцна сціснула руку сястры, нагледзячы на тое, што Пятуння вырывалася з усяе сілы. — Можа, як толькі я прыеду — не, паслухай, Туня! Можа, як толькі я прыеду туды, я змагу пайсці да прафесара Дамблдора і ўгаварыць яго перадумаць!

— Я — не — хачу — туды — ехаць! — сказала Пятуння, і вырвала сваю руку ў сястры. — Ты думаеш, я хачу паехаць ў нейкі дурацкі замак і вучыцца быць… быць….

Яе светлыя вочы хутка агледзелі платформу: катоў, якія мяўкалі, соў, якія крычалі, вучняў, некаторыя з якіх ужо пераапрануліся ў чорныя доўгія мантыі, яны загружалі свае куфары ў цягнік або віталі адзін аднаго пасля доўгага лета расстання.

— …ты думаеш, я хачу быць — быць дзівачкай?

У Лілі на вачах з’явліліся слёзы, а Пятунні ўдалося высвабадзіць руку.

— Я не дзівачка, — сказала Лілі, — Так казаць вельмі дрэнна.

— Вось куды ты едзеш, — жорстка вымавіла Пятуння. — Спецыяльная школа для вырадкаў. Ты і гэты хлопчык Снэйпаў… ненармальныя, вось вы хто. Добра, што вас ізалююць ад нармальных людзей. Гэта дзеля нашай бяспекі.

Лілі зірнула на бацькоў, якія аглядвалі платформу з задавальненнем, атрымліваючы асалоду ад пабачанага. Потым яна зноў глянула на сястру, і яе голас стаў нізкім і грубым:

— Ты не думала, што гэта школа для вырадкаў, калі пісала дырэктару і ўпрошвала яго ўзяць цябе.

Пятуння зрабілася пунсовай.

— Упрошвала? Я не ўпрошвала!

— Я бачыла яго адказ. Вельмі добразычлівы.

— Ты не павінна была чытаць, — прашаптала Пятнуння. — Гэта было маё асабістае… Як ты магла?

Лілі хуценька зірнула на Снэйпа. Пятуння адкрыла рот.

— Гэты хлопчык знайшоў яго! Ты з гэтым хлопчыкам употай пракраліся ў мой пакой!

— Не, не пракраліся… — Лілі давялося абараняцца, — Сэверус убачыў канверт, ён не мог паверыць, што маглы могуць кантактаваць з Хогвартсам, вось і ўсё! Ён сказаў, што напэўна чараўнікі падпольна працуюць на пошце, і яны клапацяцца пра…

— Відаць, чараўнікі ўсюду суюць свае насы! — сказала Пятуння, зрабіўшыся бледнай так жа хутка, як пачырванела да гэтага. — Пачварына! — выкрыкнула яна і пабегла да бацькоў…

Сцэна знікла і ўзнікла зноў. Снэйп бег па Хогвартс Экспрэсу, у той час, як цягнік ехаў па краіне. Ён ужо пераапрануўся ў школьную форму, пры першай жа магчымасці пазбаўляючыся маглаўскіх рэчаў. Ён спыніўся ў купэ, дзе размаўлялі два хлопчыка, а ля акна сядзела Лілі.

Ён адкрыў дзверы купэ і сеў насупраць Лілі. Яна зірнула на яго і адвярнулася да акна. Яна плакала.

— Я не хачу размаўляць з табой, — злосна вымавіла яна.

— Чаму?

— Туня н-ненавідзіць мяне. Таму што мы бачылі ліст ад Дамблдора.

— І што?

Яна паглядзела на яго з пагардай.

— То, што яна мая сястра!

— Яна ўсяго толькі… — спыніў ён сябе. Лілі, якая выцірала слёзы, не чула яго.

— Але ж мы едзем! — сказаў ён, не хаваючы радасці. — Вось і ўсё! Мы едзем у Хогвартс!

Яна кіўнула, выціраючы вочы, але крыху ўсміхнулася.

— Было б добра, калі б ты трапіла ў Слізэрын, — сказаў Снэйп, падбадзёраны тым, што яна крыху павесялела.

— У Слізэрын?

Адзін з хлопчыкаў, якія сядзелі ў купэ, да гэтага не звяртаўшы ўвагу на Снэйпа і Лілі, азірнуўся пры гэтым слове, і Гары, чыя ўвага была звернута на пару ля акна, убачыў свайго бацьку: хударлявага, цёмнавалосага, як Снэйп, але з тым налётам выпеставанасці, заботы, якіх Снэйпу відавочна не хапала.

1 ... 213 214 215 216 217 218 219 220 221 ... 245
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)