Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Детское фэнтези » Гары Потэр і Рэліквіі Смерці
Гары Потэр і Рэліквіі Смерці - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Гары Потэр і Рэліквіі Смерці

Электронная книга - «Гары Потэр і Рэліквіі Смерці». Краткое содержание книги:

Гары Потэра чакае самае страшнае выпрабаванне ў жыцці — смяротная сутычка з Валан дэ Мортам. Чакаць дапамогі няма ад каго — Гары адзінокі як ніколі. Сябры і ворагі Гары паўстаюць у зусім нечаканым свеце. Мяжа паміж Дабром і Злом становіцца ўсё больш прывіднай...
У сёмай, фінальнай кнізе Дж. К. Роўлінг раскрывае ўсе магічныя таямніцы.
Readers beware. The brilliant, breathtaking conclusion to J. K. Rowling’s spellbinding series is not for the faint of heart—such revelations, battles, and betrayals await in Harry Potter and the Deathly Hallows that no fan will make it to the end unscathed. Luckily, Rowling has prepped loyal readers for the end of her series by doling out increasingly dark and dangerous tales of magic and mystery, shot through with lessons about honor and contempt, love and loss, and right and wrong. Fear not, you will find no spoilers in our review—to tell the plot would ruin the journey, and Harry Potter and the Deathly Hallows is an odyssey the likes of which Rowling’s fans have not yet seen, and are not likely to forget. But we would be remiss if we did not offer one small suggestion before you embark on your final adventure with Harry—bring plenty of tissues.
The heart of Book 7 is a hero’s mission—not just in Harry’s quest for the Horcruxes, but in his journey from boy to man—and Harry faces more danger than that found in all six books combined, from the direct threat of the Death Eaters and You-Know-Who, to the subtle perils of losing faith in himself. Attentive readers would do well to remember Dumbledore’s warning about making the choice between “what is right and what is easy,” and know that Rowling applies the same difficult principle to the conclusion of her series. While fans will find the answers to hotly speculated questions about Dumbledore, Snape, and You-Know-Who, it is a testament to Rowling’s skill as a storyteller that even the most astute and careful reader will be taken by surprise.
A spectacular finish to a phenomenal series, Harry Potter and the Deathly Hallows is a bittersweet read for fans. The journey is hard, filled with events both tragic and triumphant, the battlefield littered with the bodies of the dearest and despised, but the final chapter is as brilliant and blinding as a phoenix’s flame, and fans and skeptics alike will emerge from the confines of the story with full but heavy hearts, giddy and grateful for the experience.
1 ... 212 213 214 215 216 217 218 219 220 ... 245
Перейти на страницу:

— Ты… ты ведзьма, — прашаптаў Снэйп.

Лілі здавалася абражанай.

— Нядобра казаць такое пра каго-небудзь!

Яна павярнулася, падняўшы нос угару, і пакрочыла да сваёй сястры.

— Не! — крыкнуў Снэйп. Ён расчырванеўся, і Гары дзівіўся, чаму ён не здыме нягеглае вялізнае паліто, калі толькі ён не хоча паказваць кашулю пад ім.

Ён падбег да дзяўчынак, падобны на недарэчнага кажана, вельмі нагадваючы сваю дарослую копію. Сёстры разглядвалі яго, схаваўшыся за арэлі, нібыта гэта было самае бяспечнае месца.

— Ты, — звярнуўся Снэйп да Лілі, — ты ж ведзьма. Я назіраў за табой некаторы час. Але ў гэтым няма нічога дрэннага. Мая мама таксама ведзьма, а я чараўнік.

Смех Пятунні зрабіўся халодным.

— Чараўнік! — закрычала яна, яна ўжо не баялася хлопчыка, які выскачыў адніадкуль. — Я ведаю, хто ты. Ты — сын Снэйпаў. Яны жывуць у Тупіку Прадзільшчыкаў каля ракі, — сказала яна да Лілі, і па яе тону было зразумела, што гэта далёка не пахвальная рэкамендацыя. — Навошта ты шпіёніў за намі?

— Я не шпіёніў, — адказаў Снэйп. Ён выў вельмі ўсхваляваны, пачырванелы, з растрапанымі чорнымі валасамі. — За табой я і не падумаў бы шпіёніць, — зларадна дадаў ён. — Ты магл.

І хаця Пятуння не разумела гэтага слова, яна адчула гэта па яго тону.

— Лілі, хадзем, мы сыходзім, — віскліва ўскрыкнула яна.

