Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Детское фэнтези » Гары Потэр і Рэліквіі Смерці
Гары Потэр і Рэліквіі Смерці - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Гары Потэр і Рэліквіі Смерці

Электронная книга - «Гары Потэр і Рэліквіі Смерці». Краткое содержание книги:

Гары Потэра чакае самае страшнае выпрабаванне ў жыцці — смяротная сутычка з Валан дэ Мортам. Чакаць дапамогі няма ад каго — Гары адзінокі як ніколі. Сябры і ворагі Гары паўстаюць у зусім нечаканым свеце. Мяжа паміж Дабром і Злом становіцца ўсё больш прывіднай...
У сёмай, фінальнай кнізе Дж. К. Роўлінг раскрывае ўсе магічныя таямніцы.
Readers beware. The brilliant, breathtaking conclusion to J. K. Rowling’s spellbinding series is not for the faint of heart—such revelations, battles, and betrayals await in Harry Potter and the Deathly Hallows that no fan will make it to the end unscathed. Luckily, Rowling has prepped loyal readers for the end of her series by doling out increasingly dark and dangerous tales of magic and mystery, shot through with lessons about honor and contempt, love and loss, and right and wrong. Fear not, you will find no spoilers in our review—to tell the plot would ruin the journey, and Harry Potter and the Deathly Hallows is an odyssey the likes of which Rowling’s fans have not yet seen, and are not likely to forget. But we would be remiss if we did not offer one small suggestion before you embark on your final adventure with Harry—bring plenty of tissues.
The heart of Book 7 is a hero’s mission—not just in Harry’s quest for the Horcruxes, but in his journey from boy to man—and Harry faces more danger than that found in all six books combined, from the direct threat of the Death Eaters and You-Know-Who, to the subtle perils of losing faith in himself. Attentive readers would do well to remember Dumbledore’s warning about making the choice between “what is right and what is easy,” and know that Rowling applies the same difficult principle to the conclusion of her series. While fans will find the answers to hotly speculated questions about Dumbledore, Snape, and You-Know-Who, it is a testament to Rowling’s skill as a storyteller that even the most astute and careful reader will be taken by surprise.
A spectacular finish to a phenomenal series, Harry Potter and the Deathly Hallows is a bittersweet read for fans. The journey is hard, filled with events both tragic and triumphant, the battlefield littered with the bodies of the dearest and despised, but the final chapter is as brilliant and blinding as a phoenix’s flame, and fans and skeptics alike will emerge from the confines of the story with full but heavy hearts, giddy and grateful for the experience.
1 ... 211 212 213 214 215 216 217 218 219 ... 245
Перейти на страницу:

Вялікая Зала нібыта аддалялася, станавілася маленькай, сціскалася, і Гары пахіснуўся да дзвярэй. У яго перахапіла дыханне. Ён не мог больш глядзець ні на каго з тых, хто яшчэ загінуў з-за яго. Ён не мог далучыцца да Уізлі, не мог паглядзець ім у вочы… Калі б ён здаўся адразу, Фрэд быў бы жывы…

Ён адвярнуўся і пабег уверх па мармуровых сходах. Люпін, Тонкс… Ён жадаў нічога не адчуваць… Ён хацеў бы вырваць сваё сэрца, якое разрывалася ад невыноснага болю…

Замак быў поўнасцю пусты; нават прывіды далучыліся да тых, хто аплакваў памерлых у Вялікай Зале. Гары бег, не спыняючыся, ён сціскаў у руках крыштальную пляшку з апошнімі думкамі Снэйпа, і не запаволіўся, пакуль не дабраўся да каменнай гаргуллі, якая вартавала кабінет дырэктара.

— Пароль?

— Дамблдор! — крыкнуў Гары, не задумваючыся, таму што менавіта яго ён прагнуў зараз убачыць, і, на яго здзіўленне, гаргулля адсунулася ўбок, адкрываючы праход на вінтавую лесвіцу.

Але калі Гары ўварваўся ў круглы кабінет, ён заўважыў змены. Партрэты, якія віселі на сценах, былі пустыя. Не засталося ніводнага дырэктара, ніводнай дырэктрысы, якія б глядзелі на яго; здавалася, што ўсе яны збеглі на іншыя карціны, якія былі развешаны па ўсяму замку, каб лепш бачыць, што адбываецца.

