Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » История » НАЙНОЎШАЯ ГІСТОРЫЯ БЕЛАРУСІ
НАЙНОЎШАЯ ГІСТОРЫЯ БЕЛАРУСІ - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

НАЙНОЎШАЯ ГІСТОРЫЯ БЕЛАРУСІ

Электронная книга - «НАЙНОЎШАЯ ГІСТОРЫЯ БЕЛАРУСІ». Краткое содержание книги:

Аўтар разглядае гісторыю беларускай нацыі ад канца XIX стагоддзя да нашых дзён. Ён сцісла перадае асаблівасці кожнага з этапаў гістарычнага шляху, які прайшлі беларусы за гэты час, шукае адказ на пытанне, чаму лес народа стаўся менавіта такім, а не інакшым.
1 ... 14 15 16 17 18 19 20 21 22 ... 110
Перейти на страницу:

У ліпені 1920 г. Беларусь паўторна была занята Чырвонай Арміяй. 12 ліпеня бальшавікі падпісалі пагадненне з літоўскім урадам, у адпаведнасці з якім Віленшчына і Гродзеншчына былі перададзены Літве. Гэты дагавор гарантаваў нейтралітэт Літвы ў ходзе савецка-польскай вайны, а ў выніку — бяспеку правага фланга войскаў Заходняга фронту, якія наступалі ў напрамку Варшавы. Адначасна амаль мільённая маса беларусаў у межах Літвы стварала Савецкай Расіі перспектыву ўплываць на ўнутраную сітуацыю ў гэтай краіне.

31 ліпеня існуючы яшчэ Цэнтральны Камітэт Камуністычнай партыі (бальшавікоў) Літвы і Беларусі паўторна абвясціў незалежнасць Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі. Утвораны ў тым жа часе Ваенна-рэвалюцыйны камітэт (у складзе: Аляксандр Чарвякоў, Вільгельм Кнорын, Язэп Адамовіч) выконваў функцыі беларускага савецкага ўрада. У дэкларацыі ЦК КП(б)ЛіБ аб абвяшчэнні «незалежнай БССР» гаварылася, што граніцы Беларусі з буржуазнымі дзяржавамі будуць устаноўлены па этнаграфічным крытэрыі, а з сацыялістычнай Расіяй і Украінай — «згодна з воляй беларускага народа». У склад створанай у адпаведнасці з гэтым дакументам дзяржавы ўваходзіла толькі 18 паветаў. Яе тэрыторыя ў невялікай ступені выходзіла па-за межы Міншчыны. У кастрычніку 1920 г. большая частка тэрыторыі Беларусі разам з Мінскам была паўторна занята польскім войскам. Пасля падпісання прэлімінарнага дагавору ў Рызе, 12 паветаў, якія ўваходзілі ў састаў БССР, апынуліся ў межах Рэчы Паспалітай. На савецкім баку засталася мікраскапічная рэспубліка з 6 паветаў колішняй Мінскай губерні.

У час польска-савецкай вайны значная частка беларускіх палітыкаў, ведаючы з уласнага вопыту бальшавіцкае панаванне ў 1919 г., не спяшалася заключаць якія-небудзь пагадненні з А. Чарвяковым і В. Кнорыным. Разам з польскай арміяй адышлі ў горад Лодзь Беларуская вайсковая камісія і падначаленыя ёй падраздзяленні. Незалежна ад БВК, ад імя беларускага ўрада Антона Луцкевіча, на польскім баку змагаўся атрад пад камандаваннем ген. Станіслава Булак-Балаховіча. 12 кастрычніка Павел Аляксюк, які выконваў абавязкі старшыні Беларускага палітычнага камітэта, заключыў пагадненне з ген. Булак-Балаховічам, у адпаведнасці з якім Камітэт меў весці вярбовачную акцыю ў беларускае войска. Яго камандзірам меў быць Булак-Балаховіч. Узамен меў ён дапамагчы дзейнічаючаму ад імя ўрада А. Луцкевіча Камітэту пераймаць цывільную ўладу на занятых ягоным войскам абшарах Беларусі.

Генарал Булак-Балаховіч разам са сваім атрадам, паралізуючы тылы Чырвонай Арміі, выдатна пасадзейнічаў польскім войскам у контрнаступленні ў верасні 1920 г. Спрабаваў ён, згодна сакрэтнай дамоўленасці з Ю. Пілсудскім, ваяваць з Савецкай Расіяй яшчэ пасля перамір’я на польска-савецкім фронце ў кастрычніку 1920 г. Восенню армія ген. Булак-Балаховіча налічвала амаль 15 тыс. салдат. 10 лістапада ягоныя атрады заваявалі Мазыр і рыхтаваліся да наступлення на Мінск і Гомель. У Мазыры С. Булак-Балаховіч пракламаваў незалежнасць Беларускай Народнай Рэспублікі, сябе абвясціў Галоўнакамандуючым, а Беларускі палітычны камітэт — урадам БНР, адмаўляючыся такім чынам падпарадкавацца існуючым ужо цэнтрам улады — урадам А. Луцкевіча ў Варшаве і В. Ластоўскага ў Коўне. Прэм’ерміністрам новага ўрада стаў Вячаслаў Адамовіч. Ад імя свайго кабінета выдаў ён маніфест да беларускага народа, у якім апавяшчалася далейшая барацьба за незалежнасць Беларусі ў хаўрусе з Польшчай, правядзенне аграрнай рэформы, уключна з адчужэннем вялікай зямельнай уласнасці і скліканне нацыянальнага прадстаўніцтва дзеля акрэслення дзяржаўнага строю. Пасля баёў, якія цягнуліся некалькі дзён, атрады ген. С. Булак-Балаховіча былі Чырвонай Арміяй разбіты і прымушаны адступіць на тэрыторыю Польшчы, дзе і былі інтэрніраваны.

У той жа час за незалежнасць Беларусі прабавалі змагацца таксама афіцэры, які выводзіліся са Слуцкага павета. У палове лістапада адбыўся З’езд Случчыны. Прадстаўнікі палітычных партый, сялянскіх саветаў, грамадска-культурных арганізацый прызналі Случчыну часткай Беларускай Народнай Рэспублікі і вырашылі змагацца за яе незалежнасць. Спадзяваліся яны, што іх змаганне будзе пачаткам акцыі, якая ахопіць усю Беларусь. На працягу двух дзён жыхарам Случчыны ўдалося сфарміраваць два стралковыя палкі. Далучыўся да іх беларускі батальён з Беласточчыны пад камандаваннем Міколы Дзямідава. На гэтай аснове была створана Слуцкая брыгада, якая налічвала каля 4 тыс. салдат. 30 лістапада пачаліся баі з атрадамі Чырвонай Арміі, вынік якіх, па прычыне перавагі расіян, быў загадзя вядомы. Аднак ваенныя дзеянні, галоўным чынам партызанскага характару, доўжыліся амаль да канца снежня 1920 г. Слуцкія паўстанцы, так як раней армія ген. С. Булак-Балаховіча, адышлі на тэрыторыю Польшчы, дзе таксама былі інтэрніраваны.

1 ... 14 15 16 17 18 19 20 21 22 ... 110
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)