Гары Потэр і Рэліквіі Смерці
- Автор: Роулинг Джоан Кэтлинг
- Серия: Гары Потэр (be) #7
- Год: 2011
- Язык: белорусский
- Переводчик: Андрэй Багач
- Жанр: Детское фэнтези
Электронная книга - «Гары Потэр і Рэліквіі Смерці». Краткое содержание книги:
У сёмай, фінальнай кнізе Дж. К. Роўлінг раскрывае ўсе магічныя таямніцы.
Readers beware. The brilliant, breathtaking conclusion to J. K. Rowling’s spellbinding series is not for the faint of heart—such revelations, battles, and betrayals await in Harry Potter and the Deathly Hallows that no fan will make it to the end unscathed. Luckily, Rowling has prepped loyal readers for the end of her series by doling out increasingly dark and dangerous tales of magic and mystery, shot through with lessons about honor and contempt, love and loss, and right and wrong. Fear not, you will find no spoilers in our review—to tell the plot would ruin the journey, and Harry Potter and the Deathly Hallows is an odyssey the likes of which Rowling’s fans have not yet seen, and are not likely to forget. But we would be remiss if we did not offer one small suggestion before you embark on your final adventure with Harry—bring plenty of tissues.
The heart of Book 7 is a hero’s mission—not just in Harry’s quest for the Horcruxes, but in his journey from boy to man—and Harry faces more danger than that found in all six books combined, from the direct threat of the Death Eaters and You-Know-Who, to the subtle perils of losing faith in himself. Attentive readers would do well to remember Dumbledore’s warning about making the choice between “what is right and what is easy,” and know that Rowling applies the same difficult principle to the conclusion of her series. While fans will find the answers to hotly speculated questions about Dumbledore, Snape, and You-Know-Who, it is a testament to Rowling’s skill as a storyteller that even the most astute and careful reader will be taken by surprise.
A spectacular finish to a phenomenal series, Harry Potter and the Deathly Hallows is a bittersweet read for fans. The journey is hard, filled with events both tragic and triumphant, the battlefield littered with the bodies of the dearest and despised, but the final chapter is as brilliant and blinding as a phoenix’s flame, and fans and skeptics alike will emerge from the confines of the story with full but heavy hearts, giddy and grateful for the experience.
З горла Снэйпа вырываўся страшны хрып і булькаючы гук.
— Вазьмі... гэта... Вазьмі... гэта...
Сёе-тое яшчэ, што не было крывёй, засачылася з Снэйпа. Нешта серабрыста-сіняга колеру, не газ і не вадкасць, стала выцякаць з яго рта, вушэй і вачэй. Гары ведаў, што гэта было, але не ведаў, што рабіць… Герміёна саўганула ў яго калаціўшуюся руку флакон, які з’явіўся прама з паветра. Гары з дапамогай палачкі напоўніў яго серабрыстай субстанцыяй. Калі флакон напоўніўся да бакоў, Снэйп выглядаў так, быццам у ім не засталося ні кроплі крыві, яго хватка саслабла.
— Паглядзі... на... мяне... — прашаптаў ён.
Зялёныя вочы сустрэліся з чорнымі, і праз секунду нешта з глыбіні цёмных вачэй знікла, яны застыглі і спусцелі. Рука, якая трымала Гары, звалілася на падлогу.
Снэйп больш ні рухаўся.
XXXIII. Аповед Прынца
Гары ўсё яшчэ стаяў на каленях каля Снэйпа, пільна гледзячы на яго, як раптам высокі халодны голас пачуўся настолькі блізка ад іх, што Гары ўскочыў і моцна сціснуў пляшку ў руках, палічыўшы, што Вальдэморт вярнуўся ў пакой. Голас Вальдэморта адбіваўся ад сценаў і падлогі, і Гары зразумеў, што Вальдэморт размаўляе з усім Хогвартсам, з усёй навакольнай мясцовасцю, каб жыхары Хогсміда і тыя, хто ўсё яшчэ змагаўся ў замку, чулі яго настолькі выразна, як быццам бы ён стаяў побач з імі і дыхаў ім у спіну, нібыта сама смерць.