Гары безнадзейна зірнуў на пустую раму партрэта Дамблдора, што вісеў акурат за крэслам дырэктара, і адвярнуўся. Каменны Вір Памяці знаходзіўся там жа, дзе заўсёды. Гары падняў яго на стол і выліў успаміны Снэйпа у шырокую пасудзіну са знакамі рунаў уздоўж краю. Уцячы ў чыю-небудзь памяць зараз было б блажэннай палёгкай… Нішто, нават успаміны Снэйпа не маглі быць горшымі за ўласныя думкі Гары. Успаміны бурлілі, серабрыстыя і дзівосныя, і Гары без вагання, з пачуццем безразважнага зрачэння, як быццам гэта магло палегчыць яго пакуты, нырнуў.

Ён імкліва падаў у мора сонечнага святла, пакуль не намацаў нагамі цёплую зямлю. Ён выпрастаўся і зразумеў, што знаходзіцца на амаль пустой дзіцячай пляцоўцы. На гарызонце адзінока ўзвышалася велізарная дымавая труба. Дзве дзяўчынкі гушкаліся на арэлях, а з-за кустоў за імі назіраў худзенькі хлопчык. Яго чорныя валасы былі вельмі доўгія, а адзенне яму зусім не падыходзіла: занадта кароткія джынсы, вялікае зношанае паліто, якое, мусіць, належала даросламу, і дзіўная, падобная да жаночай, кашуля.

Гары наблізіўся да хлопчыка. Снэйпу было не больш за дзевяць-дзесяць гадоў, ён быў хваравітым, маленькім і хударлявым. З непрыхаванай прагавітасцю ён глядзеў на малодшую з дзвюх дзяўчынак, якая гойдалася ўсё вышэй і вышэй за сваю сястру.

— Лілі, не рабі гэтага! — крычала старэйшая сястра.

Але дзяўчынка працягвала гойдацца ўсё вышэй і вышэй. Яна ўзлятала ў паветра і ляцела амаль па-сапраўнаму. Яна гучна смяялася і замест таго, каб зваліцца на асфальт пляцоўкі, яна ўзлятала, як артыст на трапецыі, залішне доўга затрымлівалася ў паветры, а прызямлялася вельмі лёгка.

— Мама казала, каб ты так не рабіла!

Пятуння спыніла арэлі, са скрыпам затармазіўшы абцасікамі сандаляў, саскочыла на зямлю, упёршы рукі ў бокі.

— Мама забараніла табе так рабіць, Лілі!

— Са мною ўсё добра, — хіхікнула Лілі. — Туня, паглядзі на гэта. Глядзі, што я магу рабіць.

Пятуння азірнулася па баках. Акрамя іх на пляцоўцы нікога не было, а Снэйпа яна не заўважыла. Лілі падабрала сарваную кветку побач з кустом, за якім схаваўся Снэйп. Пятуння падыйшла бліжэй, вагаючыся паміж цікаўнасцю і неадабрэннем. Лілі пачакала, пакуль Пятуння падыдзе дастаткова блізка і працягнула наперад далонь. Пялёсткі кветкі пачалі раскрывацца і закрывацца самі па сабе, як шчупальцы незвычайнай вустрыцы.

— Спыніся! — крычала Пятуння.

— Гэта не пашкодзіць табе, — адказала Лілі, але апусціла далонь з кветкай і выкінула яе на зямлю.

— Гэта няправільна, — сказала Пятуння, але яе вочы сачылі за тым, як кветка ляцела на зямлю і засталася на ёй. — Як ты гэта робіш? — дадала яна з непадробнай цікаўнасцю.

— Гэта ж відавочна, ці не так? — Снэйп не мог больш стрымліваць сябе і выскачыў з кустоў. Пятуння закрычала і адбегла да арэляў, а Лілі, хоць і спужалася, засталася на месцы. Снэйп, здавалася, саромеўся сваёй вопраткі. Яго шчокі пачырванелі, калі ён глядзеў на Лілі.

— Што відавочна? — спыталася Лілі.

Снэйп быў моцна ўсхваляваны. Зірнуўшы на Пятунню, якая хавалася за арэлямі, ён панізіў голас і вымавіў:

— Я ведаю, хто ты.

— Што ты маеш на ўвазе?

1 ... 211 212 213 214 215 216 217 218 219 ... 245
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)