Лілі паслухалася сястру і, зірнуўшы яшчэ раз на Снэйпа, пайшла за ёю. Снэйп глядзеў, як яны адыходзяць ад дзіцячай пляцоўкі, а Гары, які застаўся сам-насам са Снэйпам, заўважыў у ім горкае разачараванне, і зразумеў, што Снэйп абдумваў гэтую размову, але ўсё пайшло не так, як ён планаваў…

Дзіцячая пляцоўка знікла, і раней, чым Гары здолеў зразумець, дзе ён знаходзіцца, ён убачыў вакол сябе мноства дрэў, асветленую яркім сонцам рэчку, якая струменілася паміж ствалоў дрэваў. Цені ад дрэваў напаўнялі бераг цёмнай зялёнай прахалодай. Двое дзяцей сядзелі, скрыжаваўшы ногі, адзін насупраць аднаго. На Снэйпу ўжо не было таго паліто, а яго кашуля не выглядала занадта дзіўна ў цені дрэў.

— …і міністэрства пакарае цябе, калі ты будзеш чараваць па-за школай, ты атрымаеш ліст.

— Але ж я чаравала па-за школай!

— Нам можна. У нас яшчэ няма чароўных палачак. Яны прабачаюць табе, бо ты дзіця і не можаш кантраляваць магію. Але калі табе споўніцца адзінаццаць, — важна кіўнуў ён, — і цябе пачнуць вучыць, табе давядзецца быць асцярожнай.

Наступіла невялікая паўза. Лілі падабрала галіну з зямлі і пачала круціць ёю ў паветры. Гары ведаў, што яна ўяўляе, як ад палкі ляцяць іскрынкі. Яна кінула галіну, нахілілася да хлопчыка і спытала:

— І гэта ўсё праўда? Гэта не жарт? Пятуння кажа, ты ілжэш мне. Пятуння кажа, што Хогвартсу няма. Але ён ёсць, праўда?

— Для нас ёсць, — адказаў Снэйп. — Не для яе. А мы атрымаем лісты, ты і я.

— Праўда? — прашаптала Лілі.

— Вядома, — адказаў Снэйп, і нягледзячы на яго патрэпаны выгляд, ён вельмі ўражваў яе, ён быў адзіны, хто мог ёй усё растлумачыць.

— І яго праўда прыносіць сава? — шэптам спытала Лілі.

— Звычайна, — адказаў Снэйп. — Але ты магланароджаная, таму хто-небудзь са школы прыедзе і растлумачыць тваім бацькам.

— А ёсць розніца, магланароджаны ці не?

Снэйп вагаўся. Яго чорныя вочы глядзелі ў зеленаватую цемру, мінаючы светлы тварык, цёмна-рыжыя валасы.

— Не, — адказаў ён, — няма ніякай розніцы.

— Добра, — з палёгкай вымавіла Лілі. Было відаць, што яна вельмі хвалявалася.

— У табе вельмі шмат магіі, — сказаў Снэйп. — Я бачыў гэта. Увесь час, калі я назіраў за табой…

Яго голас змоўк. Не слухаючы, яна падняла вочы з пакрытай лісцем зямлі на зялёную засень над імі, а ён працягваў глядзець на яе так жа прагавіта, як і тады, на дзіцячай пляцоўцы.

— Як справы ў цябе дома? — спытала Лілі.

Маленькая складка з’явілася ў яго паміж вачэй.

— Добра, — адказаў ён.

— Яны больш не сварацца?

— Не, яны сварацца, — адказаў Снэйп. Ён падняў бярэмя лісця і пачаў разрываць іх на мелкія кавалачкі, зусім не ўсведамляючы, што ён робіць. — але засталося не так шмат, і я паеду.

— Твайму бацьку не падабаецца магія?

— Яму шмат чаго не падабаецца.

— Сэверус?

Ён крыху ўсміхнуўся, калі яна вымавіла яго імя.

— А?

— Раскажы мне зноў пра Дэментараў.

— Што б ты хацела пра іх ведаць?

— Калі я выкарыстаю магію па-за школай….

— Цябе за гэта не аддадуць Дэментарам! Дэментары для тых, хто робіць вельмі дрэнныя ўчынкі. Яны вартуюць турму чараўнікоў, Азкабан. Ты не трапіш у Азкабан, ты занадта…

Ён зноў пачырванеў і зноў падабраў некалькі лістоў. Шаргаценне лісця за спінай Гары прымусіла яго азірнуцца: Пятуння, якая хавалася за дрэвам, аступілася.

1 ... 212 213 214 215 216 217 218 219 220 ... 245
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)