— Вы змагаліся, — сказаў высокі халодны голас, — мужна. Лорд Вальдэморт ведае, як ацаніць адвагу. Тым не менш вы панеслі цяжкія страты. Калі працягнеце супрацьстаяць мне, вы ўсе загінеце, адзін за адным. Я не хачу, каб гэта здарылася. Кожная пралітая кропля магічнай крыві — гэта страта і марнатраўства. Лорд Вальдэморт літасцівы. Я загадваю маім войскам зараз жа адступіць. У вас ёсць адна гадзіна. Пахавайце сваіх памерлых з годнасцю. Паклапаціцеся пра параненых. А зараз, Гары Потэр, я звяртаюся да цябе. Ты дазволіў сваім сябрам памерці за цябе, замест таго, каб самому з’явіцца перада мной. Я буду чакаць на працягу гадзіны ў Забароненым Лесе. Калі напрыканцы гэтай гадзіны ты не прыйдзеш да мяне і не здашся, бой працягнецца. Гэтым разам я сам буду браць удзел у бітве, і я знайду цябе, Гары Потэр, і я жорстка пакараю кожнага мужчыну, кожную жанчыну, кожнае дзіця, якія паспрабуюць хаваць цябе ад мяне. Адна гадзіна.
Рон і Герміёна апантана маталі галовамі, гледзячы на Гары.
— Не слухай яго, — сказаў Рон.
— Усё будзе ў парадку, — сціснуўшы зубы вымавіла Герміёна. — Давай… давай вернемся ў замак. Калі ён сапраўды пайшоў у лес, нам трэба прыдумаць новы план…
Яна кінула позірк на цела Снэйпа і паспяшалася да выхаду з тунэлю. Рон пайшоў за ёй. Гары падабраў Плашч-нябачнік, потым паглядзеў на Снэйпа. Ён не ведаў, што адчуваць, акрама шоку ад таго, як быў забіты Снэйп, і прычыны, па якой гэта здарылася…
Яны выпаўзлі з тунэлю, ніхто з іх нічога не казаў, і Гары было цікава, ці чуюць Рон і Герміёна голас Вальдэморта, які ўсё яшчэ гучаў у яго галаве: “Ты дазволіў сваім сябрам памерці за цябе, замест таго, каб самому з’явіцца перада мной. Я буду чакаць на працягу гадзіны ў Забароненым Лесе… Адна гадзіна…”
Здавалася, што на газоне перад замкам былі раскіданыя маленькія клункі. З таго часу, як пачало віднець, прайшло каля гадзіны, і ўсё яшчэ было вельмі цёмна. Яны паспяшаліся да каменных прыступак. Самотны сабака, памерам з невялікі човен, ляжаў перад імі, пакінуты ўсімі. Не было ніводнай прыкметы Гроўпа ці яго супраціўніка.
У замку было незвычайна ціха. Не было ні бліскаў агню, ні выбухаў, ні крыкаў. Каменныя пліты пустога прыхожага пакою былі заплямлены крывёю. Па ўсёй падлозе былі раскіданыя смарагды разам з кавалкамі мармуру і трэскамі. Сям-там былі паламаныя балясы з парэнчамі.
— Дзе ўсе? — прашаптала Герміёна.
Рон увайшоў у Вялікую Залу. Гары спыніўся ў дзвярах.
Факультэцкіх сталоў больш не было, а ўся зала была набіта людзьмі. Ацалелыя стаялі групамі і абдымаліся. Параненых, якія знаходзіліся на ўзвышэнні, лячыла Мадам Помфры з памагатымі. Сярод параненых быў Фірэнц, яго бок быў заліты крывёй, ён ліхаманкава тросся ўсім целам, не маючы сіл падняцца.
Памерлыя шэрагам ляжалі пасярэдзіне Залы. Цела Фрэда не было відаць з-за сям’і, якая абступіла яго. Джордж стаяў на каленях каля яго галавы, місіс Уізлі ляжала ў яго на грудзях, яна ўся калацілася. Містэр Уізлі гладзіў яе валасы, а па ягоных шчоках каціліся слёзы.
Рон і Герміёна моўчкі адыйшлі ад Гары. Гары ўбачыў, як Герміёна падыйшла да Джыні, чый распухлы твар быў пакрыты плямамі, і абняла яе. Рон далучыўся да Біла, Флэр і Персі, якія абхапілі яго за плечы. Калі Джыні і Герміёна пасунуліся бліжэй да ўсёй сям’і, Гары ясна ўбачыў астатнія целы, якія ляжалі побач з Фрэдам. Рэмус і Тонкс, бледныя, нерухомыя і спакойныя, здавалася, ціха спалі пад цёмнай зачараванай столлю.